Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.56K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.11K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
📌📌📌Чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна прайшло ў гімназіі № 14 г. Мінска 22 красавіка.

🇧🇾Абмяркаваць тэму мужнасці і  гераізму абаронцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйшлі Вячаслаў Георгіевіч Шэлег, галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы Мінскага абласнога ўпраўлення МНС і Ігар Уладзіміравіч Сенчэня, падпалкоўнік унутранай службы МНС.

📍📍📍Памяць аб той страшнай вайне - гэта боль і смутак, гонар і слава беларускага народа. Мы павінны захаваць гэту памяць для будучых пакаленняў.
#14гімназія
#школаактыўнагаграмадзяніна
💥Чарнобыль, захоўваючы памяць.

📍 Да 35-годдзя з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у гімназіі № 14 г. Мінска 26 красавіка прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

📍У музеі Партызанскай славы старшакласнікі арганізавалі  літаратурна-гістарычную майстэрню "Боль, які спальвае сэрца".

📍Для вучняў пачатковай школы
прайшоў  урок-рэквіем "Скрозь абшары прасцёрла свой цень ракавая АЭС"

📍На працягу дня працавала тэматычная кніжная выстава "Пра памяць у кнігу і сэрца", дзе прадстаўлены творы пісьменнікаў аб страшнай трагедыі.

📍Мы павінны ведаць і памятаць пра Чарнобыльскую трагедыю для таго, каб не паўтарыць новых катастроф.  Бо прырода памылак не даруе.
#Заводскі
#14гімназія
#актыўная_грамадзянская_пазіцыя.
🌟 Памяць для будучых пакаленняў

💥Члены савета музея Партызанскай  славы гімназіі №14 г. Мінска 7 мая  сустрэліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

🎖Жывыя сведкі трагічных падзей - Аляксей Сямёнавіч Кучар і Уладзіслаў Платонавіч Біран расказалі аб сваім жыцці,  аб тым, як змагаліся за Вялікую Перамогу.
Аляксею Сямёнавічу, 95 гадоў, ён ваяваў, служыў  связістам у танкавых войсках, прайшоў шлях ад  малодшага лейтэнанта да  капітана. Узнагароджаны  медалямі "За баявыя заслугі", " За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне".

📍Уладзіслаў Платонавіч Біран у 8 гадоў папаў у Азарыцкі канцлагер. Яму пашчасціла выжыць. Пасля вайны працаваў урачом, быў галоўным афтальмолагам г. Мінска. Узнагароджаны медалямі "Вязень нацызму", "За заслугі ў гуманітарнай дзейнасці", мае знак " Выдатнік аховы здароўя ".

🇧🇾Тых, хто бачыў на свае вочы жахі вайны, застаецца з кожным годам усё менш і менш. Але ясны розум і светлыя вочы нашых ветэранаў пацвярджаюць, што іх подзвіг бессмяротны, а  наш абавязак - захаваць памяць аб іх подзвігах для будучых пакаленняў.
#Заводскі
#14гімназія
#наш_пераможны_май
📍ПАДВЕДЗЕНЫ
ВЫНІКІ АЛІМПІЯДЫ

💥Сёння  сталі вядомы вынікі  гарадской  алімпіяды па біялогіі.

👨‍🔬👩‍🔬Вучаніца 7 "А" класа гімназіі №14 г. Мінска Арына Крывецкая па выніках алімпіяды атрымала дыплом ІІІ ступені.

🥀🌹🥀Віншуем Арыну і яе настаўніцу біялогіі Іну Дзмітрыеўну Яцына.

#Заводскі
#14гімназія
#нашы_перамогі
📍ЧАС ПАДВОДЗІЦЬ ВЫНІКІ: ТВОРЧЫ МАРАФОН

📣Канец навучальнага года - гэта час , калі мы падводзім вынікі не толькі вучэбнай, але  і творчай дзейнасці.

👫👬Вучні трэціх класаў  гімназіі №14 г. Мінска далі старт творчаму марафону, дзе кожны  можа прадставіць свае працы.

🎨🖼🎼 Марафон працягнецца да 31 мая. А гэта значыць, што ў кожнага вучня гімназіі ёсць магчымасць падзяліцца сваімі напрацоўкамі, ідэямі і  творчымі  працамі!
#Заводскі
#14гімназія
#наша_творчасць
💥ДЗЯКУЙ ТАБЕ, БУКВАР! 

📚📖Свята "Развітанне з Букваром" прайшло ў гімназіі №14 г. Мінска 28 мая.

