Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.18K subscribers
91.3K photos
3.01K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
❄️Таленты гімназіі 14 ❄️

❄️ Другі год запар калектыў гімназіі 1️⃣4️⃣ супрацоўнічае з Цэнтрам навукі і культуры Расіі: прымаем удзел у розных творчых конкурсах.

🎉Віншуем вучаніцу 9А класа Галаўнікову Марыю, пераможцу конкурсу "Падарунак Дзядулі Марозу". Цудоўны вынік! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#творчасць
Панарама шостага дня гімназіі 14

💢 Цэнтр "Сямейны куток" - прэзентацыя "Традыцыі маёй сям'і". Дзеці 4Б класа з класным кіраўніком Шчэрба А. І. расказвалі пра прафесіі бацькоў, пра сумесны адпачынак, прынеслі фотаздымкі, плакаты. Мерапрыемства прайшло ў гульнёвай форме.😉😊😃 Дзеці адгадвалі загадкі, чыталі прыказкі , вершы пра сям'ю. Вельмі цікава было бліжэй пазнаёміцца з сямейнымі традыцыямі аднакласнікаў.

На занятках гуртка "Вясёлка" пад кіраўніцтвам Гегечкоры А. А. сёння ляпілі вожыка з пластыліна і трубачак ад малака і сока. Такія розныя атрымаліся вожыкі: у кожнага свой характар! 🦔

💢 Цэнтр "Краіна ведаў" - творчая гульня "Чытаем часопіс "Вясёлка" разам!". Вучні 2-х класаў пад кіраўніцтвам Фундарэнка В. М. вырашылі стварыць спецыяльны выпуск свайго любімага часопіса. Юныя рэдактары добра папрацавалі! 📍У нумары: і навіны гімназіі, і гульні для чытачоў, і нават карысная інфармацыя пра здароўе!
📍Прыйшоў час выдаваць газету ў пачатковай школе! ☝🏻😉💥

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#творчасць
Сонечны настрой 🌤️

Цудоўны сонечны настрой можна стварыць сваімі рукамі! 😉 Так лічаць і вучні малодшых класаў гімназіі 14, якія наведваюць гурток "Творчая майстэрня "Вясёлка"!

🌈 Пад кіраўніцтвам Аксаны Альбертаўны Гегечкоры дзеці вучацца рабіць сваімі рукамі цудоўныя рэчы, якія упрыгожваюць наша жыццё і побыт. Вось як зайграў яркімі колерамі спальны пакой! 😉😄🙂 Прыемна глядзець на вынікі сваёй працы, якія прыносяць задавальненне ўсім, хто побач! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#творчасць
#гурткі
Віншуем пераможцу! 🎉

🎉 Віншуем пераможцу традыцыйнага фестывалю дзіцячай творчасці "Усміхніся, зорачка!" - вучаніцу 2А класа гімназіі 14 Сенічаву Маргарыту з яркім выступленнем і дыпломам за 1 месца!

Юная і таленавітая Маргарыта Сенічава ўжо трэці раз становіцца пераможцам конкурсу! Пажадаем ёй поспехаў і натхнення, а класнаму кіраўніку Корабавай А.М. - працягваць дапамагаць Маргарыце ў яе творчай рэалізацыі!

#Заводскі
#гімназія14
#гонар_гімназіі
#творчасць
💙 Беларусь мая, сінявокая! 💙

У гімназіі 14 працягваецца праект "Каляровыя пятніцы". Пачаткоўцы 2 і 3-х класаў з класнымі кіраўнікамі Корабавай А.М. і Смаляк Т.М. падрыхтавалі #сінюю #пятніцу. 😉

На перапынках гімназісты прымалі ўдзел у рабоце цікавых станцый:
💧Гульня "Кветка Валошка"
💧Дынамічная-танцавальная
💧Майстар-клас "Кветкавы калейдаскоп"
💧Геаграфічнае падарожжа па сініх прасторах

Танцавалі, малявалі, узгадалі назвы рэк і азёр Беларусі, прымалі ўдзел у віктарыне, атрымоўвалі прызы, фатаграфаваліся на фотазоне! Добры настрой забяспечылі ўсім! Праект працягваецца!

#Заводскі
#гімназія14
#творчасць
#каляровыя_пятніцы
🎉Віншуем пераможцаў! 🎉

Віншуем вучаніцу гімназіі 14 г.Мінска Жарко Крысціну з дыпломам II ступені ў Міжнародным конкурсе "Letostar in Georgia 2022", які праходзіў у Грузіі. Перамога ў намінацыі "Выяўленчае мастацтва" з працай "Лавандавая мара". Кіраўнік Габіс Л.А.

Малайцы! Так трымаць! Ганарымся вамі!

#Заводскі
#гімназія14
#пераможцы
#творчасць
☺️ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ!🎉

Незвычайна прайшоў 5 дзень тыдня пачатковых класаў!🤩
Сёння дзень быў напоўнены творчасцю і прыгажосцю. 🌈 Гэты дзень быў чырвоным❤️, яркім, вясёлым, цікавым!

Да гімназістаў 1-2-х класаў прыехаў ТЭАТР “Залюстаркоўе”. Дзецям расказалі, як важна выконваць правілы дарожнага руху. 🚦

🥳Але самая вясёлая частка сённяшняга дня - краіна творчасці “мы шукаем таленты!”. Гімназічная скарбонка папоўнілася яркімі талентамі. 🌟 Нашы дзеці самы яркія, прыгожыя і таленавітыя!

#ТыдзеньПачатковайШколы #Таленты #Творчасць #Гiмназiя14