Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.17K subscribers
91.3K photos
3.03K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14
Творчыя выхаваўчыя цэнтры запрашалі на мерапрыемствы.

💢 Цэнтр "Лідар" - вучні 8Б Куракоў Міхаіл, Лазоўскі Назар і педагог-арганізатар Мірошнік Ю.Г. прынялі ўдзел у раённым паседжанні Лігі Маладога Лідэра на тэму: "Якія сацыяльныя гарантыі павінна змяшчаць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь". Размова атрымалася змястоўнай і пазнавальнай.

💢 Цэнтр "Пазнаём Беларусь" - віртуальная экскурсія па Беларусі. Вучні 10 класа разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком А. В. пабывалі на Мамаевым кургане, дзе падчас Сталінградскай бітвы ў 1942-1943 адбываліся разлютаваныя баі. 💫

💢 Цэнтр "Спадчына" - інтэлектуальная віктарына "Мой родны горад - мая малая Радзіма". Вучні 5А класа разам з Літвіновіч Н.Ю. адправіліся ў падарожжа па Мінску старажытнаму і сучаснаму. У складзе творчых каманд шукалі рашэнні таямнічых загадак гісторыі Мінска і прызнаваліся ў любові да сваёй малой Радзімы.🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Гісторыя_маёй_краіны
ЭКСКУРСІЯ Ў МУЗЕЙ ВАЕННАГА КАМІСАРЫЯТА

🔻Вучні 8-х класаў гімназіі 14 з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком А.В. наведалі музей ваеннага камісарыята Заводскага раёна.

☝️😉 Пазнавальная атрымалася экскурсія: даведаліся пра структуру і дзейнасць ваеннага камісарыята 🪖, патрымалі ў руках зброю, а таксама пачулі шмат цікавай інфармацыі з гісторыі Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

#Заводскі
#гімназія14
#гісторыя
Віншуем пераможцу! 🎉

Вучаніца 9Б класа гімназіі 14 Музыка Дар'я стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу "Славянскі калейдаскоп-2022" у намінацыі "Публіцыстыка", атрымаўшы дыплом 3 ступені сярод 300 удзельнікаў. Узнагароду ўручыў Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення "Саюза пісьменнікаў Беларусі " М.С. Пазнякоў.

Віншуем і навуковага кіраўніка - настаўніцу гісторыі гімназіі 14 Т.В.Блешчаву. МАЛАЙЦЫ!
Ганарымся вамі! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#гісторыя
#перамога
😉👌 Так трымаць, гімназісты! 🎉

💫 Віншуем вучняў 9-х класаў гімназіі 14 з выдатнымі вынікамі ўдзелу ў Міжрэгіянальным анлайн-конкурсе "Роля гарадоў у гісторыі Беларусі". 💫

💫 Кіраўнік - настаўнік гісторыі Блешчава Таццяна Віктараўна.
Малайцы! Ганарымся вамі! 💫

#Заводскі
#гімназія14
#пераможцы
#конкурс
#гісторыя
🇧🇾Гісторыя і традыцыі маёй краіны🇧🇾

👥Гімназісты - даследчыкі Музыка Дар'я, Коваль Мілана, Яфімчык Ксенія разам з настаўнікам гісторыі Блешчавай Т.В. прынялі актыўны ўдзел у канферэнцыі "Гісторыя і традыцыі маёй краіны" з міжнародным удзелам на базе ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі "філіял "Мінскі радыётэхнічны каледж".👥

📝Мэта канферэнцыі - стварэнне дзелавых кантактаў сярод навучальных устаноў і развіццё творчай актыўнасці навучэнцаў.
Дзяўчаты паспяхова выступілі і запрасілі гасцей канферэнцыі наведаць гімназічны Музей Партызанскай Славы.📝

Мы рады супрацоўніцтву і абмену вопытам сваіх даследаванняў!

#Заводскі
#гімназія14
#Гісторыя_традыцыі_маёй_краіны
#вэбінары
У актавай зале гімназіі адбылася сустрэча вучняў школ Заводскага раёна са старшым памочнікам пракурора Заводскага раёна г.Мінска, юрыстам 1 класа Вараб’ём Ягорам Станіслававічам. 🌟

Прадстаўлены матэрыял распавядаў аб фактах генацыду Вялікай Айчыннай вайны ў адносінах да беларускага народа. 📖

Урокі гісторыі вучаць нас цаніць мір і берагчы гістарычную праўду. ☮️

#Гімназія14 #Гісторыя #Мір #Сустрэча