Беларускі Дом
1.43K subscribers
1.36K photos
29 videos
774 links
Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom

Кантакты для сувязі:

✉️ [email protected]
☎️ +48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)
Download Telegram
🫂Запрашаем на сустрэчу з новага цыклу псіхалагічных сустрэчаў для жанчын — «Жанчыны разам»

🗓15 кастрычніка (серада), 19:00
📍Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
🙋‍♀️Удзел — бясплатны па рэгістрацыі праз анкету

Тэма першай сустрэчы "Адзінота ў адносінах і па-за імі":
- немагчымасць разысціся з партнёрам (фінансавыя, візавыя прычыны),
- пошук або немагчымасць знайсці партнёра,
- дыстанцыйныя сувязі і разрыў кантактаў


🫶Мы ствараем бяспечную прастору, дзе жанчыны могуць дзяліцца ўласным досведам, слухаць адна адну і адчуваць падтрымку. Адзінота — гэта не толькі адсутнасць людзей побач, але і складаныя пачуцці, якія ўзнікаюць нават у адносінах. Разам мы паспрабуем паглядзець на гэтыя тэмы і знайсці новыя спосабы справіцца з імі.

Кожная сустрэча — гэта група падтрымкі для беларусак, якія вымушаныя былі пераехаць у Польшчу з палітычных прычын. Гэта жаночае кола ўзаемадапамогі, цёплых зносін і магчымасць адчуць, што мы не адны.
5👍3💔1
Шаноўныя мамы і таты дзетак, якія пражываюць у Варшаве!
Беларускі Дом у Варшаве запрашае дзяцей ва ўзросце 8–11 гадоў прыняць удзел у новым адукацыйна-творчым праекце "Беларускі лялькавы тэатр: творчыя майстэрні".

🎭На працягу серыі заняткаў дзеці:
- створаць уласных лялек і дэкарацыі для сваіх спектакляў
- навучыцца працаваць у камандзе, дзяліць ролі і браць на сябе адказнасць
- завядуць новыя знаёмствы
- асмеляцца выказваць свае думкі і камунікаваць з аднагодкамі і дарослымі на беларускай мове,
- пазнаёмяцца з традыцыямі лялек
- авалодаюць асновамі сцэнічнай культуры,
- падрыхтуюць уласны лялечны спектакль і прадставяць яго перад публікай


Заняткі будуць адбывацца штосуботу а 14:00 ў Беларускім Доме (Kryniczna 6)
Удзел у занятках БЯСПЛАТНЫ

🕰 Дэдлайн падачы заявак: 16 кастрычніка а 12:00
👍115🔥2
🇮🇹У Рыме адкрылася выстава “Польская салідарнасць: падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі”

9 кастрычніка ў Амбасадзе Польшчы ў Рыме адбылося адкрыццё інфармацыйнай выставы «Польская салідарнасць: падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі», падрыхтаванай Беларускім Домам у Варшаве ў партнёрстве з Амбасадай Польшчы ў Італіі і пры ўдзеле арганізацыі “Талака”.

📃Выстава распавядае пра шматгадовую салідарнасць і падтрымку Польшчы беларускай грамадзянскай супольнасці. Дзякуючы гэтай падтрымцы за апошнія гады Беларускі Дом змог аказаць дапамогу тысячам палітычна рэпрэсаваных беларусаў, былым палітвязням і іх сем’ям. Экспазіцыя — гэта знак удзячнасці Польшчы і адначасова заклік да іншых краін Еўропы працягваць падтрымку беларусаў у іх змаганні за свабоду і дэмакратыю.

Публічнае заданне, фінансаванае Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў конкурсе „Публічная дыпламатыя 2024–2025 — еўрапейскае вымярэнне і супрацьдзеянне дэзынфармацыі”.
21👍5
📝Запрашаем на аўтарскую лекцыю спадарыні Галіны Пазьняк — “БАГДАНОВІЧ — ГЕНІЙ ПАЭЗІІ І АДРАДЖЭННЯ”.
Слухачоў чакае сустрэча з адным з найвялікшых паэтаў Беларусі — Максімам Багдановічам.

Мы паглыбімся ў яго свет — свет высокай духоўнасці, любові да Радзімы і мастацкай дасканаласці.

