Образование ЗАВОДСКОГО📝
4.7K subscribers
96.3K photos
3.35K videos
65 files
2.55K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
14 снежня па ўсей краіне пачынаецца Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці», якой ўжо амаль чвэрць стагоддзя. За гэтыя гады яна ператварылася ў сапраўдны марафон дабра. Сёння да гэтага свята далучыліся і вучні гімназіі 14!
Старт акцыі ў нашай гімназіі – традыцыйная акцыя «Чырвоная рукавічка», якую праводзяць у нашай гімназіі актывісты піянерскай арганізацыі, маладзежнай арганізацыі «БРСМ» і клуб ЮНЭСКА - «Айрыс». Удзельнікаў акцыі павітала дырэктар гімназіі Марыя Іванаўна Гарохава.

📝 Кожны клас сёння атрымаў заданне для акцыі і з задавальненнем далучаецца да марафону дабра!

🎄 На ўрачыстым адкрыцці акцыі выступілі з творчымі нумарамі вучні пачатковых класаў (кіраўнік Габіс Л.А.) і выхаванцы клуба "Сігма" (кіраўнік Бабіч Н.М.).

🎄 Усе сабраныя рэчы будуць складзены ў падарункі, якія ўжо вельмі чакаюць дзеткі з сацыяльных прыютаў, дзеці з асаблівасцямі развіцця, ці дзеці, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя абставіны.
Зробім свята для ўсіх! 🎄

#Заводскі
#гімназія14
#акцыяЧырвонаяРукавічка
#НашыДзеці