Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.18K subscribers
91.3K photos
3.01K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, прайшоў у гімназіі па класных кабінетах, у актавай зале, музеі Партызанскай Славы.

🙏З усіх куточкаў ляцяць сёння словы падзякі ветэранам, якія абаранілі нашу зямлю ад захопнікаў, словы гонару за нашу краіну і яе гісторыю.

👫Вучні 6-х класаў павіншавалі Кулага Інэсу Георгіеўну, малалетняга вязня фашызму, сведку жудасных падзей ваеннага ліхалецця з Днём Перамогі!

🔥Сустрэча дзевяцікласнікаў з ветэранам вайны Кандзюрынай Галінай Андрэеўнай чарговы раз прымусіла ўсвядоміць, якое шчасце жыць у мірны час!


#Заводскі
#гімназія14
🔥Напярэдадні Дня Перамогі гімназісты прынялі ўдзел у міжнароднай акцыі "Спяваем "Кацюшу" разам".

🔸У акцыі прынялі ўдзел 273 установы адукацыі з Расіі, Беларусі, Таджыкістана, Егіпта, Туркменістана і іншых краін. "Кацюша" гучала ў гонар перамогі і міру ва ўсім свеце! Разам мы помнім, ганарымся, разам будуем будучыню!!!

🙏Са святам Вялікай Перамогі!!!!


#Заводскі
#гімназія14
#кацюша
Forwarded from Детский сад №443 г.Минска
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾Выхаванцы ДУА "Дзіцячы сад № 443 г. Мінска" 👧👦 далучыліся да акцыі "Сімвалы Беларусі - сімвалы свету"🌍🇧🇾
Галоу́ная мэта - далучэнне маленькіх патрыётау́ да асобных грамадскіх падзей, якія адлюстроу́ваюць стау́ленне беларусау́ да дзяржау́ных сімвалау́ Рэспублікі Беларусь🇧🇾

#Заводскі
#Дзіцячы_сад443
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ СЯМ’І
Вучні 6 “А” класа гімназіі да Дня Сям’і стварылі калаж вялікай дружнай сям’і класа.

🔸Кожная сям’я прыдумала свой непаўторны і арыгінальны дэвіз.

🙏Здароўя, міру, шчасця і дабрабыту ўсім сем’ям гімназіі.

З ДНЁМ СЯМ’І!!!


#Заводскі
#гімназія14
🎉ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!🏆

Падведзены вынікі ўсіх трох этапаў інтэрнэт-праекта “Інтэлектуальны марафон па матэматыцы “Школа геніяў” для вучняў V-VII класаў з дапамогай Мінскай гарадской платформы дыстанцыйнага навучання.

👨‍🎓Гімназісты Канавалаў Станіслаў, 5 “Б” клас – узнагароджаны Дыпломам 🥇 ступені, Шэйка Міхаіл, 5 “А” клас - Дыпломам 🥇 ступені, Саванец Дзмітрый - Дыпломам 🥈 ступені.

Віншуем нашых вучняў і іх настаўніка Знак Наталлю Аляксееўну.🎉


#Заводскі
#гімназія14
🌆СВЯТА ГОРАДА🎉

👫 Напярэдадні вялікага свята – Дня горада-героя Мінска вучні 1”А” і 1”Б” класаў гімназіі ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі Героя Савецкага Саюза М.Д.Весніна.

🥇У дзень нараджэння грамадскага аб'яднання беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя прайшла ўрачыстая лінейка піянераў і акцябрат. На лінейцы педагогі-арганізатары гімназіі прадставілі план работы на навучальны год, расказалі аб праектах і акцыях. Вучні 2-х класаў папоўнілі шэрагі ГА БРПА і атрымалі запаветныя значкі акцябрат.
Актывісты гімназіі прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы Заводскога раёна на базе ДДіМ “Золак” прымеркаванага да дня нараджэння ГА БРПА

#Заводскі
#Гімназія14
📖АДЗІНЫ ЎРОК ЯДНАННЯ👩🏻‍🏫

👫Вучні пачатковых класаў гімназіі правялі незвычайную класную гадзіну: адправіліся ў падарожжа ў мінулае. Узгадалі пра тое, як можна назваць Беларусь (Бацькаўшчына, Айчына), успомнілі сімвалы Беларусі, традыцыі. Беларусы заўсёды былі патрыётамі сваёй Радзімы, абаранялі сваю краіну ад ворагаў. Адзінства людзей розных нацыянальнасцей, якія гатовы былі ахвяраваць сабой, каб абараніць іншых. Калі мы адзіны, мы непераможныя. Кожны грамадзянін захоўвае законы сваёй краіны, паважае сімвалы, памятае гісторыю. Галоўныя якасці беларусаў: адзінства, узаемадапамога, аб' яднанне гісторыяй, традыцыямі, культурай. Адзінства - гэта, калі ўсе людзі разам. Падарожжа для пачаткоўцаў было цікавым.

