Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.17K subscribers
91.3K photos
3.03K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
🔔У гімназіі 14 адбылася навукова- практычная канферэнцыя "Званы Хатыні", прысвечаная 80 - годдзю са дня трагедыі гэтай вёскі .
🔸Канферэнцыя стала вынікам пошукавага праекта "Спаленыя вёскі Радзімы". Разам з гімназістамі падзяліліся вынікамі сваіх даследаванняў і вучні СШ 82, якія былі запрошаны ў якасці гасцей.
🌟Прыемна, што з кожным годам усё больш становіцца юных даследчыкаў ваеннага мінулага нашай краіны. Сёння прэзентавалі свае працы 20 вучняў. Вынікам праекта стала стварэнне інтэрактыўнай карты спаленых вёсак Радзімы для Музея Партызанскай Славы гімназіі.
🙏Страшныя злачынствы ваенных гадоў не толькі ніколі не павінны быць забытыя, але і не павінны паўтарыцца🙏

#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
Педагогі гімназіі 14 на чале з дырэктарам Гарохавай М.І. прынялі ўдзел у адкрытай канферэнцыі, якую арганізавала педагагічная грамадскасць Сормаўскага раёна г.Ніжні Ноўгарад, па тэме "Духоўна- маральнае выхаванне: станаўленне грамадзяніна".
🔸З цікавасцю педагогі слухалі вопыт расійскіх калег, які выкарыстаюць у сваей прафесійнай дзейнасці. Ва ўзаемадзеянні неабходна замацоўваць традыцыйныя маральныя каштоўнасці нашых народаў і выхоўваць юных грамадзян саюзнай дзяржавы для мірнай і шчаслівай будучыні.🇷🇺🇧🇾



#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
Па выніках канферэнцыі педагагічных работнікаў Заводскага раёна вопыт настаўнікаў гімназіі 14 стаў лепшым і быў прадстаўлены на пленарным пасяджэнні.
🎉Дыпломамі I ступені былі адзначаны прафарыентацыйны праект настаўнікаў-метадыстаў Долбік А. А. І Яцыны І. Д.
і праект "Універсальная мадэль лічбавага кабінета (на прыкладзе кабінета беларускай мовы і літаратуры) настаўніка вышэйшай катэгорыі беларускай мовы і літаратуры Калоды К. В.

#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
📝20-21 красавіка настаўнікі гімназіі 14 прынялі ўдзел у адкрытай. гарадской навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам "Педагагічная навука-школе ХХІ стагоддзя: новыя інструменты і формы адукацыі".
На секцыі выступілі настаўнікі-метадысты - Яцына Іна Дзмітрыеўна і Долбік Ала Анатольеўна.
🌟Яны падзяліліся сваім вопытам па развіццю экалагічнай культуры вучняў ва ўмовах эколага-арыентаванай дзейнасці праз прафарыентацыйную работу.


#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
27 красавіка прайшла адкрытая гімназічная экалагічная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці чалавека: праблемы і іх вырашэнне".
🔶На канференцыі прысутнічалі вучоныя Тушын Мікалай Мікалаевіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі БДУ, Барэка Элеанора Аляксандраўна, інжынер лабараторыі абсталявання і тэхналогій малочнакансервавай вытворчасці аддзела тэхналогій малочных прадуктаў.
👫Вучні з гімназій 14, 146, СШ 210, 186, 43 і гімназіі 80 г. Ніжні Ноўгарад прадставілі на суд журы і слухачоў свае даследчыя работы, у якіх не толькі назвалі экалагічныя праблемы сучаснага горада, але і прапанавалі шляхі вырашэння для захавання экалогіі заўтрашняга дня.



#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
📚Настаўнікі гісторыі Блешчава Таццяна Віктараўна і Літвіновіч Надзея Юр’еўна прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі "Актуальныя накірункі і перспектывы педагагічнай адукацыі"(з міжнародным удзелам), дзе падзяліліся вопытам педагагічнай дзейнасці і расказалі пра ролю музейнай педагогікі ў адукацыйнай прасторы гімназіі.
Вучаніца педагагічнай групы 11 “А” класа Більдзюг Паліна выступіла на канферэнцыі ў секцыі для вучняў педагагічных класаў з дакладам “Інклюзіўная адукацыя – мой прафесійны выбар”.


#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
📚Вучні 8-х класаў у рамках экалагічнага праекта з настаўнікамі Яцына І. Д. і Долбік А. А. сталі ўдзельнікамі канферэнцыі "Першы крок у навуку ў вобласці экалогіі і біялогіі", якая адбылася ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Рэспублікі Беларусь. 👫Вучні пазнаёміліся з навукоўцамі: міколагам, бaтанікамі, заолагамі, лiхенолагам, даведаліся пра напрамкі работы інстытута, выбралі тэмы будучых навуковых работ, якія іх зацікавілі і над якімі яны будуць працаваць у лабараторыях інстытута.


#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
Віншуем!
👫Вучаніца 11 класа гімназіі Яфімчык Ксенія паспяхова выступіла на XVII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. у гістарычнай памяці народа", дзе была ўзнагароджана Дыпломам 3 ступені ў секцыі "Генацыд беларускага народа".

🎉Віншуем нашу выпускніцу і кіраўніка настаўніка гісторыі Блешчаву Таццяну Віктараўну!

#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя