Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.19K subscribers
91.2K photos
3.01K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14

💢 Цэнтр "Алімпійцы" - спартландыя "Зімовыя старты" для вучняў 6, 7 класаў прайшла на вуліцы. Надвор'е паспрыяла добраму ходу лыжаў і цудоўнаму настрою спартсменаў! 😉
Спаборніцтвы па валейболу для вучняў 10, 11 класаў прайшлі ў спартыўнай зале. Сустрэча атрымалася сяброўскай, усе удзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму. 😆😃😉

Работу цэнтра арганізавалі настаўнікі фізічнай культуры Вялікі Д.С. і Туманава А. С..😉

💢 Цэнтр "Краіна ведаў" - вучні 6Б класа і Грэчкіна С. М. наведалі выставу "Калядныя цуды" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Даведаліся пра гісторыю святкавання, пра калядную зорку, пабачылі экспанаты: цацкі, яркія маскі. Святочны настрой гарантаваны! 😉
Вучні 1Б класа і Собаль С. М. наведалі музей Акіянаграфіі. 💦 Дзеці ўбачылі шмат розных рыб. 🐟 🐠 🐡 Даведаліся пра водных жывёл свету, убачылі экіпіроўку даследчыкаў водных глыбінь. Шмат уражанняў атрымалі! 😉👍🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Спорт
#Выставы #Музеі
Панарама шостага школьнага дня гімназіі 14

💢 Цэнтр "Пазнаём Беларусь" - вучні 9А з класным кіраўніком Леановіч Наталляй Мікалаеўнай наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Сучасна і інтэрактыўна правялі час, вывучаючы жыцце і творчасць паэта.
Цікавае мерапрыемства для бацькоў 9А класа прыдумалі яшчэ ў пятніцу: выляпілі снегавікоў і сёння да вечара бацькі галасуюць у чаце за лепшую работу!

Вучні 6Б класа з класным кіраўніком Грэчкінай Святланай Мікалаеўнай прынялі ўдзел у кіналекторыі па здароваму ладу жыцця "Дарога ў нікуды" ў кінатэатры "Камсамолец" і разам паглядзелі мультфільм "Зверапой".

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Выставы #Музеі
Музейная педагогіка

У гімназіі 14 праведзены раённы семінар "Адукацыйная прастора і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў установы адукацыі сродкамі краязнаўчай дзейнасці" для кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Заводскага раёна.

Адкрыла семінар намеснік дырэктара па ВР Корзунава Н.І., якая расказала пра створаныя ўмовы для выхаваўчай дзейнасці на базе трох музеяў гімназіі 14: музея Партызанскай славы, музея народных інструментаў і музея "Беларуская хатка". Аб сістэме работы ў Год гістарычнай памяці расказала Літвіновіч Н.Ю., настаўнік гісторыі гімназіі 14.

Майстар-класы:
фрагмент экскурсіі "Пяць цудаў музея" у музеі Партызанскай славы,
фрагмент экскурсіі "Дударыкі запрашаюць у госці" прадэманстравалі гурткоўцы пад кіраўніцтвам Д.Д. Ровенскага ў музеі народных інструментаў,
фрагмент урока па беларускай літаратуры ў беларускай хаце паказалі вучні 9 класа з настаўніцай Калодай К.В.

Падвяла вынікі кіраўнік метадычнага аб'яднання Пахваленая А.К.

#Заводскі
#гімназія14
#семінар
#музеі