Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.19K subscribers
91.2K photos
3K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
#Далучаемся да гісторыі!

🔻У музеі Партызанскай славы гімназіі 14 знаходзіцца матэрыял, які збіралі супрацоўнікі гімназіі на працягу 20 гадоў.

Традыцыйна вучні гімназіі наведваюць музей.
📷 На фотаздымках вучні 5Б класа, якія наведалі музей і пабывалі на абзорнай экскурсіі "Пяць цудаў музея". Экскурсію правялі вучні старэйшых класаў.

Запрашаем да нас у музей.

Экскурсію арганізаваў кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню гімназіі 14 - Андрэй Вячаслававіч Герасімчук.

#Заводскі
#Гімназія14
#МузейПартызанскайСлавы
💢 #МузейнаяПедагогіка 💢

💢 У працэссе выхавання сапраўднага грамадзяніна вялікую ролю выконваюць музеі. ☝️😉 Існуе нават цэлая галіна навукі - музейная педагогіка. Яна вывучае гісторыю, асаблівасці культурнай адукацыйнай дзейнасці музеяў і метады ўздзеяння на розныя катэгорыі наведвальнікаў.

💢 Музей Партызанскай славы ў гімназіі 14 існуе з 1983 года. Сёння музей і гімназія працуюць як адзіны адукацыйны комплекс. Галоўнымі функцыянальнымі магчымасцямі музея з'яўляюцца: развіццё здольнасці здабываць інфармацыю з першакрыніцы, фарміраванне ведаў праз назіранне арыгінальных прадметаў, сумяшчэнне працэсу пазнання са станоўчымі эмоцыямі.

💢 Магчымасці музея выкарыстоўваюцца на поўную моц у час экскурсій, а таксама падчас вучэбных заняткаў.

📷 На фотаздымках: экскурсавод гімназіі Гжэсяк Багдан, вучні 9Б класа і настаўніца Блешчава Таццяна Віктараўна на ўроку гісторыі.
😉 Запрашаем да нас у музей!

#Заводскі
#гімназія14
#МузейПартызанскайСлавы
#МузейнаяПедагогіка