Образование ЗАВОДСКОГО📝
4.89K subscribers
95.3K photos
3.29K videos
65 files
2.47K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
👥 Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям👥

У гімназіі 14 прайшоў адзіны ўрок на тэму: "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны". У кожным класе была выбрана цікавая форма правядзення ўрока.
Вучні 5А з класным кіраўніком Літвіновіч Н.Ю. паўдзельнічалі ў гутарцы "Каштоўнасці сучаснай сям'і" і прэзентавалі сваі сем' і ў выглядзе калажаў.
Вучні 1Б з Собаль С.М. прынялі ўдзел ў гульні "Я і мае сваякі";
Вучні 1А класа правялі тэматычную гутарку і пазнаёміліся з традыцыямі сям'і кожнага вучня, расказалі больш пра сябе, намалявалі малюнкі і зрабілі фотагазеты...

У актавай зале сабралася цэлая паралель пачатковых класаў, для якіх вучні 3Г і класны кіраўнік Смаляк Т.М. чыталі вершы, прадстаўлялі даследаванні пра лёс прадзедаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі ўрока разам стваралі радаслоўную сям,і. На ўроку прасутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі гімназіі.

Усё пачынаецца з сям'і, таму ў лепшых традыцыях павагі да сваіх продкаў мы выхоўваем нашых гімназістаў.

#Заводскі
#гімназія14
#сям
У гімназіі прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню таты☀️

Прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці:

Бацкалевіч Мікалай Анатольевіч, работнік Заводскага раённага аддзела следчага камітэта па асабліва важных справах,

Храмянкоў Андрэй Сяргеевіч, работнік установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь", дацэнт кафедры радыёлакацыі,

а таксама другі сакратар пярвічнай арганізацыі Заводскага раёна Шапіра Аляксандр Алегавіч.

Госці расказалі аб сваёй прафесіі, сям'і. 👨‍👩‍👦
Гімназісты задавалі пытанні гасцям, з якіх падкрэслілі для сябе найважнейшыя моманты. 💬

#ДзеньТаты #Гімназія14 #Сям#Прафесія #Дыялог
👩‍🏫ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!🌟

☀️Для вучняў 6 і 7 класаў быў праведзены круглы стол "Сакрэты сямейнага шчасця", накіраваны на ўмацаванне разумення сямейных каштоўнасцяў.
☀️Вучні педкласа гімназіі наведалі прафарыентацыйныя мерапрыемствы ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце.
☀️Настаўнік біялогіі Яцына І.Д. правяла гутарку на тэму «Я б у эколагі пайшоў, няхай мяне навучаць» з навучэнцамі школ Заводскага раёна 7-9 класаў у рамках работы рэсурснай пляцоўкі Заводскага раёна па экалагічным выхаванні і фарміраванні беражлівых адносін да навакольнага прыроднага асяроддзя ў мэтах ўстойлівага развіцця.
☀️Вучні 2 класаў падрыхтавалі малюнкі для выставы "Мы малюем мір". Вучні ў сваіх малюнках паказалі сваё бачанне міру.
☀️Вучні 1"Б" класа наведалі Музей авіяцыйнай тэхнікі і касманаўтыкі. Кіраўнікі музея пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй развіцця беларускай авіяцыі. Самым запамінальным момантам для першакласнікаў было наведванне кабіны пілотаў, бартоў самалётаў і верталётаў.

#Гiмназiя14 #Экскурсiя #Сям#Экалогiя
Увага! У гэтыя хвіліны ў гімназіі 14 праходзіць гарадскі этап спартыўнага свята "Спорт сям'і з году ў год сілу духу надае". 💪 У басейне гімназіі разгарнулася напружаная барацьба паміж камандамі. 🤽‍♂️ Прапануем відэа і фотарэпартаж з месца падзей. 📸

#Гiмназiя14 #Спорт #Сям#СпартыўнаеСвята