Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.18K subscribers
91.3K photos
3.01K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
💢 Навіны клуба "Айрыс"💢

💫17 сакавіка клуб ЮНЕСКА “Айрыс» гімназіі 14 на чале з кіраўніком клуба Касаткінай Таццянай Валянцінаўнай у чарговы раз прынялі ўдзел у паседжанні клуба “Юны дыпламат”, прысвечаным тэме “Знаёмцеся, В’етнам!” з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь спадара Нгуен Ван Нгы. 🇧🇾 🇻🇳 💫

💫Сустрэча прайшла ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. Гімназісты пазнаёмілі аўдыторыю з культурай і традыцыямі гэтай далёкай краіны. Спадар Нгуен Ван Нгы таксама паведаміў прысутным інфармацыю пра В’етнам і з задавальненнем адказаў на ўсе пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.💫

💫Сустрэча была арганізавана членам праўлення БелАЮ Кашперка Аленай Андрэеўнай. Прадстаўнікі клуба "Айрыс" гімназіі 14 удзячны арганізатарам за цёплую сяброўскую сустрэчу і магчымасць пазнаваць культуру і традыцыі замежных краін. 💫

#Заводскі
#гімназія14
#клуб_Айрыс
#ЮНЕСКА
Навіны клуба "Айрыс'"

🔻Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” гімназіі 14 прынялі ўдзел у міжнароднай відэаканферэнцыі «Будзем шчаслівыя разам”, прысвечанай Міжнароднаму дню шчасця, які быў заснаваны ААН у 2012 годзе. Галоўная ідэя свята - імкненне да шчасця з'яўляецца неад'емным жаданнем і правам кожнага чалавека на планеце.
Ініцыятарам правядзення відэаканферэнцыі стаў клуб ЮНЕСКА “Пакаленне NEXT”, які дзейнічае на базе гімназіі 22 г.Мінска.🔻

🔻Члены клуба “Айрыс” прынялі ўдзел у намінацыях: "Відэавыступленне" і "Пазітыўныя малюнкі пра шчасце".
🎉Віншуем пераможцаў
Здановіч Станіслаў, 9Б - дыплом І ступені ў намінацыі “Відэавыступленне”, тэма “Кожны чалавек творца свайго шчасця»
Нежашчая Лідзія, 7В - дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Пазітыўныя малюнкі пра шчасце з кароткім тэкстам”.🎉

🔻Удзел у такіх мерапрыемствах спрыяе развіццю здольнасці творчага мыслення і навыкаў камунікатыўнай культуры, выхаванню глабальнага мыслення, павышэнню сацыяльнай і творчай актыўнасці вучняў.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
#клуб_Айрыс
Навіны клуба "Айрыс'"

🔻На базе гімназіі 14 працягваецца серыя трэнінгаў ад Школы маладых трэнераў для ўдзельнікаў клубаў ЮНЕСКА. Былі разгледжаны тэмы “Рэпрадуктыўнае здароўе” і “Інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ). Хлопцы і дзяўчаты разважалі, працавалі ў парах і нават замалёўвалі змены ў падлеткавым арганізме. Гэтыя тэмы мала абмяркоўваюцца ва ўмовах звычайнай школьнай праграмы. Трэнінг стаў вельмі карысным, бо ён праведзены на "роўным узроўні". У падлеткаў з'явілася магчымасць адкрыта абмеркаваць тое, пра што яны б пасаромеліся спытаць на ўроках.🔻

З дапамогай прыёму "Вазьмі аўтограф" было паказана, як хутка могуць распаўсюджвацца ІППШ, былі названы лічбы трывожнай статыстыкі, а таксама члены клуба "Айрыс" разабралі спосабы перадачы віруса на прыёме "Домік/плот".

🔻Дзякуем гімназіі 1 г.Мінска, клубу ЮНЕСКА “Юнік” і трэнерам Яновіч Яраславе і Сівак Ульяне.
Удзельнікі трэнінга праверылі свае веды праз гугл-віктарыну ад клуба ЮНЕСКА "Планета".

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія1
#ЮНЕСКА
Сустрэча клубаў ЮНЕСКА

Aдбылася сяброўская сустрэча членаў клубаў ЮНЕСКА «Айрыс» гімназіі 14 і «Юнік» гімназіі 1 г. Мінска, на якой трэнерам Яновіч Яраславе і Сівак Ульяне ("Роўны навучае роўнага") былі ўручаны падзячныя лісты за праведзеныя трэнінгі, а навучэнцам з нашай гімназіі - сертыфікаты ўдзельнікаў.

На сустрэчы прысутнічалі: кіраўнік клуба "Айрыс'" Касаткіна Т.В. і намеснік дырэктара па замежных мовах Міхайлава Н.А.. Абмеркаваны планы на далейшае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва клубаў.

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія1
#ЮНЕСКА
😉Калі сяброўства ёсць - яно навек!

14 мая на базе гімназіі 14 г.Мінска адбылася творчая сустрэча клубаў ЮНЕСКА “Айрыс”, “Мерыдыян”, “Юнік”, “Свет на далонях” і “Санлайт”. Тэма сустрэчы “Не зарасце сцяжынка памяці …” была прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны, памятным датам і подзвігу савецкага народа.

Удзельнікі сустрэчы за адзін дзень прайшлі "сцежкамі вайны". Пачалі з музея Вялікай Айчыннай вайны. У гімназіі 14 юнескаўцаў чакала тэматычная праграма.

Пасля прывітальнага слова дырэктара гімназіі 14 Гарохавай М.І. і члена праўлення БелАЮ Кашперка А.А. вучні прайшлі гістарычны квэст, шукаючы Qr-коды па гімназіі, наведалі музей Партызанскай славы, пасмакавалі салдацкую ежу, паспявалі ваенныя песні.

Клуб “Мерыдыян” (г.Горкі) падараваў “Гульні праз стагоддзі”, клуб “Санлайт” (г.Салігорск) аб‘яднаў усіх удзельнікаў флешмобамі, а клубы “Юнік” і “Свет на далонях” правялі цікавыя трэнінгі.

Падарункі і сертыфікаты ад гімназіі 14 атрымалі ўсе ўдзельнікі сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
Клуб дыпламатаў

Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс» гімназіі 14 на чале з кіраўніком Касаткінай Т.В. у чарговы раз сталі ўдзельнікамі паседжання клуба “Юны дыпламат”, прысвечаным беларуска-індыйскаму сяброўству і творчасці Рабіндраната Тагора з удзелам пасла Індыі спадара Алока Ранджана Джа.

7 мая 2022 года споўніўся 161 год з дня нараджэння філосафа, пісьменніка, навукоўца, настаўніка, першага нееўрапейца, які атрымаў Нобелеўскую прэмію. Высокая духоўнасць яго асобы дазволіла нарадзіцца асаблівай філасофіі, якая ўсё яшчэ гучыць сучасна.

На сустрэчу былі запрошаны ўнукі нашага беларускага пісьменніка Якуба Коласа, які пераклаў не адзін верш Рабіндраната Тагора на беларускую мову. Сустрэча прайшла ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Вучні 7А (будучыя члены нашага клуба) з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным членам праўлення БелАЮ Кашперка А.А..

Цудоўная магчымасць пазнаваць культуру і традыцыі замежных краін!

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
Навіны клуба "Айрыс"

🔸Доўгачаканая сустрэча ў Доме Дружбы - 27 верасня клуб ЮНЕСКА “Айрыс» гімназіі 14 г.Мінска на чале з кіраўніком клуба Касаткінай Т. В. сталі ўдзельнікамі першага паседжання клуба “Юны дыпламат” у 2022/2023 навучальным годзе, прысвечаным творчасці О.Генры. 🔸

О.Генры — амерыканскі пісьменнік, прызнаны майстар кароткага апавядання. Яго навэлам уласцівы тонкі гумар і нечаканыя развязкі. О.Генры напісаў каля 600 апавяданняў, поўны збор яго твораў складае 18 тамоў.

🔸 Азнаямленне з творчасцю гэтага цудоўнага пісьменніка прайшло на англійскай мове. Як і заўсёды сустрэча прайшла ў зале Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі.🔸

🔸Сустрэча была арганізавана членам праўлення БелАЮ Кашперкай А.А.. Чарговая цёплая сяброўская сустрэча і магчымасць пазнаваць культуру і традыцыі замежных краін.🔸
Мы разам выхоўваем будучых дыпламатаў! 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#клуб_Айрыс
#ЮНЕСКА
#Юны_дыпламат
👥І зноў доўгачаканая сустрэча ў Доме Дружбы👥

📖Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” прынялі ўдзел у літаратурнай вечарыне, прысвечанай творчасці англійскага паэта-рамантыка Джорджа Гордана Байрана.📖

📚Нашы вучаніцы з задавальненнем чыталі вершы ў арыгінале і іх пераклад на рускую і беларускую мову для моладзевай аўдыторыі.📚

🇧🇾Мэта мерапрыемства - выхаванне павагі да творчай спадчыны краіны, мову якой мы вывучаем, фарміраванне маральных каштоўнасцей вучняў сродкамі мастацкай літаратуры.🇧🇾

Вялікі дзякуй Кашперка Алене Андрэеўне за чарговую цёплую сустрэчу.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
#Айрыс
25 сакавіка члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” сустрэліся з клубамі “Мір на далонях”, “Сапрана” і “Юнік”.
🔸 Асноўным фарматам гэтай сустрэчы паслужыў спектакль форум-тэатра, які падрыхтавалі і прадэманстравалі члены клуба ЮНЕСКА «Мір на далонях». Мерапрыемства прайшло у́ незвычайным фармаце.
🤝Дзякуй клубу ЮНЕСКА “Мір на далонях за гасціннасць! Будзем рады наступнай сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
#сустрэчы
Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” гімназіі 14 прынялі ўдзел у анлайн сустрэчы, арганізаванай членам праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» Кашперкай А.А. і Еўраклубам Уладзімірскага Дома Міру Расійскай Федэрацыі.
🔸У мерапрыемстве прынялі ўдзел клубы “Айрыс”, “Сапрана”, “Фенікс”, “ЦІД”. Сустрэча прайшла ў форме віктарын, якія былі падрыхтаваны вучнямі розных школ горада Уладзіміра і членамі клубаў ЮНЕСКА.
Пытанні ўключылі цэлы шэраг інфармацыі аб нашых краінах. Цікава, але перамагло сяброўства!
🔸Дэлегацыя з Уладзіміра запланавала наведаць Беларусь да Дня Перамогі.
З нецярпеннем чакаем сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА