Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.17K subscribers
91.3K photos
3.03K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚

На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩‍🏫👨‍🏫

Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚 Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈

На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩‍🎓

Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟

#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі
🧩СЕМІНАР РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА!😊

🎎Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры рэсурснага цэнтра гімназіі Гурыновіч А.У., Тарасенка В.Ф., Хмяльніцкая Н.В. у чарговы раз запрасілі настаўнікаў горада на творчую майстэрню “Музейны квэст як сродак фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках і пазакласных мерапрыемствах”. 📚

🧩Педагогі падзяліліся вопытам па складанні і выкарыстанні музейных квэстаў, паказалі прыклады такіх квэстаў і запрасілі гасцей прыняць удзел у квэсце “Беларуская хатка”. 🏡

🛖Настаўнікі горада змаглі пабываць на двух экскурсіях у музеі “Беларуская хатка” і музеі музычных інструментаў, пабываць на майстар-класе ўдзельніка заслужанага аматарскага калектыву “Дударыкі” Ровенскай А.І. 🎶

Папаўняем метадычныя скарбонкі разам! 💼

#Гiмназiя14 #МузейныКвэст #Настаўнікі #МетадычнаСупрацоўніцтва