Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.17K subscribers
91.3K photos
3.02K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
#ШостыДзень ў гімназіі 14.

🏀⛹‍♀🤾‍♀🧘‍♂У межах шостага дня вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел у шэрагу спартыўных спаборніцтваў: рухомыя гульні “Вас выклікае спартландыя” для 3,4 класаў, спаборніцтвы па валейболу прайшлі ў вучняў 8,9 класаў, турнір па міні-футболу сярод вучняў 6,7 класаў.

🙎‍♂🙎‍♀ Цікавасць бацькоўскай грамадскасці гімназіі выклікала воднае пола паміж камандамі вучняў гімназіі і вучняў школ Заводскага раёна.

Вучні 2, 3 класаў даведаліся сёння пра навыкі будавання сяброўскіх адносін на занятках з псіхолагам Ліхаманавай Янінай Сяргееўнай "Таямніцы сяброўства".
Вучні 9, 10 класаў у рамках прафарыентацыі наведалі Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком Андрэем Вячаслававічам.

🎄 Шосты дзень ў гімназіі 14 - гэта шырокія магчымасці для творчасці і заняткаў спортам! Далучайцеся! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Прафарыентацыя
#Спаборніцтвы
#ВоднаеПола
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14

💢 Цэнтр "Сямейны куток" - пазнавальная праграма "Па адзежцы сустракаюць". Вучні 8 класаў разам з Кмітой Галінай Мікалаеўнай даведаліся пра гісторыю адзення, пра асаблівасці дзелавога стылю, малявалі творчыя праекты адзення для розных відаў дзейнасці.🎨 А ў "Чорным куфары" былі рэчы, якія трэба было адгадаць навобмацак. Правялі час весела і з карысцю. 😉

💢Цэнтр "Рух наперад" - вучні 9-х класаў сёння пабывалі на занятках у псіхолага Ліхаманавай Яніны Сяргееўны, дзе разам размаўлялі пра прафесіі, што будуць запатрабаваны праз 5-7 гадоў. А з класным кіраўніком Градовіч Ларысай Васільеўнай девяцікласнікі наведалі Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 14, дзе даведаліся пра прафесіі ў галінах дрэваапрацоўчай вытворчасці і транспартнага абслугоўвання.💫

Арганізацыя свайго вольнага часу, уменне адказнага выбару адносін да сваіх спраў - правільны накірунак кожнага падлетка да стварэння сваей паспяховай будучыні!

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#ПрафАрыентацыя
📍Гадзіна інфармавання📍

💫Сёння на гадзіну інфармавання да вучняў старэйшых класаў у гімназію 14 завітаў выпускнік гімназіі 2020 года, а зараз студэнт БДУ Павел Манголаў. 💫

Павел расказаў гімназістам пра факультэты і ўмовы, якія створаны для навучання ў БДУ, узгадаў свае вучнёўскія будні ў гімназіі і захапленне гісторыяй. Зараз Павел вучыцца на гістарычным факультэце.

Сувязь пакаленняў выпускнікоў гімназіі і вучняў - важны момант захавання традыцый і гімназічнага духу.

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
#выпускнікі
💫Наведванне Акадэміі МУС

💫 Вучні старэйшых класаў гімназіі 14 наведалі Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. За час экскурсіі для школьнікаў Заводскага раёна, гімназісты даведаліся пра ўмовы паступлення і навучання ў Акадэміі. 💫

💫Галоўная задача ўсяго калектыва Акадэміі МУС - стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальнага, навуковага і творчага патэнцыялу кожнага, хто вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Айчыне. 💫

Сёння ў выпускнікоў школ ёсць унікальная магчымасць наведваць розныя ўстановы адукацыі і выбраць для сябе прафесію будучага.

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
#Акадэмія_МУС
🔻ПрафАрыентацыя🔻

У рамках прафарыентацыйнай работы ў гімназіі 14 на гадзіне інфармавання для вучняў 10 і 11 класаў арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі вышэйшых навучальных устаноў горада Мінска.

Пра ўмовы паступлення і навучання ў сваіх установах адукацыі расказалі: старэйшы выкладчык Міжнароднага універсітэта "МІТСО" Апанасюк І.А. і студэнткі трэцяга курса БДПУ імя М.Танка Алесіч Надзея і Дылюк Маргарыта.
Усе зацікаўленыя атрымалі буклеты.

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
🔻 ПрафАрыентацыя 🔻

📝 Вучні 11 класа гімназіі 14 сустрэліся сёння з прадстаўнікамі НДІ ПБ і НС МНС Беларусі: Кадэба В.М і Бабаковым С.А.. Адбылася цікавая гутарка пра прафесію выратавальніка і ўмовы паступлення і навучання.🔻

Заканчваецца навучальны год і надыходзіць час выпускнікам выбіраць далейшы свой шлях і прафесію. Пажадаем ім знайсці сябе і справу па душы!

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
💢 ПрафАрыентацыя 💢

Працягваем супрацоўніцтва з бібліятэкай № 13 г. Мінска. Вучні 9, 10-х класаў гімназіі 14 сустрэліся на базе бібліятэкі з галоўным спецыялістам Адзінага цэнтра занятасці горада Мінска Федаровіч Вікторыяй Эдуардаўнай. Дзецям расказалі аб тым, куды пайсці вучыцца, якія спецыяльнасці на сёння самыя запатрабаваныя.

Кожнаму ўдзельніку сустрэчы было прапанавана індывідуальнае тэсціраванне, Вікторыя Эдуардаўна дапамагла прааналізаваць вынікі анкеты і выявіць у кожным выпадку схільнасці да таго ці іншага віду дзейнасці.

💢 Мерапрыемства было вельмі карысным, таму што ёсць сярод нашых вучняў выпускнікі, якія яшчэ не выбралі для сябе сферу дзейнасці на будучае. Дзякуем за арганізацыю сустрэчы супрацоўнікам бібліятэк - Багамолавай Р.К. і Зотавай К.С.💢

#Заводскі
#гімназія14
#прафарыентацыя
🎓Прафарыентацыйная сустрэча з супрацоўнікам Следчага камітэта

Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Афанасьеў Мікалай Васільевіч расказаў вучням 10-11 класаў гімназіі, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь - адна з самых маладых праваахоўных структур. 😊 Яго асноўная задача - абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, усебаковае, поўнае, аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з заканадаўствам. ⚖️

У час зацікаўленага дыялогу гімназісты атрымалі інфармацыю пра асаблівасці працы ў органах Следчага камітэта, магчымасцях атрымання адукацыі, парадку паступлення і працаўладкавання, сацыяльных гарантыях. 📚🎓

Сустрэча атрымалася змястоўнай і пазнавальнай. 🌟👏

#Гiмназiя14 #СледчыКамітэт #Адукацыя #Прафарыентацыя