Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.37K subscribers
90.2K photos
2.95K videos
65 files
2.14K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
📖 Адукацыя 2022/2023 📚

🔸Дырэктар гімназіі 14 г.Мінска М.І. Гарохава прыняла ўдзел у Мінскім гарадскім адукацыйным форуме "Кропкі роста - стратэгія развіцця".🔸

🔸 Мэта форума - аналіз работы сталічнай сістэмы адукацыі і вызначэнне прыярытэтных накірункаў удасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, вызначэнне задач на новы навучальны год. 🔸

🔸У форуме прынялі ўдзел кіраўнікі устаноў адукацыі горада, прадстаўнікі прафсаюзаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў і начальнікі упраўленняў па адукацыі. Дыстанцыйна былі падключаны калектывы 288 устаноў адукацыі. Перад прысутнымі выступіў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Іванец.🔸

#Заводскі
#гімназія14
#адукацыя
#ПедагагічныФорум
Рэсурсны цэнтр гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" гімназіі, у рамках дамовы аб супрацоўніцтве з філалагічным факультэтам БДУ, стаў ініцыятарам і актыўным удзельнікам семінара-практыкума "Навукова-даследчая работа вучняў: тэорыя і практыка" для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🎓

На пачатку семінара працавалі дзве інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе вучні і настаўнікі маглі рашыць рэбусы і, у акулярах віртуальнай прасторы, наведаць віртуальны кабінет філалагічнага факультэта. 🧩👓

Мадэратары Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч і Ірына Міхайлаўна Саніковіч, кандыдаты педагагічных навук, працавалі на інтэрактыўнай лекцыі для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🗣️📚

Шмат карыснай інфармацыі, многа новых ідэй і праектаў! 🌟💡

#Гiмназiя14 #ІнтэрактыўныСемінар #Адукацыя #Інавацыі
🚴ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🍁

У 6-х класах прайшоў занятак з педагогам-псіхолагам на тэму канструктыўнага ўзаемадзеяння. Вучні вывучылі метады вырашэння канфліктаў і абмеркавалі прычыны іх узнікнення. 🤝

Вучні 8-х, 10-х і 11-х класаў правялі канікулы ў Віцебску, дзе наведалі сядзібу Ільі Рэпіна ў Здраўнёва, пазнаёміўшыся з жыццём мастака і яго сям’і, а таксама агледзелі славутасці горада, уключаючы музей Марка Шагала. 🎨

Вучні 3"В" класа завіталі ў бібліятэку гімназіі на бібліятэчна-пазнаваўчую гадзіну: “Мае любімыя звяры”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы жывёл. 📚

Вучні 2"А" і 2"Б" класаў адправіліся на экалагічную вандроўку. Дзеці назіралі за чароўнымі фарбамі восені, за зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе. 🍂

Вучні 7-х класаў адправіліся ў падарожжа па адкрытай тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Навучэнцы даведалiся цікавыя факты з даваеннай гісторыі крэпасці, аб яе гераічнай абароне летам 41-га, а таксама аб пасляваенным перыядзе. 🏰

#Гiмназiя14 #Экскурсіі #Адукацыя #АховаЖывёл #Восень
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚

На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩‍🏫👨‍🏫

Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚 Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈

На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩‍🎓

Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟

#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі