Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.56K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.12K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
☝️😉 Рыхтуемся да Вялікадня! 🏵️

У гімназіі 14 добра ведаюць народныя традыцыі! Вучым нашых гімназістаў паважаць нацыянальныя абрады, шанаваць гісторыю і хрысціянскія звычаі.

Сямейныя святы - самыя надзейныя захавальнікі традыцый!

#Заводскі
#гімназія14
#вялікдзень
#пісанкі
🌟Вялікдзень - дзень цудаў.🌟
🔸Зусім хутка ўсе праваслаўныя хрысціяне будуць адзначаць свята Светлага Вялікадня.
👫Вучні, бацькі і педагогі гімназіі 14 таксама актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку да яго.
У рэакрэацыях традыцыйна занялі сваё месца выставы з падзелкамі і малюнкамі пачатковай школы, інсталяцыі выхавальнікаў і вучняў групы падоўжанага дня. Кветкі, птушкі, фарбаваныя яйкі, кулічы і тварожны вялікдзень і нават аб’ёмны макет праваслаўнай царквы - усё гэта стварае святочны настрой у гэтыя дні.
Для групы падоўжанага дня праведзены майстар-класы, дзе выхаванцы не толькі даведаліся пра традыцыйны велікодны сняданак, народныя гульні з фарбаванымі яйкамі, абрадавыя песні, абмен “фарбоўкамі”, але і самі навучыліся рабіць пісанкі, размалёўваць галоўныя сімвалы свята Вялікадня – яйка і куліч.
Няхай гэтыя святыя дні напоўняць сэрцы пачуццямі надзеі і любові, шчырасці і веры ва ўрачыстасць дабра і справядлівасці, прынясуць у дом мір, дабрабыт і шчасце!

#Заводскі
#гімназія14
#Вялікдзень