Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.57K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.11K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
🌾 Дзень другі. КАЛАСАВІНЫ🌾

🍁У гімназіі 14 г.Мінска працягваецца тыдзень, прысвечаны 140-годдзю Я.Коласа.🍁

📝 Вучні 6Б класа з К.В.Калодай пісалі #коласаўскі_дыктант на тэму: "Думкі ў дарозе". Эх, добра быць у дарозе, якую сам сабе выбіраеш.... 😉

🌾"Бітва тытанаў Купала&Колас" прайшла паміж камандамі Гімназіі 14 і Гімназіі 25.🌾
🌾У першым туры ўзгадалі цікавыя факты з біяграфіі пісьменнікаў, у другім - праверылі валоданне творчай спадчынай, а трэці тур - візуальны паказаў, ці ведаюць гімназісты знакавыя мясціны, звязаныя з імёнамі паэтаў.🌾

🌾 Вынікі бітвы парадавалі: каманда 10А класа Гімназіі 14 не саступіла ў бітве з камандай Гімназіі 25 і дыпломы #1 ступені давялося атрымаць абедзвюм камандам. 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#каласавіны
#спадчына
#гімназія25
🌾 Дзень чацвёрты. КАЛОССЕ 🌾

У гімназіі 14 г.Мінска працягваецца тыдзень, прысвечаны 140-годдзю Я.Коласа. Навукова-практычная канферэнцыя "Я - Коласаў нашчадак, я - праўнук, я - працяг" сабрала ў актавай зале гімназіі вучняў школ Заводскага раёна.

🌾 Знаўцы спадчыны беларускай літаратуры выступілі з цікавымі паведамленнямі 🌾

#Заводскі
#гімназія14
#каласавіны
#гімназія25
#СШ77
#СШ135
#СШ141
#СШ142
#СШ144
💐"Васількі для Васілевіч"💐

👫Каворкінг "Васількі для Васілевіч" прайшоў для вучняў 6 класаў Гімназіі 14, Гімназіі 28, Гімназіі 25.👫

📚Мерапрыемства прыўрочана да 100 годдзя з дня нараджэння А.Васілевіч: вучні даведаліся ад бібліятэкара пра цікавыя звесткі з біяграфіі пісьменніцы, пазнаёміліся паміж сабой, абмеркавалі апавяданне"Сябры", стварылі творчы партрэт "Мой лепшы сябар" і напісалі лісты-пасланні "Васількі для Васілевіч".📚

Дзякуем шчыра гасцям гімназій 25 і 28! Чакаем новых сустрэч! Будзем сябраваць!

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія25
#гімназія28
#Васількі_для_Васілевіч