📌 У праграме — чытанне твораў паэта.
📌 Чытае — Галіна Пазьняк.
🗓 КАЛІ: 19 кастрычніка (нядзеля), 15:00
📍 ДЗЕ: Варшава, ul. Kryniczna 6
🎫 УДЗЕЛ свабодны!

Лекцыя абяцае стаць сапраўднай духоўнай падзеяй для ўсіх, хто шануе беларускую літаратуру і хоча адчуць непаўторную моц слова Максіма Багдановіча.
Шчыра запрашаем!
16👍6😍2
Шаноўныя мамы і таты дзетак, якія пражываюць у Варшаве!
Беларускі Дом у Варшаве запрашае дзяцей ва ўзросце 8–11 гадоў прыняць удзел у новым адукацыйна-творчым праекце "Беларускі лялькавы тэатр: творчыя майстэрні".

🎭На працягу серыі заняткаў дзеці:
- створаць уласных лялек і дэкарацыі для сваіх спектакляў
- навучыцца працаваць у камандзе, дзяліць ролі і браць на сябе адказнасць
- завядуць новыя знаёмствы
- асмеляцца выказваць свае думкі і камунікаваць з аднагодкамі і дарослымі на беларускай мове,
- пазнаёмяцца з традыцыямі лялек
- авалодаюць асновамі сцэнічнай культуры,
- падрыхтуюць уласны лялечны спектакль і прадставяць яго перад публікай


Заняткі будуць адбывацца штосуботу а 14:00 ў Беларускім Доме (Kryniczna 6)
Удзел у занятках БЯСПЛАТНЫ

🕰 Дэдлайн падачы заявак: 16 кастрычніка а 12:00
👍112
⚡️УЖО СЁННЯ!

❤️Усіх хто зарэгістраваўся, чакаем сёння ўвечары на сустрэчы для жанчын “Адзінота ў адносінах і па-за імі”. Тэма гэтай сустрэчы:
- немагчымасць разысціся (фінансавыя, візавыя прычыны),
- пошук або немагчымасць знайсці партнёра,
- дыстанцыйныя сувязі і разрыў кантактаў

Сустрэчы вядзе Марта Скугарава — гештальт-тэрапеўтка, якая спецыялізуецца на пытаннях эміграцыі, крызісаў і страт. Яна забяспечыць далікатную і бяспечную атмасферу, падрыхтуе практыкаванні і правядзе праз працэс даследавання і падтрымкі

🙋🏻‍♀️Далучайцеся праз анкету!
👍7
💬 «Жанчыны разам» — другая сустрэча
Тэма: Аўтаномнасць
📅 22 кастрычніка (серада), 19:00
📍 Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
🙋🏼‍♀️Удзел бясплатны, па рэгістрацыі

Ці бывае ў цябе адчуванне, што цяжка прыняць рашэнне самастойна? Што адказнасць, фінансы, адносіны або абставіны нібы абмяжоўваюць тваю свабоду?
На гэтай сустрэчы мы пагаворым пра тое, як адчуваць унутраную сілу і свабоду выбару нават у складаных умовах.
Пра фінансавую і псіхалагічную незалежнасць, пра новыя межы самастойнасці і магчымасць быць сабой — без страху і віны.
Мы ствараем цёплую, бяспечную прастору, дзе жанчыны могуць гаварыць шчыра, дзяліцца сваім досведам і падтрымліваць адна адну. Без ацэнак. Без парад. З паразуменнем.

🫶 Сустрэчу вядзе Марта Скугарава — гештальт-тэрапеўтка, якая працуе з тэмамі эміграцыі, крызісаў і асабістых стратаў.

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!
9😢4👍2
🎀 #РужовыКастрычнік у Беларускім Доме
У пятніцу, 24 і 31 кастрычніка, запрашаем на сустрэчу з анкапсіхалагіняй Вольгай Ніжэльскай. Арганізатар сустрэчы - Pinkscarvesbelarus

📆 Дата: у пятніцы - 24 кастрычніка і 31 кастрычніка
Час: 18.30
📍Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6
🙋‍♀️Удзел: свабодны

Гэта шчырая размова пра жаночае здароўе, самакантроль і падтрымку сябе.

