Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#рэчыбсср
Інструкцыя ЦВК БССР па выбарах у саветы на яўрэйскай мове (ідыш) і ў форме сценгазеты, выданне 1927 года.
#фотабсср
Фоташоп 1920-х гадоў. Курсант палкавой школы 40-га кавпалка Еўглеўскі А.М. на камбінаваным фота, зробленым у менскім фотаатэлье ў 1929 годзе, дзе ягоны фотапартрэт быў прысабачаны да цела вершніка на кане.
#рэчыбсср
Подпісы дэлегацый ад РСФСР, УССР, ЗСФСР (Закаўказская федэрацыя) і БССР на дэкларацыі аб стварэнні СССР ад 30 снежня 1922 года.
#афішыбсср
Афіша пьесы Кандрата Крапівы “Партызаны”, якая была прадстаўлена ў Маскве ў межах дэкады беларускага мастацтва ў чэрвені 1940 года.
#фотабсср
Вуліца Савецкая ў Менску ў 1930-я гады. Зараз на месцы дамоў са здымка знаходзіцца Кастрычніцкая плошча.
#архітэктурабсср
Віцебскі гісторык Сяргей Марціновіч піша:
“Калі быў пабудаваны жылы дом № 2/1 па вуліцы Калініна ў Віцебску?
Нечаканая знаходка ў газеце "Заря Запада" за 8 ліпеня 1927 дапамагла дакладна высветліць дату пабудову аднаго з цікавых жылых перадваенных дамоў Віцебска ў пачатку вуліцы Калініна. На жаль, гэты будынак нельга бачыць зараз: у жніўні 2014 года яго знеслі, быццам бы для "спрамлення" вуліцы ў бок плошчы 1000-годдзя, што, аднак, не зроблена і па сённяшні час.
"Жилищно-строительный кооператив "Труд" при чулочной фабрике получил ссуду в размере 41 500 рублей. Кооперативом начата постройка 3-этажного каменного дома на 12 квартир по улице Калинина (Мало-Могилевская)".
Верагодна, гэты дом мог быць адным з першых вялікіх жылых дамоў, пабудаваных у Віцебску ў гады савецкай улады. Ва ўсіх крыніцах чамусь датай пабудовы дома ўказваўся 1934 год. Але зараз мы ведаем, што ён быў пабудаваны на 7 год раней.”
#помнікібсср
Помнік ахвярам Курлоўскага растрэлу 1905 года, усталяванына Прывакзальнай плошчы ў Менску ў 1928 годзе.
1929 год. Сялянскае спажывецкае таварыства імя Кастуся Каліноўскага ў вёсцы Машканы сённяшняга Сенненскага раёна.
"Заря Запада", 8 сакавіка 1929 года (знайшоў С.Марціновіч).
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №20 1928 года.
#архітэктурабсср
Павільён Белдзяржкіно (праект і рэалізацыя) на 1-й Усебеларускай с/г выстаўцы, якая праходзіла ў Менску ў 1930 годзе (павільён не захаваўся).
Архітэктар Валадзько (фота з калекцыі А.Дзянісава).
#рэчыбсср
Выпіска з пратакола паседжання асобай тройкі НКУС БССР. Бабруйск, 1938 год.
Forwarded from Comm Беларусь
2 ноября 1939 года Верховный Совет СССР принял Закон о включении Западной Белоруссии в состав Белорусской ССР и, соответственно, Советского Союза.

На фото: Полномочная комиссия народного собрания Западной Белоруссии с членами правительства СССР. Снимок сделан 2 ноября 1939 года в зале заседаний Большого Кремлёвского дворца.
#фотабсср
Баранавічы ў вясну 1941 года за некалькі месяцаў да пачатку вайны.