Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.19K subscribers
91.2K photos
3.01K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
Forwarded from school143_minsk
🔥 НАПЕРАД ДА ПЕРАМОГI

👩‍🎓 Сёння другi дзень гарадской алiмпiяды. Комплексная работа па беларускай мове i лiтаратуры

✴️ СШ 1️⃣4️⃣3️⃣ прадстаўляюць:

👩‍🦰 Скрабец Мiлана
👩‍🦰 Булынка Янiна
👩‍🦰 Пашкевіч Юлія

👩‍🏫 Кiраўнiк каманды - Эрмандраут Марына Мікалаеўна

🤗 Поспехаў вучням Заводскага раёна

#Заводской
#сш143
#сш92
#сш172
#сш85
#сш43
#сш98
#сш77
#гiмназiя14
#гiмназiя21
#школа143минск
#олимпиада
#мова
Рэсурсны цэнтр гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" гімназіі, у рамках дамовы аб супрацоўніцтве з філалагічным факультэтам БДУ, стаў ініцыятарам і актыўным удзельнікам семінара-практыкума "Навукова-даследчая работа вучняў: тэорыя і практыка" для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🎓

На пачатку семінара працавалі дзве інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе вучні і настаўнікі маглі рашыць рэбусы і, у акулярах віртуальнай прасторы, наведаць віртуальны кабінет філалагічнага факультэта. 🧩👓

Мадэратары Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч і Ірына Міхайлаўна Саніковіч, кандыдаты педагагічных навук, працавалі на інтэрактыўнай лекцыі для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🗣️📚

Шмат карыснай інфармацыі, многа новых ідэй і праектаў! 🌟💡

#Гiмназiя14 #ІнтэрактыўныСемінар #Адукацыя #Інавацыі
🚴ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🍁

У 6-х класах прайшоў занятак з педагогам-псіхолагам на тэму канструктыўнага ўзаемадзеяння. Вучні вывучылі метады вырашэння канфліктаў і абмеркавалі прычыны іх узнікнення. 🤝

Вучні 8-х, 10-х і 11-х класаў правялі канікулы ў Віцебску, дзе наведалі сядзібу Ільі Рэпіна ў Здраўнёва, пазнаёміўшыся з жыццём мастака і яго сям’і, а таксама агледзелі славутасці горада, уключаючы музей Марка Шагала. 🎨

Вучні 3"В" класа завіталі ў бібліятэку гімназіі на бібліятэчна-пазнаваўчую гадзіну: “Мае любімыя звяры”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы жывёл. 📚

Вучні 2"А" і 2"Б" класаў адправіліся на экалагічную вандроўку. Дзеці назіралі за чароўнымі фарбамі восені, за зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе. 🍂

Вучні 7-х класаў адправіліся ў падарожжа па адкрытай тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Навучэнцы даведалiся цікавыя факты з даваеннай гісторыі крэпасці, аб яе гераічнай абароне летам 41-га, а таксама аб пасляваенным перыядзе. 🏰

#Гiмназiя14 #Экскурсіі #Адукацыя #АховаЖывёл #Восень
🍁ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ💫

🌼 У суботні дзень вучні 1-х і 2-х класаў правялі вельмі цікавы ўрок краязнаўства ў гімназічным музеі "Беларуская хатка". Дзеці пазнаёміліся з побытам, традыцыямі, рамёствамі беларусаў, пагулялі ў беларускія народныя гульні, паразгадвалі загадкі. Напрыканцы занятку вучні падзяліліся на мастакоў і ганчароў. У выніку сумеснай працы атрымаліся вырабы посуду і эскізы беларускіх ручнікоў. 🎨👩‍🎨

Для вучняў 6"А" і 6"Б" класаў было праведзена мерапрыемства "Матэматыка для кемлівых".

🏃‍♂️ Вучні 3-х і 4-х класаў прынялі ўдзел у квэсце "Па слядах згубленага здароўя". 💚
Дзеці заўзята праходзілі кожнае выпрабаванне, прыдумвалі правілы і парады для таго, каб зберагчы здароўе.🙂

⚖️ Вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у прававым турніры “Сіла закона”.
Інтэлектуальнае спаборніцтва спрыяла пашырэнню ведаў вучняў пра законы нашай незалежнай краіны, у першую чаргу, асноўнага закона - Канстытуцыі Беларусі.📚

#Гiмназiя14 #Краязнаўства #Матэматыка #Здароўе #Права
🌱 ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ 🌟

Сёння вучні 14-й гімназіі прынялі ўдзел у цудоўным мерапрыемстве "Першы ровар"! 🚴‍♂️

Гімназісты сталі не толькі гледачамі цікавых спаборніцтваў, але і самі ўдзельнічалі ў конкурсах, дзе атрымалі карысныя прызы! 🏆🥳 Кожны конкурс быў сапраўдным выпрабаваннем, і мы з задавальненнем дэманстравалі свае таленты і крэатыўнасць. 💪🎨

Гэта было не толькі весела, але і натхняльна! Дзякуй усім арганізатарам і ўдзельнікам за незабыўныя моманты! ❤️🤝
Чакаем новых прыгод і перамог! 💫🙌

Вучні 6В і 6Г класаў наведалі музей-сядзібу Ваньковічаў. 😊

Гімназісты паслухалі пра гісторыю гэтай сядзібы, пачынаючы з яе заснавання канца 18 стагоддзя, пра яе жыхароў у розны час. 🏛️
Дзеці даведаліся пра сармацкі партрэт, паглядзелі выставу сармацкіх партрэтаў. 🎨

Расповед быў сапраўды захапляльным, таму ў добрым настроі ўсе вярталіся дамоў. 🚶‍♂️🚶‍♀️

#Гiмназiя14 #ПершыРовар #Конкурсы #Музей #СармацкіПартрэт
📆УНІКАЛЬНАЯ ЭКСКУРСІЯ! 🌟

10 - я класы гімназіі пабывалі на экскурсіі на VOLAT "Мінскі завод колавых цягачоў". Гэта была ўнікальная магчымасць убачыць, як ствараюцца самыя магутныя аўтамабілі! 🚛

Экскурсаводы расказалі аб сучасных тэхналогіях і працэсе зборкі, што зрабіла на вучняў вялікае ўражанне. 🤖 Гімназісты ўбачылі, як з дэталяў нараджаюцца сапраўдныя машыны, гатовыя да службы. 🔧

На экскурсіі адбылася сустрэча з ветэранам Афганістана, які падзяліўся сваім вопытам службы, расказваючы аб сяброўстве і падтрымцы сярод салдат. 🇦🇫 Яго словы аб важнасці міру і каштоўнасці жыцця кранулі ўсіх. ❤️

#Гiмназiя14 #Экскурсія #VOLAT #Жыцця
🌱МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

🎓У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Адукацыя ў інтарэсах будучыні” 🌟, дзе прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі РБ Кадлубай А.В. 😊, намеснік старшыні ЮНЕСЕФ у РБ Крысцін Ганібе, прарэктар універсітэта, кандыдаты педагагічных навук, 250 настаўнікаў і метадыстаў РБ.

👩‍🏫У рамках тэматычнай секцыі канферэнцыі “Інавацыі і педагагічныя практыкі як умова дасягнення ЦУР” 💡 падзяліліся сваім вопытам Яцына І.Д. і Долбік А.А. па тэме “Развіццё экалагічнай культуры вучняў як эфектыўны сродак фарміравання іх функцыянальнай пісьменнасці” 🌍.

💬Вынікам дадзенай канферэнцыі з'явіўся абмен перадавымі практыкамі з вопыту работы педагогаў РБ і настаўнікаў яшчэ сямі краін 🌏, артыкул у зборніку і сертыфікат актыўнага ўдзельніка 🎓.

