Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#звязда
Шапка газеты "Звязда" №104 ад 9 мая 1935 года.
#звязда
Аказваецца літаб'яданне "Маладняк" не толькі літаратурнай дзейнасцю займалася, але і выпускала паштоўкі з партрэтамі і відамі Менска і Беларусі. Праўда, невядома ці захавалася хоць адна з тых паштовак, я такіх ніколі не бачыў.
"Звезда" №42 1926 года.
#звязда #піонэрскізагаловак
Магія савецкай эканомікі часоў першай пяцігодкі. Газета "Зьвязда" №13 1931 года дзеліцца вопытам паспяховай будоўлі без будматэр'ялаў.
#звязда
Рэклама вясенне-летняга асартымента мінскага ўнівермага ў газеце "Звязда" №101 1941 года.
#звязда
Да гісторыі выкарыстоўвання трактароў у Беларусі - зацемка з газеты "Звезда" №113 1927 года пра агульную сітуацыю з трактарамі ў БССР таго часу.
Цікава, што марка амерыканскага трактара "International Harvester", узгаданая ў тэксце, гучала ў транскрыпцыі аўтара артыкула цалкам па-пралетарску - трактар маркі "Інтэрнацыянал".
#звязда
"Гербалайф" і "Аземпік" ў даваеннай БССР.
Рэклама сродка ад атлусцення ў газеце "Звязда" №178 1940 года.
#звязда
Заметка пра поспехі беларусізацыі ў Народным камісарыяце ўнутраных спраў, "Звезда" №115 1927 года.
#звязда
Рэклама дадатковых тыпаграфскіх паслуг для насельніцтва ад газеты "Зьвязда", 1929 год.
#звязда
Тэкст пастановы "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі" 15 ліпеня 1924 года, з якога пачынался палітыка беларусізацыі у БССР, апублікаваны ў партыйнай газеце "Звезда" №163 17 ліпеня 1924 года.