Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.18K subscribers
91.3K photos
3.02K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
💥СУБОТНІ ДЗЕНЬ У ГІМНАЗІІ

🎊 Шосты школьны дзень 9 кастрычніка ў гімназіі №14 г. Мінска атрымаўся цікавым, змястоўным і карысным.

🍂🍁🍂Вучні 1-х класаў арганізавалі суботні шпацыр "Тэрыторыя маёй гімназіі". Таксама пачаткоўцы наведалі ваенна-гістарычны комплекс "Старая граніца".

🎭🎭 Вучні 5-х і 6-х класаў правялі суботні дзень у Тэатры юнага гледача, дзе прагледзелі пастаноўку "Сцяпан- вялікі пан".

🍁🍂🍁 Старшакласнікі далучыліся да акцыі "Чысты школьны двор".

Як звычайна па суботах праходзілі спартыўныя спаборніцтвы, працавалі аб’яднанні па інтарэсах, фальклорны гурток "Дударыкі" праводзіў рэпетыцыі чарговай канцэртнай праграмы.

#Заводскі
#гімназія14
#шостышкольныдзень
👩‍🏫ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!🍁

😍У 6"А" класе прайшла класная гадзіна на тэму "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма". Абмеркавалі, як сям'я і Радзіма ўплываюць на нашае жыццё, і як у гэтым можа дапамагчы тайммэнэджмэнт.⏰️

🌱Кожны расказаў пра свае блізкія і сямейныя традыцыі, што дапамагло лепш даведацца адзін пра аднаго, а таксама як навучыцца планаваць час і паспяваць праводзіць вольную хвіліну з усімі важнымі для сябе людзьмі.☺️

Гэты класны час стаў выдатнай магчымасцю для зносін і ўмацавання сяброўства ў класе!🙌

✍️У гімназіі прайшла штотыднёвая сустрэча бацькоўскага ўніверсітэта. Тэма сходу сёння "Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў". Бацькі навучэнцаў 7-х класаў абмеркавалі, як сямейныя адносіны ўплываюць на паводзіны падлеткаў.👱

💫Падкрэслівалася важнасць даверу і падтрымкі ў сям'і, а таксама ўплыў адкрытых зносін у вырашэнні канфліктаў, што навучыць падлетка адкрыта гаварыць у выпадку праблемы.💬

💚Дзякуем бацькам і чакаем далейшых сустрэч!❤️

#Гiмназия14 #ШостыШкольныДзень #Радзiма #Тайммэнэджмэнт #Бацькi
🧩ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!😊

🛖Вучні 4-х класаў гімназіі наведалі музей-сядзібу “Стары Менск”, што на Менцы ў в.Гарадзішча. Падчас змястоўнай экскурсіі гімназісты ўзнавілі раней набытыя веды і даведаліся многа цікавых звестак пра Полацкае княства.🏘

🥇Тыдзень пачатковай школы працягваецца ў спартыўным настроі. Вучні пачатковых класаў паўдзельнічалі ў спартландыі "Хуткія кеды".🏃‍♀️

🎊Вучні 9-х класаў гімназіі наведалі кінатэатр "Камсамолец", дзе прагледзелі кінастужку "Чорны замак Альшанскі". 🎬

🏆У гімназіі прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе. Удзельнікамі былі 8-9 класы. Падчас гульні прысутнічаў камандны дух, пазітыўны настрой.

✨️Вучні 11 класа наведалі Нацыянальны мастацкі музей, дзе ўбачылі новую выставу “Страты і здабыцці”, створаную ў гонар 85-годдзя музея і прысвечаную 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.⏳️

#Гiмназiя14 #ШостыШкольныДзень #Экскурсія #Спорт #Культура #Мастацтва