Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.17K subscribers
91.3K photos
3.03K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
Музейная педагогіка

У гімназіі 14 праведзены раённы семінар "Адукацыйная прастора і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў установы адукацыі сродкамі краязнаўчай дзейнасці" для кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Заводскага раёна.

Адкрыла семінар намеснік дырэктара па ВР Корзунава Н.І., якая расказала пра створаныя ўмовы для выхаваўчай дзейнасці на базе трох музеяў гімназіі 14: музея Партызанскай славы, музея народных інструментаў і музея "Беларуская хатка". Аб сістэме работы ў Год гістарычнай памяці расказала Літвіновіч Н.Ю., настаўнік гісторыі гімназіі 14.

Майстар-класы:
фрагмент экскурсіі "Пяць цудаў музея" у музеі Партызанскай славы,
фрагмент экскурсіі "Дударыкі запрашаюць у госці" прадэманстравалі гурткоўцы пад кіраўніцтвам Д.Д. Ровенскага ў музеі народных інструментаў,
фрагмент урока па беларускай літаратуры ў беларускай хаце паказалі вучні 9 класа з настаўніцай Калодай К.В.

Падвяла вынікі кіраўнік метадычнага аб'яднання Пахваленая А.К.

#Заводскі
#гімназія14
#семінар
#музеі
Удзел у рэспубліканскім семінары

Кіраўнік музея Партызанскай славы гімназіі 14 г.Мінска Надзея Юр'еўна Літвіновіч прыняла ўдзел у выставе экспазіцый ваеннага накірунку ў 120-й школе. Для ўдзельнікаў семінара наш музей Партызанскай славы выставіў экспанаты партызан брыгады імя Сталіна.

На фотаздымку ўдзельнікі семінара кіраўнікі школьных музеяў школ Заводскага раёну.

#Заводскі
#гімназія14
#семінар
#музей
3 мая дырэктар гімназіі 14 Гарохава М.І. і педагог-псіхолаг Чыркоўская М.А. прынялі ўдзел у Рэспубліканскім семінары "Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу", на якім прысутнічаў Міністар адукацыі Іванец А.І. Педагог-псіхолаг гімназіі Чыркоўская М.А. выступіла на секцыі з абагульненнем вопыту работы па праекце "Стварэнне дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі".
🔶Важная гутарка адбылася аб напрацоўках педагогаў- псіхолагаў па стварэнні камфортных умоў жыццядзейнасці ў школах, аб перспектывах развіцця дадзенага накірунку работы.
Важна, што ў гімназіі 14 сістэмай выхаваўчай работы створана і падтрымліваецца талерантнае і сяброўскае асяроддзе для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.


#Заводскі
#гімназія14
#семінар
📖На базе гарадскога рэсурснага цэнтра гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" гімназіі 14 для настаўнікаў беларускай мовы сталіцы прайшоў семінар "Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій па вучэбным прадмеце "Беларуская мова".
Пад час працы творчай лабараторыі дзяліліся вопытам работы намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце, кіраўнік рэсурснага цэнтра Гурыновіч А.У. і настаўнік беларускай мовы Галубовіч Н.М.
На семінары былі абмеркаваны пытанні стварэння беларускамоўнага асяроддзя ва ўстановах адукацыі горада і выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму сродкамі вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура".
💫Усе ўдзельнікі семінара працавалі шчыра і шчодра дзяліліся педагагічнымі набыткамі.


#гімназія14
#Заводскі
#семінар
💫Настаўнікі гімназіі актыўна папрацавалі сёння на метадычным семінары “Тэхналогія КАРТ ці “На апошняй парце”, які правяла запрошаная з МГІРА метадыст кіравання каардынацыі конкурснога руху і адукацыйных ініцыятыў Лідзія Анатольеўна Аўсюк.
🔸На семінары, які праходзіў у форме ролевай гульні, педагогі папоўнілі метадычныя скарбонкі, адчулі сябе адоранымі і высокаматываванымі гімназістамі, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і выдатнага настрою.


#Заводскі
#гімназія14
#семінар
Семінар гарадскога рэсурснага цэнтра гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” па тэме “Грамадзянска-патрыятычнае і маральна-эстэтычнае выхаванне вучняў сродкамі вучэбнага прадмета “Беларуская мова” праведзены педагогамі гімназіі.
🔸На семінары акрэслены магчымасці выкарыстання сучасных адукацыйных метадаў і прыёмаў па грамадзянска-патрыятычным і маральна-эстэтычным выхаванні. Гурыновіч А.У., намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце, пазнаёміла з дзейнасцю рэсурснага цэнтра па фарміраванні ў вучняў грамадзянскай свядомасці, настаўнікі Галубовіч Н.М. і Хмяльніцкая Н.В. дзяліліся з педагогамі горада вопытам нетрадыцыйных прыёмаў развіцця вуснага і пісьмовага маўлення на вучэбных занятках па беларускай мове.


#Заводскі
#гімназія14
#семінар
Настаўнікі-метадысты гімназіі Долбік А.А., Яцына І.Д. выступілі на семінары “Акадэмічная гасцёўня” ў Нацыянальнай Акадэміі Навук РБ.
🔸Педагогі падзяліліся сваім вопытам па рэалізацыі экалагічнага выхаваўчага патэнцыялу на ўроках біялогіі і хіміі і ў пазакласнай працы.
🔸У ходзе выступлення вучоных Акадэміі Навук і работнікаў ДУ “Беллесабарона” настаўнікі атрымалі шэраг цікавых ідэй у рамках работы над экалагічным праектам.


#Заводскі
#гімназія14
#семінар
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚

На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩‍🏫👨‍🏫

Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚 Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈

На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩‍🎓

Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟

#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі