Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.18K subscribers
91.3K photos
3.01K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ
☀️У гімназіі распачаў сваю дзейнасць аздараўленчы лагер “СОНЕЙКА”. ☀️
💫Па традыцыі ў першы дзень прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагернай змены.
👫Гімназісты сталі актыўнымі ўдзельнікамі ролевай гульні “ПЛАНЕТА ЗЯМЛЯ Ў НЕБЯСПЕЦЫ”, праведзенай да тэматычнага Эка-дня.
І напрыканцы наведалі доўгачаканы планетарый, дзе былі вандроўнікамі зорнай праграмы “У ПОШУКАХ КРАЯ СОНЕЧНАЙ СІСТЭМЫ”.
Весела і актыўна прайшоў першы дзень!
Вельмі цікава і пазнавальна прайшоў тэматычны дыспут на тэму "Энергетыка будучыні".
👫Вучні 9-х класаў прапанавалі свае, часам вельмі фантастычныя, але ад гэтага не менш цікавыя ідэі, якія ўжо заўтра могуць быць вельмі запатрабаванымі ў жыцці чалавека.
📖У рамках профільнай падрыхтоўкі вучні 8-9-х класаў і педагагічнай групы гімназіі наведалі дзень адчыненых дзвярэй у педагагічным каледжы, у рамках якога пабывалі на шматлікіх майстар-класах і паўдзельнічалі ў ролевых гульнях


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎉ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎉
👫Вучняў 5-7-х класаў гімназіі актыўна ўдзельнічалі ў квэст-гульні “Наш любімы Заводскі раён”. Каманды-ўдзельніцы адпаведна маршрутнаму лісту падарожнічалі па станцыях гімназіі, адказвалі на пытанні, схаваныя пад qr-кодамі.
👫Для вучняў 8-9-х класаў гімназіі прайшла прэзентацыя "Маршрутамі памяці", падчас якой гімназісты здзейснілі віртуальнае падарожжа ў памятныя месцы Радзімы, падыскутавалі аб ролі кінематографа ў фарміраванні павагі да гераічнага мінулага нашай Радзімы.
👫Вучні 7-х класаў гімназіі наведалі прадпрыемства VDS, дзе пазнаёміліся з тэхналогіяй вырабу абсталявання для заправачных станцый.
👫Вучні 10-га класа наведалі Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь. Гімназісты ўбачылі рэдкія рукапісы славянскай пісьменнасці ў музеі кнігі, палюбаваліся прыгажосцю роднага горада з агляднай пляцоўкі.
👫Выхаванцы аздараўленчага лагера "СОНЕЙКА" ў другі дзень наведалі Музей гісторыі беларускага кіно.

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎉ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎉
👫☀️Трэці дзень аздараўленчага лагера “СОНЕЙКА” не менш цікавы і актыўны.
Выхаванцы атрадаў завіталі на шоу-праграму ў 13 бібліятэку г.Мінска з удзелам даўно заснаванага тэатральнага гуртка “МАЛАДЗІЧОК”, які прадставіў “Асеннюю казку” з прывідамі і Бабай Ягой. Выхаванцы пабывалі і гледачамі, і актыўнымі чарадзеямі, якія ратавалі герояў прыгод.
👫 Вучні 8-х класаў наведалі музей Міністэрства ўнутраных спраў РБ. З вялікай цікаўнасцю гімназісты азнаёміліся з дзейнасцю структур па ахове правапарадку на беларускіх землях з часоў ВКЛ да нашых дзён. Пашырылі свой кругагляд і даведаліся шмат новага.
👫 Вучні 4 "Б" і 4 "В" класаў гімназіі наведалі Нацыянальны гістарычны музей РБ, дзе пазнаёміліся з асноўнымі гістарычнымі перыядамі нашай краіны. Дзякуючы экскурсаводам музея і сучасным тэхналогіям, гімназісты змаглі перанесціся ў XVI стагоддзе і адчулі сябе сапраўднымі супрацоўнікамі тагачаснай друкарні.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎉ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎉
👫☀️ Вучні школьнага лагера "Сонейка" з ахвотай і цікавасцю прынялі ўдзел у пазнавальна-гульнявой праграме "У гасцях у Светлафора", якую падрыхтавалі і правялі настаўніцы Сурко Ж.П. і Муманенка А.А., а таксама наведалі Артылерыйскую Базу Узбраенняў 3620 у Заводскім раёне.
Вучні ў ходзе экскурсіі задавалі шмат пытанняў, на якія экскурсавод даваў разгорнутыя адказы.
👫Вучні 11-х класаў дакрануліся да гісторыі ў доме музеі славутага беларускага песняра Якуба Коласа, глядзець на рэчы, на якія глядзеў вялікі чалавек эпохі, хадзіць па лесвіцы і знаходзіцца ў пакоі, у якім Якуб Колас быў апошнія свае дні жыцця, пакой, які захаваўся без рэстаўрацыі - гэта цуд.
👫Лектары Музея Партызанскай Славы на чале з кіраўніком музея Літвіновіч Н.Ю правялі для вучняў СШ №98 пазнавальную праграму "Яны змагаліся за Радзіму"

