Образование ЗАВОДСКОГО📝
4.71K subscribers
96.3K photos
3.35K videos
65 files
2.55K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
Дзень пазітыву

Сёння ў гімназіі 14 прайшоў #ДзеньПазітыву, які правялі лідэры самакіравання гімназіі на чале з педагогам-арганізатарам Мірошнік Ю.Г. і педагогам-псіхолагам Ліхаманавай Я.С..

Раніцаю ўсіх сустрэлі вясёлыя міньёны і прапанавалі прыняць удзел ў пляцоўках дня: малявалі пазітыўныя матыватары, рабілі калаж з цёплых слоў, танчылі! 😉 Кожны меў магчымасць напісаць пісьмо-прывітанне для сябра і апусціць яго ў паштовую скрыню. Пошта працавала на перапынках. 😉

Не засталіся без увагі лідэраў і настаўнікі: іх чакаў квэст, дзе была магчымасць "скінуць" негатыўныя эмоцыі і адпачыць, а таксама паштоўкі з цёплымі словамі!

Будзем берагчы псіхалагічнае здароўе ў нашай дружнай гімназічнай сям'і разам!

#Заводскі
#гімназія14
#лідэры
#ДзеньПазітыву