🎼👫Гэта быў сапраўдны калейдаскоп ведаў і творчасці! Першакласнікі паказалі ўсё, чаму навучыліся за год.

📕📚📗На сцэне  стаялі ўжо не баязлівыя шасцігодкі, а ўпэўненыя школьнікі, якія з задавальненнем крочаць па краіне ведаў.

#Заводскі
#14гімназія
#першакласнікі
💥ГУЧЫЦЬ АПОШНІ ЗВАНОК

🔔🔔🔔 Апошні званок прагучаў для вучняў выпускных класаў гімназіі №14 г. Мінска 28 мая.

🔔 У гэты святочны дзень традыцыйна гучалі словы падзякі   адміністрацыі гімназіі, настаўнікам і школьным сябрам.

  🔔Словы пажаданняў выпускнікам выказаў госць урачыстай лінейкі, дэпутат Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Аляксей Віктаравіч Меляшчэня.

📗📚📕Перадача эстафеты гімназічных спраў дзесяцікласнікам, сувеніры ад першачкоў, цёпллыя словы пажаданняў, развітальны вальс і апошні званок назаўсёды застануцца ў памяці нашых выпускнікоў.

🔔Наперадзе экзаменацыйная пара. Поспехаў вам, нашы дарагія выпускнікі!

#Заводскі
#14гімназія
#удобрышлях
💥РАЗВІВАЕМСЯ І ВУЧЫМСЯ!

📍Вучні гімназіі №14 г. Мінска атрымліваюць веды не толькі за школьнай партай.  Так, вучань 9"Б" класа Фёдар Міхайленка выдатна закончыў бізнес-курс "Школа поспеху" Цэнтра камфортных зносін.

📗📚📕Пад час вучобы Фёдар распрацаваў асабісты бізнес-праект, які прадставіў на конкурс, дзе атрымаў  другое месца і грашовы прыз.

🎆Віншуем нашага выпускніка з узнагародай і жадаем выдатнай здачы экзаменаў!

#Заводскі
#14гімназія
#нашыталенты
💥КАНІКУЛЫ ПАЧЫНАЮЦЦА!

📍Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2020/2021 навучальнага года  для вучняў 5-8 класаў прайшла ў гімназіі № 14 г. Мінска  31 мая.

📚У апошні дзень навучальнага года  былі падведзены вынікі вучэбнай, даследчай і творчай дзейнасці. Лепшыя вучні гімназіі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі.

🏖🌞👒 Вучоба закончана, пачынаюцца летнія канікулы.  Жадаем цудоўнага адпачынку, цікавых сустрэч і незабыўных падарожжаў!
#Заводскі
#14гімназія
#канікулы
МАЛЮЕМ НАВАКОЛЬНЫ СВЕТ

🎨🖌🖼У  гарадской выставе-конкурсе малюнкаў "Дзеці малююць навакольны свет" вучаніца 8 "А" класа гімназіі №14 г. Мінска Марыя Галоўнікова атрымала дыплом ІІ ступені.

🖌🖌🖌 На пленэры ўдзельнікі конкурсу малявалі птушку казадоя.

🎆🎆🎆 Віншуем Марыю і жадаем ёй творчых поспехаў! 

#Заводскі
#14гімназія
#нашатворчасць
🇧🇾МАЯ БЕЛАРУСЬ

🌞 Інтэрактыўная праграмма  "Мая  Беларусь!", прысвечаная Году народнага адзінства, прайшла для наведвальнікаў аздараўленчага лагера "Сонейка" гімназіі № 14 г. Мінска 7 чэрвеня.

👬👫  Вучні гімназіі разам з акцёрамі тэатра "Зазеркалье" даведаліся пра традыцыйныя беларускія народныя  святы, паўтаралі беларускія  прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, гулялі ў народныя беларускія гульні.

👫🎆👬 У школьным лагеры сумна не  бывае. Кожны дзень напоўнены цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі.

#Заводскі
#14гімназія
#нашлагер
☀️☀️☀️ НАША ЛЕТА

👫☀️👫 Дзень у школьным лагеры "Сонейка" гімназіі №14 г. Мінска пачынаецца з зарадкі на свежым паветры.

🎆Пасля чаго наведвальнікаў лагера чакаюць цікавыя мерапрыемствы.

👬🎨🖌Так, 9 чэрвеня, вучні наведалі кінатэтр
" Камсамолец", арганізавалі працоўны дэсант на прышкольнай тэрыторыі і вучыліся маляваць у студыі "Чароўная акварэлька".

👒🏖👒Час, праведзены ў школьным лагеры, напоўнены карысцю і весялосцю!

#Заводскі
#14гімназія
#летнілагер
🌟ВЫПУСК - 2021!

💥Выпускны вечар праходзіць у гімназіі  №14 г. Мінска.

🌌34 выпускніка гімназіі атрымаюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

🇧🇾Павіншаваць выпускнікоў прыйшлі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марына Аляксандраўна Шкроб і дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксей Віктаравіч Меляшчэня.

📚🎒🔖📒Словы ўдзячнасці настаўнікам, успаміны пра першыя  літары, словы падзякі бацькам і  слёзы развітання - усё гэта застанецца ў памяці нашых  выпускнікоў.

👨‍🎓👩‍🎓Наперадзе новыя поспехі, новыя планы, цікавае студэнцкае жыццё.

🌟 У добры шлях, нашы дарагія выпускнікі!

#Заводскі
#14гімназія
#выпуск2021
💥МЫ РАЗАМ!

👩‍🦱👬🧒Дыялогавая пляцоўка "Мы разам: пазнаю сябе і другіх" прайшла ў гімназіі № 14 г. Мінска 17 чэрвеня. Мерапрыемства прайшло ў інтэрактыўнай форме на свежым паветры.

🖌🎨🙋‍♂️🙋‍♀️ Педагог сацыяльны Таццяна Валер’еўна Фамічова правяла трэнінг "Мае якасці характару", а потым вучні спрабавалі намаляваць якасці характару сваіх сяброў.

🌈🙋‍♀️Завяршылася праца пляцоўкі практыкаваннем "Вясёлка падабенстваў і адрозненняў", дзе ўсе ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што розны характар і  настрой не перашкаджаюць сябраваць. Галоўнае - вучыцца разумець адзін аднаго.

#Заводскі
#14гімназія
#дыялогаваяпляцоўка
#мыразам
💥КАНІКУЛЫ ЦІКАВА І ЗМЯСТОЎНА!

🌈 У аздараўленчым лагеры "Волна" атрад вучняў гімназіі №14 г. Мінска не сумуе. Кожны дзень напоўнены цікавымі і змястоўнымі мерапрыемствамі.

🇧🇾🇧🇾🇧🇾 Так, у межах мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства прайшоў конкурс "Краявіды нашай Беларусі".

🕺🔥💃Затым усіх чакаў танцавальны флэш-моб "Танцуем разам", ну а завяршыўся дзень вячэрай каля вогнішча, дзе падвялі вынікі дня і пазнаеміліся з планам на наступны дзень.

🌞🏖🌞Адпачываем цікава і карысна!

#Заводскі
#14гімназія
#лагерВолна
#лепшы_адпачынак
💥 БЯСПЕЧНАЕ ЛЕТА

📍📍Дзень, прысвечаны правілам бяспечных паводзін, прайшоў у аздараўленчым лагеры "Волна", дзе адпачывае атрад вучняў гімназіі №14 г. Мінска.

👩‍🚒🚒👩‍🚒Супрацоўнікі МНС правялі для дзяцей паказальны занятак "Аб надзвычайных сітуацыях і пажаратушэнні."

🙋‍♂️🙋‍♀️🙋‍♂️Замацавалі веды і паказаліі свае практычныя навыкі ў каманднай эстафеце " Ракета".

👩‍🚒🙋‍♀️👨‍🚒 Аб бяспечных паводзінах памятаем і пад час адпачынку.  Хто ўзброены ведамі, той абаронены ад надзвычайных сітуацый.

#Заводскі
#14гімназія
#наша_лета
#памятаем_пра_бяспеку
💥ДЗЯКУЙ ЗА АДПАЧЫНАК!

🏖 Вось і закончылася  змена ў аздараўленчым лагеры "Волна", дзе адпачываў атрад вучняў гімназіі №14 г. Мінска.

🙋‍♀️🌞🙋‍♂️Кожны дзень лагернай змены быў напоўнены цікавымі, змястоўнымі і карыснымі мерапрыемствамі.

🌤🔥 Дзеці не толькі адпачылі і набраліся  сіл перад пачаткам навучальнага года, але і знайшлі новых сяброў.

📍Дзякуй, "Волна", за адпачынак! Мы не развітваемся і  абавязкова вернемся сюды наступным летам.

#Заводскі
#14гімназія
#лагерВолна
#наша_лета