Мы пагаворым пра тое,
- у якія дні цыклу лепш рабіць абследаванне,
- якімі рухамі карыстацца, каб самаабследаванне грудзей было як мага больш дакладным,
- як пераадолець страх і трывогу перад абследаваннямі.


Запрашай сваіх сябровак і партнёраў — будзем разам гаварыць пра важнае і падтрымліваць адна адну 💞

Вядоўца — Вольга Ніжэльска:
- псіхатэрапеўтка, анкапсіхалагіня,
- дыплом Варшаўскага ўніверсітэта SWPS (“Psychoonkologia”).
- больш за 10 гадоў працуе поруч з анкапацыэткамі іх сем’ямі,
- дапамагае пражыць страх, разгубленасць і злосць,
знаходзіць унутраную апору і надзею.
7👍2
⚡️Запрашаем на сустрэчу для былых палітвязняў - коўчынг, інтэграцыя, адпачынак!

🗓26 кастрычніка (нядзеля), пачатак а 17:00
Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6
УДЗЕЛ: праз рэгістрацыю (мы скантактуемся з Вамі праз емэйл!)

🗣Вядучы трэнінгу: Аляксей Бурносенка — карпаратыўны кансультант, бізнес-трэнер і коуч, чыё прызванне — раскрываць патэнцыял людзей праз майстэрства камунікацыі, прамовы і перамоваў.

💛Нам вельмі хочацца, каб Беларускі Дом дапамагаў рухацца наперад: адкрываць новыя магчымасці, вяртаць веру ў свае сілы, і проста адчуваць радасць ад таго, што мы разам. Мы запускаем гэты цыкл сустрэчаў для тых, хто перажыў складанае, але хоча знайсці сябе наноў — у новай краіне, у новым жыцці.

👥
Падчас сустрэч мы будзем гаварыць пра камунікацыю, упэўненасць у сабе, першае ўражанне, размовы з працадаўцамі, тайм-менеджмент і іншыя тэмы, якія дапамагаюць адчуць сваю сілу і знайсці сябе наноў, а пасля нас чакае супольная вячэра🥗 і сяброўскія размовы.
👍73
🎭 Беларускі лялькавы тэатр для дзяцей у Варшаве!

Хочаш, каб тваё дзіця:
- стварылa ўласных лялек і дэкарацыі
- навучылася працаваць у камандзе
- пачало больш размаўляць па-беларуску
- падрыхтавала сапраўдны лялечны спектакль


Запісвайцеся на бясплатныя творчыя майстэрні для дзяцей 8–11 гадоў у Беларускім Доме (вул. Kryniczna 6)! Штосуботу а 14:00

Каб прыняць удзел, запоўніце анкету.
👩‍🏫 Выкладчыца — Ася Смаляк, мантэсоры-педагог і рэжысёр

💛 ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!
15👍5😍1
❤️Запрашаем на сустрэчу з цыклу псіхалагічных сустрэчаў для жанчын «Жанчыны разам» - “Абмежаванні і магчымасці

🗓 29 кастрычніка (серада), 19:00
📍 Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
🙋🏻‍♀️ Удзел — бясплатны па рэгістрацыі праз АНКЕТУ

На гэты раз мы пагаворым пра абмежаванні і магчымасці, якія суправаджаюць нас у новым жыцці — пасля пераезду, у працы, вучобе, ці ў асабістым развіцці.

Тэмы сустрэчы:
- як эміграцыя адкрывае новыя перспектывы, але і ставіць межы;
- уплыў працы, вучобы і статусу ў новай краіне;
- чалавечыя абмежаванні — узрост, здароўе, рэсурсы — і як з імі жыць без страты пачуцця вартасці.


Мы абмяркуем, як прыняць тое, што не залежыць ад нас, і знайсці ў сабе сілы выкарыстоўваць тое, што даступна. Сустрэча дапаможа паглядзець на жыццё праз прызму рэалістычнага аптымізму — бачыць і межы, і магчымасці, якія яны адкрываюць.

🫶Далучайцеся!
7👍1
Запрашаем на сустрэчу для былых палітвязняў — Коўчынг, развіццё, падтрымка!

🗓2 лістапада (нядзеля), пачатак а 17:00
📍Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6
Удзел па рэгістрацыі

🎓Вядучы трэнінгу: Аляксей Бурносенка - карпаратыўны кансультант, бізнес-трэнер і коуч, сябра International Trainers Guild.

