#фотабсср
Штат палітшколы г.Навабеліцы (цяпер у складзе Гомеля) Гомельскай вобласці, 1927 год.
На сцяне можна пабачыць плакат з лозунгам на ідыш.

Першыя дні вызвольнага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года - палітработнікі т.Рудакоў і т.Жураўлёў размаўляюць з палоннымі польскімі жаўнерамі ў раёне Маладзечна.

#фотабсср #публікуеццаўпершыню
Фотаздымкі савецкага фатографа Віктара Цёміна, зробленыя ў верасні 1939 года ў Заходняй Беларусі. Крыніца: Дзяржаўны архіў РФ (ГА РФ, ф.10140, д.52, л.1-7).
Заказываў сканы дыстанцыйна і не пазначыў, каб адсканілі подпісы да фотаздыскаў (калі яны там былі, канешне), таму здымкі атрымаліся без подпісаў і без лакалізацыі. Сама справа называецца "Дело 52. Воссоединение. Барановичи. Молодечно", але дакладных фотак таго ж Маладзечна я тут не знайшоў, адзінае, што 5-я фотка гэта Вільнюс (будынак на вуліцы Швянтарагё 2, які фасадам выходзіць на цэнтральную Кафедральную плошчу), а фоткі 6 і 7 - гэта мястэчка Краснае, што пад Маладзечнам.

#фотабсср #архітэктурабсср
Вуліца Першамайская ў Магілёве і канструктывісцкі будынак кінатэатра "Чырвоная зорка" злева на фота 1930-х гадоў (фільм "Шлях карабля" на афіцы выйшаў у 1935-м).

Фотаздымак дзяўчынкі, зроблены ў фота-атэлье "Фантазія" (стары адрас: г.Менск, вул.Ленінская, 12) ў 1928 годзе.
Крыніца: інтэрнэт-аўкцыён "Мешок".

БССР другой паловы 1930-х. Месца, дзе зроблены здымак, не вызначана.

Будаўніцтва трамвайнай лініі на вуліцы Савецкай у Менску на ўчастку перад былымі даходнымі дамамі Абрампольскага (у міжваенныя часы вядомы як 1-шы Дом Саветаў) і Ўніхоўскага, 1928 год.
На другім фота прыкладна той жа ракурс, але ў 1930-я - трамвай пабудваны і едзе, а на заднім плане бачны гмах Дома Ўрада, які ў 1928 яшчэ не пачыналі будаваць.

Выбарчы ўчастак па выбарах у Народны Сход Заходняй Беларусі, Нясвіж, Наваградская вобласць, кастрычнік 1939 года.
Крыніца: ВК-суполка "Новогрудок - X веков истории города".