Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.56K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.11K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
🎉 Святкаванне дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 🇧🇾

Весела і займальна прайшоў святочны дзень 23 лютага ў гімназіі 14! 😉 Традыцыйныя віншаванні хлопчыкаў ад дзяўчат гімназіі былі дапоўнены цікавымі мерапрыемствамі:
🚁 экскурсіі "Баявыя подзвігі герояў вайны" правялі для вучняў 3В і 7Б класаў экскурсаводы старэйшых класаў пад кіраўніцтвам Блешчавай Т.В..

✈️ У квэсце "Сапраўдны абаронца Айчыны" прынялі ўдзел больш за 30 вучняў 7-10 класаў. Квэст падрыхтавалі члены Савета музея на чале з кіраўніком музея Партызанскай славы Літвіновіч Н.Ю.. Вынікі квэста і ўзнагароджанне пераможцаў - 28 лютага.

🛩️ Спартландыя " Мужныя, спрытныя, дужыя" прайшла для вучняў першых класаў. Самыя дружныя каманды былі ўзнагароджаны кубкамі. 🏆

Традыцыйныя віншаванні ў класах ад дзяўчынак зрабілі дзень запамінальным! 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#23_лютага
#віншаванне