Тэма сустрэчы: "Асновы дзелавой камунікацыі ў Польшчы"

На гэтай сустрэчы мы пазнаёмімся бліжэй і пагаворым пра тое, як упэўнена і эфектыўна камунікаваць у працоўным асяроддзі. Разбярэм, як пісаць дзелавыя e-mail’ы па-польску, чым адрозніваецца польскі дзелавы стыль ад беларускага, якіх памылак варта пазбягаць, і як Штучны Інтэлект можа дапамагчы пры перакладах і падрыхтоўцы лістоў

🍕Акрамя трэнінгу нас чакае групавая інтэграцыя і супольная вячэра, дзе ў нефармальнай атмасферы мы зможам абмеркаваць усе актуальныя праблемы ўдзельнікаў і пастарацца іх супольна вырашыць. ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!
4👍3
Ці адчуваеш ты сябе бяспечна ў сваім целе пасля пераезду? Як мяняецца адчуванне сябе, калі вакол — іншая культура, іншыя правілы, іншыя позіркі? І што дапамагае зноў адчуць: «я — дома ў сваім целе»?

Запрашаем на чацвёртую сустрэчу з цыклу “Жанчыны разам” — пра цела, бяспеку і ўразлівасць.

🗓 5 лістапада (серада), 19:00
📍 Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
🙋🏻‍♀️ Удзел — бясплатны па рэгістрацыі

🌿 Падчас сустрэчы пагаворым пра:
- як эміграцыя ўплывае на адчуванне сваёй прывабнасці і сэксуальнасці;
межы цела ў новай культуры і сацыяльныя чаканні;
- пачуццё абароненасці або, наадварот, адкрытасці да гвалту;
- як аднавіць кантакт з сабой і пачуць патрэбы свайго цела.

Будзе месца для размовы, лёгкіх цялесных і дыхальных практыкаванняў, кубачка гарбаты і проста чалавечай падтрымкі. Гэта не лекцыя, а кола даверу і разумення — дзе можна быць сабой, слухаць і быць пачутай. ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!
👍5😢1
🌿 Запрашаем на трэцюю сустрэчу цыклу варштатаў для былых палітвязняў "Коўчынг. Развіццё. Падтрымка"
🗓 9 лістапада (нядзеля), пачатак а 17:00
Удзел — па рэгістрацыі
📍Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6
💬 Тэма сустрэчы: Кіраванне часам і дэлегаванне ў камунікацыі

Як не згубіцца ў тэрмінах і патрабаваннях? Як арганізаваць працу так, каб заставацца ў балансе і мець час на сябе? Вядучы: Аляксей Бурносенка — карпаратыўны кансультант, бізнес-трэнер і коуч з 25-гадовым досведам. Ён дапаможа знайсці індывідуальныя рашэнні і падкажа, як працаваць больш спакойна і эфектыўна.

🔹 На вас чакае:
- інтэграцыйныя практыкаванні, каб пазнаёміцца і адчуць падтрымку адзін аднаго;
- практычныя інструменты: Матрыца Эйзенхаўэра, прынцыпы дэлегавання, і парады па працы з каляндарамі Google/Outlook;
- супольная вячэра і жывыя размовы — магчымасць проста быць разам, падзяліцца досведам і цеплынёй.

💙Прыходзьце, калі хочаце набыць новыя навыкі, адчуць сілу супольнасці і вярнуць сабе ўпэўненасць.
7👍2
Forwarded from NEXTA Live
Беларуский Дом в Варшаве выплатил 142 000 злотых (около 38 797 долларов) бывшим политическим заключённым из Беларуси

Эта помощь стала возможной благодаря вице-премьеру и министру иностранных дел Польши Радославу Сикорскому. Поддержку получили более 100 мужчин и женщин, прошедших через пытки и ужасы тюрем режима Лукашенко.

Министерство иностранных дел Республики Польша на протяжении десятилетий помогает репрессированным беларусам, а за последние пять лет стало одним из ключевых лидеров в поддержке бывших политических заключенных — журналистов, представителей польского меньшинства, активистов и политиков. Польская солидарность включает адаптацию в новой стране, курсы польского языка, психологическую поддержку женщин, финансовую помощь, помощь детям и их родителям после освобождения из тюрем и другие важные формы поддержки. Польша остаётся одним из главных партнёров, демонстрирующих реальную готовность помогать тем, кто борется за свободу.

