#архітэктурабсср
Вось такі гараж у стылі без пяці хвілін "стрымлайн" (амерыканскі гатунак міжваеннага мадэрнізму) мог з'явіцца ў Менску ў 1930-я гады (архітэктар Мінкус). На другім кадры зацемка з газеты "Звязда" №5 1934.
Чаму менавіта гэты праект не быў рэалізаваны, я не ведаю, але ведаю, што напрыканцы 1930-х пабудавалі трохі іншы будынак аўтастанцыі на вуліцы Свярдлова - так званыя гараж СНК/Саўміна (цяпер аўтацэнтр "Пежо") - сучасны стан на трэцім фота.

Хммм... творчая перапрацоўка ці плагіят? На першым малюнку праект тэатра ў Харкаве ад братоў Весніных, зроблены ў 1930 годзе, на другім малюнку праект будынка Дзяржаўнага тэатра ў Менску, зроблены Георгіем Лаўровым у 1933 годзе. Зрэшты, сам Лароў быў вучнем братоў Весніных, таму відаць, альбо шмат чаго пераняў ад настаўнікаў, альбо часта з імі кансультаваўся ўжо ўзяўшыся за працу ў Менску.

#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №9 1928 года.

#фотабсср
Абанемент у чытальнай залі Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі ў Менску, 1932 год.

Інтэр'еры Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі ў Менску на фотаздымках 1932 года.

Праглядаў я падшыўку часопіса "Советская архитектура" за 1931-34 гады на сайце расійскай "Электронекрасовки" і пабачыў там кучу розных праектаў Палаца Саветаў у Маскве, якія дасылалі на конкурсы 1931 і 1933 гадоў архітэктары з усяго свету. Уразіла мяне іх стылістычная разнастайнасць і вырашыў я зрабіць вось такую карцінку, на якой пэўныя праекты аднесены да пэўнага архітэктурнага стылю (нават да тых, якія з'явіліся нядаўна - капром, напрыклад). Зразумела, падыход у мяне тут дылетанскі, многія стылі прыцягнуты за вушы, але мне падалося гэта цікавым досведам і прыкладам тэзісу "усё прыдумана да нас".
#кнігібсср
"Тэлеграм" з функцыяй перасылкі фотачак быў яшчэ ў БССР у 1938 годзе! Праўда кожны пост там быў платны:)
Рэклама з тэлефоннага даведніка па менскай АТС 1938 года.

Рэклама паслуг канторы "Белдзяржпраект" з тэлефоннага даведніка па менскай АТС 1938 года.

#віцебскіпролетарый
Фатаапарат у руках працоўных - магутны сродак барацьбы за культурную рэвалюцыю.
Рэклама фотаабавязацельстваў у газеце "Віцебскі пралетарый" за 8 кастрычніка 1931 года (знайшоў С.Марціновіч).

Успаміны старых працоўных аб страйку на тытунёва-махоркавай фабрыцы Калбаноўскага ў Віцебску ў 1901 годзе, а таксама аб умовых працы на прадпрыемстве.
З газеты "Віцебскі пралетарый" 1935 года (знайшоў С.Марціновіч).

#рэчыбсср
Бланк дзяржаўнага страхавання БССР на 1926/1927 гады (фота прадастаўлена адмінам канала “Палявая пошта”).

#лікбез
Артыкул пра вываз каштоўнасцяў з тэрыторыі БССР ў 1920-я, 1930-я гады ў сучаснай “Звяздзе”:
https://www.zviazda.by/be/news/20201021/1603289363-yak-vyvozili-kashtounasci-z-muzeyau-bssr-u-kancy-1920-h-pachatku-1930-h-gg

Звязда
Як вывозілі каштоўнасці з музеяў БССР у канцы 1920-х — пачатку 1930-х гг
Продажы закранулі ўсе найбуйнейшыя музеі краіны.