БУДУЧЫНЯ ЗА АДУКАЦЫЯЙ 🚀

#Адукацыя #Інавацыі #Педагогіка #Гiмназiя14
🎓Прафарыентацыйная сустрэча з супрацоўнікам Следчага камітэта

Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Афанасьеў Мікалай Васільевіч расказаў вучням 10-11 класаў гімназіі, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь - адна з самых маладых праваахоўных структур. 😊 Яго асноўная задача - абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, усебаковае, поўнае, аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з заканадаўствам. ⚖️

У час зацікаўленага дыялогу гімназісты атрымалі інфармацыю пра асаблівасці працы ў органах Следчага камітэта, магчымасцях атрымання адукацыі, парадку паступлення і працаўладкавання, сацыяльных гарантыях. 📚🎓

Сустрэча атрымалася змястоўнай і пазнавальнай. 🌟👏

#Гiмназiя14 #СледчыКамітэт #Адукацыя #Прафарыентацыя
🎓МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА✨️

🌍У рамках праекта міжнароднага супрацоўніцтва адбыўся тэлемост паміж Дзяржаўнымі установамі адукацыі “Гімназія №14 г.Мінска” і “Гімназіяй №80 г.Ніжні Ноўгарад” на тэму “Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам”🤝

У час відэасустрэчы вучні і педагогі ўспомнілі асноўныя этапы стварэння Саюзнай дзяржавы. У прамым эфіры прадставілі свае ўстановы адукацыі, абмеркавалі магчымасці i планы планы супрацоўніцтва.📚

🧩Вучні гімназіі 14 падрыхтавалі інтэрактыўную гульню “Знак якасці”, каб пазнаёміць гасцей з прамысловымі брэндамі краіны. Гімназістам Ніжняга Ноўгарада было прапанавана цікавае заданне на веданне беларускай лексікі. 🎶

Завяршылася сустрэча сумесным выкананнем песні, якая была напісана спецыяльна да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. ❤️

🤗Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму цёплай і стала яшчэ адным крокам у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацавання сяброўскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.🌟

#Гiмназiя14 #МіжнароднаеСупрацоўніцтва #Дружба
☺️ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ!🎉

Незвычайна прайшоў 5 дзень тыдня пачатковых класаў!🤩
Сёння дзень быў напоўнены творчасцю і прыгажосцю. 🌈 Гэты дзень быў чырвоным❤️, яркім, вясёлым, цікавым!

Да гімназістаў 1-2-х класаў прыехаў ТЭАТР “Залюстаркоўе”. Дзецям расказалі, як важна выконваць правілы дарожнага руху. 🚦

🥳Але самая вясёлая частка сённяшняга дня - краіна творчасці “мы шукаем таленты!”. Гімназічная скарбонка папоўнілася яркімі талентамі. 🌟 Нашы дзеці самы яркія, прыгожыя і таленавітыя!

#ТыдзеньПачатковайШколы #Таленты #Творчасць #Гiмназiя14
🧩ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!😊

🛖Вучні 4-х класаў гімназіі наведалі музей-сядзібу “Стары Менск”, што на Менцы ў в.Гарадзішча. Падчас змястоўнай экскурсіі гімназісты ўзнавілі раней набытыя веды і даведаліся многа цікавых звестак пра Полацкае княства.🏘

🥇Тыдзень пачатковай школы працягваецца ў спартыўным настроі. Вучні пачатковых класаў паўдзельнічалі ў спартландыі "Хуткія кеды".🏃‍♀️

🎊Вучні 9-х класаў гімназіі наведалі кінатэатр "Камсамолец", дзе прагледзелі кінастужку "Чорны замак Альшанскі". 🎬

🏆У гімназіі прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе. Удзельнікамі былі 8-9 класы. Падчас гульні прысутнічаў камандны дух, пазітыўны настрой.

✨️Вучні 11 класа наведалі Нацыянальны мастацкі музей, дзе ўбачылі новую выставу “Страты і здабыцці”, створаную ў гонар 85-годдзя музея і прысвечаную 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.⏳️

#Гiмназiя14 #ШостыШкольныДзень #Экскурсія #Спорт #Культура #Мастацтва