🕊На адзіным уроку, прысвечаным 85-годдзю яднання беларускага народа, вучні старшых класаў расказвалі пра нялёгкі лёс беларусаў у перыяд з 1919 па 1939 гады. Гімназісты гаварылі, чаму сёння асабліва важна ўмацоўваць адзінства нацыі, які ўклад яны, змогуць унесці на карысць сваёй краіны.

#Заводскі
6️⃣ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🏫

📚У бібліятэцы гімназіі, для вучняў 5-6-х класаў прайшла бібліятэчная гадзіна, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка Артура Вольскага. Вучні даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць аўтара.

🎨Куратары клуба ЮНЕСКА “Айрыс” Касаткіна Т.В. і Свірыдзенка Ю.В. правялі мерапрыемства вучняў 7-ых класаў, прысвечанае Дню міра. Дзеці прыйшлі да высновы, што ў нашай краіне пануе мір, і гэта самае важнае ў жыцці чалавека.

Вучні 1-4-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у флэшмобе малюнкаў “Чароўны свет шахматаў”. Гімназісты ўспомнілі, як ходзяць фігуры, паспрабавалі зрабіць дошкі і фігуры самастойна, праявілі фантазію.

🔎 Вучні 11-ага класа гімназіі наведалі цэнтр “Я-грамадзянін”. Гімназісты даведаліся пра найбольш актуальныя прафесіі ў 2024/2025 г.

🦹‍♂️А вы ведаеце, што такое інтэрнэт-грумінг? Нашы дзесяцікласнікі сёння абмяркоўвалі гэтую важную тэму з педагогам-псіхолагам на сусветным кафэ.

Дзякуем усім удзельнікам!

#Заводскі
#Гімназія14
♻️За многія гады свайго існавання беларусы стварылі багатую самабытную культуру🇧🇾, якая грунтуецца на ўстойлівых народных традыцыях. І вельмі важна, каб дзеці з маленства пачыналі цікавіцца мінулым сваёй зямлі, жыццём і бытам нашых продкаў, вучыліся любіць і даражыць роднай зямлёй💚❤️.  
♻️У нашым дзіцячым садку №175  створаны этнаграфічны куток «Беларуская хата»🏠, галоўная мэта якога захаваць сямейныя традыцыі, выклікаць цікавасць да больш глыбокага знаёмства з жыццём сваіх продкаў, устанавіць жывую сувязь пакаленняў.
♻️Кожны жадаючы тут зможа бліжэй пазнаёміцца з народнай культурай, з жыццём і побытам нашых дзядоў. Для дзяцей і іх бацькоў праходзяць экскурсіі ў мінулае, дзе адбываецца знаёмства з сялянскай хатай. 

#Заводскі
#Дзіцячы_сад175
🇧🇾Пашырэнне ведаў дзяцей пра культуру
i традыцыi беларускага народа актыўна адбываецца падчас знаёмства з фальклорнымі святамі.Вось і да нас, у дзiцячы сад №344 г.Мiнска, завітаў «Восеньскi кiрмаш». 🥙🍂
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем танцавалі, гулялі ў народныя гульні, ігралі на музычных інструментах, чыталі вершы, спявалі беларускія песні. Музычная зала напоўнiлася ўсмешкамі і звонкім дзіцячым смехам.🎶🧒
💚❤️ Падобныя мерапрыемствы спрыяюць не толькі развіццю ў дзяцей творчасці, але і даюць веды аб родным краі і беларускай культуры. А самае галоўнае - ствараюць выдатны святочны настрой!🇧🇾🌾

#Заводскі
#Дзіцячы_сад344
❄️НОВЫ ГОД НА ВАДЗЕ!✨️

У гімназіі 14 адбылося забаўляльна-спартыўнае свята “Новы год на вадзе” 🎉, у якім прынялі ўдзел лепшыя каманды плыўцоў Заводскага раёна сш 85, 120, 210 і гімназіі 14.

Камандам былі прапанаваны цікавыя і займальныя эстафеты: “Дастань скарб” 🏴‍☠️, “Дружны экіпаж” 🚤, “Звар'яцелыя гонкі” 🏁.

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці ў асобах Главы адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска Шыбека У.Д. 👔, намеснік главы адміністрацыі Зелянко А.П., начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна Цыпылова А.У. 📚, намеснік начальніка упраўлення па адукацыі Каранеўская В.У. 🌟

❄️Усіх прысутных радавалі не толькі спаборніцтвы, але і Дзед Мароз, Снягурачка, Вадзянік, русалкі, удзельнікі клуба па сінхронным плаванні “Дынама”, чар-лідарскі клуб “Фартуна” ПДіМ “Золак”.
У басейне панаваў дух спаборніцтва і навагодні настрой!
СТВАРАЕМ СВЯТА РАЗАМ!🎊

#НовыГодНаВадзе #Спорт #Гімназія14 #ЗабаўляльнаеСвята #Эстафеты #Заводскі