Большинство получивших помощь вышли на свободу совсем недавно. Многие были насильственно выдворены из Беларуси без права вернуться домой. Сегодня им приходится начинать жизнь заново — зачастую с нуля, без вещей, документов и средств — в Польше, Литве и других странах региона.

Руководитель Беларуского Дома Алесь Зарембюк подчеркнул:
«Мы глубоко благодарны вице премьеру и министру иностранных дел Польше и всем полякам, которые не остались равнодушны к судьбе беларусов. Благодаря вашей поддержке мы смогли помочь людям в самый трудный момент — после выхода из тюрьмы и насильственной депортации. Для многих это была первая реальная возможность почувствовать, что они не одни, что рядом есть те, кто готов протянуть руку и помочь начать жизнь заново в соседней и солидарной Польше».

Беларуский Дом и дальше — по мере возможностей и доступных ресурсов — будет поддерживать бывших политзаключённых, переживших репрессии и вынужденных строить свою жизнь заново в условиях безопасности и свободы.

@nexta_live
30👍9👏2
⚔️Сёлета мы адзначаем 105-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну — подзьвігу, калі слуцкія паўстанцы ўзнялі зброю супраць расейскай акупацыі і выступілі за незалежную, свабодную Беларусь. Гэтая старонка нашай гісторыі — сімвал мужнасьці, гонару і непахіснай волі беларусаў да свабоды. Запрашаем далучыцца да супольнага ўшанавання герояў Случчыны!

КАЛІ: 14 снежня (нядзеля), 14:00
📍 ДЗЕ: Варшава, ul. Kryniczna 6

У праграме:
Лекцыя і віктарына “105 год Слуцкаму збройнаму чыну”
— пераможцы атрымаюць нацыянальныя сувеніры
📌Прамовы:
— Павел Усаў
— Рух “Каліноўцы”
— Стралецкая школа DavoutShooter

📌 Прагляд тэматычных відэазапісаў
📌 Чытанне вершаў у гонар слуцкіх герояў:
— Юлія Шаўчук
📌 Беларускія спевы:
— Лізавета Рэўт і Сяржук Церлюкевіч

Далучайцеся!
13🔥5👍1
Forwarded from ‡ РУХ ‡
🧍‍♂🇧🇾 УНІКАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ ЎШАНАВАНЬНЯ СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ

📆 27 сьнежня (субота)
📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna, 6)
17:00

🤬 Працяг аднаўленьня ўнікальнай традыцыі ўшанаваньня герояў Слуцкага збройнага чыну, якая існавала ў беларускай эміграцыі па здушэньні Паўстаньня.

Прыходзьце на імпрэзу, каб даведацца і ўнесьці ўклад у аднаўленьне гэтай забытай традыцыі прымеркаванай да даты сканчэньня гераічнага выступу случчакоў. 


🔥 У ІМПРЭЗЕ ПРЫМУЦЬ УДЗЕЛ:
🔥 ксёндз Вячаслаў Барок (малітва за спачын Слуцкіх ваяроў);
🔥 Ігар Станкевіч, кіраўнік Беларускага інстытуту публічнай гісторыі (эксклюзіўны аповед аб беларускім супраціве 1920-ых, які быў адкрыты ў архіве ў сьнежні 2025 г.);
🔥 Сяржук Кедышка, экс-кіраўнік "Паспалітага рушэньня" (аповед аб Слуцкім збройным чыне);
🔥 праект "Дзядзька Віктусь" (паўстанцкія словы).

🔥 ДАДАТКОВА:
🔥 спаборніцтва па стрэлах з страйкбольнай зброі на трапнасьць. Лепшыя ўдзельнікі атрымаюць прызы;
🔥 розыгрыш бясплатнай татуіроўкі на тэматыку Слуцкага збройнага чыну ад Студыі нацыянальнай татуіроўкі "1863";
🔥 усе прысутныя атрымаюць у падарунак памятныя паштоўкі па тэматыцы Слуцкага паўстаньня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥7👍1