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎉ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎉
👫☀️ Атрад “СПАДАРОЖНІКІ” і “ВАНДРОЎНІКІ” замовілі экскурсію ў літаратурны музей Янкі Купалы. Атрад “ПАТРЫЁТЫ” адправіліся на сустрэчу са знакамітай пісьменніцай Аленай Стэльмах.
👫 У гімназіі адбыўся брэйн-рынг сярод вучняў ДУА "Гімназія №14 г.Мінска", ДУА "Сярэдняя школа №98 г.Мінска" і ДУА "Сярэдняя школа №82 г.Мінска" ў рамках падрыхтоўкі да гарадскога турніру "Юны матэматык".
Віншуем каманду "Плюс" гімназіі 14 з перамогай.
👫 Вучні 5 “Б” і 5 “Г” класаў наведалі музей Партызанскай Славы гімназіі №14 і прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме "Яны змагаліся за Радзіму"
👫 На базе гімназіі 14 адбыўся прафарыентацыйны занятак для вучняў 9-11 класаў устаноў адукацыі Заводскага раёна. Праводзілі цікавую сустрэчу работнікі Заводскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
👫 У музеі "Беларуская хатка" адбыўся дэбют творчай групы 5-класнікаў, якія правялі экскурсію для гасцей "Хата з матчынай душой".


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
📝29 снежня музей Максіма Багдановіча ветліва расчыніў дзверы перад 5,10 і 11 класамі гімназіі. Вучні пачулі пра нешчаслівы жыццёвы лёс паэта, пра яго цікавую творчую спадчыну: пра першы верш, пра адзіны зборнік яго твораў, а таксама пра дзяцінства і вучобу ў гімназіі нашага Песняра.
👫Вучні атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра Максіма Багдановіча як гісторыка літаратуры, публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. З захапленнем слухалі ўрыўкі з паэтычных твораў класіка.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#музей
🎄ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎄
💫Піянеры 6 "В" класа і вучні паралелі 8-х класаў гімназіі ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ермаловіча Аркадзя Іванавіча, павіншавалі з Новым годам і ўручылі падарункі.
📔Падчас гутаркі ветэран падзяліўся ўспамінамі пра цяжкія выпрабаванні ваенных гадоў, пра працу ў мірны час на Мінскім аўтамабільным заводзе.
💫Вучні аздараўленчага лагера “Сонейка” наведалі музей Янкі Купалы, дзе даведаліся пра традыцыі і абрады свята “Каляды”. Назва гэтага свята - Каляды - паганскае. Існуе меркаванне, што само слова "Каляда" ўзнікла ад слова "Кола" - Сонца. Гімназісты з песнямі, танцамі і розыгрышамі ўдзельнічалі ў гэтым імправізаваным свяце!


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
🎄ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎄
👫Вучні аздараўленчага лагера «Сонейка» паглядзелі фільм «Клаўс». Рабятам было вельмі цікава назіраць, суперажываць, а затым і абмяркоўваць герояў і падзеі фільма. Гэтая цёплая гісторыя мультфільма зачапіла струны душы і паказала: чыніце дабро і яно паселіцца вакол нас.
👫Вучні 7 “А” класа наведалі мемарыяльны музей-майстэрню З.І.Азгура, дзе пазнаёміліся з творчасцю славутага скульптара, з этапамі стварэння скульптуры і датыкнуліся да сучаснай творчасці.
👫Вучні 7 “Б” класа наведалі тэатр імя Янкі Купалы. Цікавым быў спектакль “Двор майго дзяцінства”. Разам з героямі гімназісты трапілі ў 90-ыя гады, даведаліся шмат цікавага пра гісторыю нашай сталіцы.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ
На базе аздараўленчага лагера “Сонейка” створаны профільны атрад, куды прыходзяць хлопчыкі і дзяўчынкі з высокай матывацыяй да вывучэння англійскай мовы.
Вучні 8-х класаў наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Я.Купалы. Адбылася цудоўная экскурсія, а пасля яны сталі ўдзельнікамі квэсту “У пошуках папараць- кветкі”.
Для вучняў 6-ых класаў прайшоў першы навучальны трэнінг па рэалізацыі праграмы БелАЮ “Трэнінгі з падлеткамі па тэмах ЗЛЖ і ПАР”.
Вучні 10-11-х класаў наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, з цікавасцю вывучалі экспанаты жывапісу, графікі, скульптуры, азнаёміліся з гісторыяй мастацтва краін Еўропы і Усходу.
Вучні 9-х класаў гімназіі правялі ўборку Мемарыяльнай дошкі М.М. Тухачэўскага ў рамках Усебеларускай акцыі “80 дзён да Перамогі”


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#лагер
#музей
ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ
👫Вучні 8-х класаў наведалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Эмоцый шквал, ніхто не застаўся абыякавым.
👫На базе гімназіі прайшоў урок па камунальнай пісьменнасці праз zoom, які наведалі вучні гімназіі №14, СШ №82, СШ №98 і САШ №18. Тэма ўрока была “Сартаванне смецця”.
👫Дайджэст другога дня ў рамках рэалізацыі праграмы БелАЮ ”Трэнінгі з падлеткамі па тэмах ЗЛЖ і ПАР”. Тэма трэнінгу “Супрацьдзеянне ўцягванню ў распаўсюджванне наркатычных рэчываў”.
👫Вучні 9-х класаў наведалі ЦІР у рамках Усебеларускай акцыі “80 дзён да Перамогі”
👫Аздараўленчы лагер “СОНЕЙКА” наведаў тэатралізаваную праграму "Залатое кураня" пад кіраўніцтвам тэатра “ЗАЗЕРКАЛЬЕ”.
👫На базе аздараўленчага лагера "Сонейка" працягвае працу профільны атрад па фізіцы, вучні асвойваюць метады рашэння алімпіядных задач і не забываюць сябе праявіць, як творчыя і неардынарныя асобы.

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы