Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.18K subscribers
91.3K photos
3.01K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏫ГІМНАЗІЧНЫ КАЛЕЙДАСКОП🌠

👩🏻‍🎓👩🏼‍🎓Вучаніцы 11 “А” класа гімназіі СЕМЯНЮК ПАЛІНА І БІЛЬДЗЮГ ПАЛІНА прынялі ўдзел у гарадской канферэнцыі VII БІЯФОРУМ “Новыя ідэі-2024”, арганізаванай НАН Беларусі і ўстановай адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”. Гімназісты выступілі са сваёй навукова-практычнай работай і атрымалі ДЫПЛОМ.

🏞 У рамках тыдня прыродазнаўчых навук дзень прайшоў пад дэвізам “Вучымся пазнаваць і даказваць”. Цікава і пазнавальна прайшоў конкурс прафтрэйлераў, на якім прысутнічаў дацэнт кафедры ядзернай фізікі БДУ прафесар Дзяжурка М.Д.

🪗Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь Фальклорны ансамбль «Дударыкі» прыняў удзел у юбілеі 20-гадовай творчай дзейнасці салісткі Заслужанага дзяржаўнага ансамбля «Свята» Кірыленкі Людмілы.

🎉Удзельнікі калектыву падарылі зале мора эмоцый і добрага настрою.🥳

#Заводскі
#гімназія14
АКЦЫЯ “30 КРОКАЎ ДА ПЕРАМОГІ”
👫Вучні 7-х класаў гімназіі наведалі гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”. Гімназісты прынялі ўдзел у інтэрактыўнай экскурсіі, з цікавасцю выконвалі ваенныя заданні, дапамагаючы адзін аднаму, а не канкурыруючы.
Заданні заключаліся ў пошуку захопнікаў, абнаружэнні кулямётаў, разам прайшлі лабірынт па траншэі ў пошуках выхаду.

🔥Дзеці натхніліся сімвалам гераічнай барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

#Заводскі
#гімназія14
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ
🔥Пяты дзень тыдня прыродазнаўчых навук прайшоў пад дэвізам “Мы за мірны атам!” ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ТРАГЕДЫІ НА ЧАЭС.

👫Вучні 9-х класаў правялі інтерактыўны дайджэст “Падарожжа па краіне Здаравячкоў” для пачаткоўцаў. Вучні актыўна адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, якія ім прапанавалі “Багіня Гігіена” і “Здаравячкі”. Актыўны занятак даў плённыя вынікі для дапытлівых.

🙏Рэквіем “ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ТРАГЕДЫІ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АТАМНАЙ СТАНЦЫІ” стаў фінальным акордам тыдня.

🔥Вучні 10-11-х класаў расказалі аб трагедыі і яе наступствах у свеце. Хвілінай маўчання класы гімназіі ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі.

#Заводскі
#гімназія14
#дзеньпамяці
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ
🔥Пяты дзень тыдня прыродазнаўчых навук прайшоў пад дэвізам “Мы за мірны атам!” ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ТРАГЕДЫІ НА ЧАЭС.

👫Вучні 9-х класаў правялі інтерактыўны дайджэст “Падарожжа па краіне Здаравячкоў” для пачаткоўцаў. Вучні актыўна адказвалі на пытанні, выконвалі заданні, якія ім прапанавалі “Багіня Гігіена” і “Здаравячкі”. Актыўны занятак даў плённыя вынікі для дапытлівых.

🙏Рэквіем “ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ТРАГЕДЫІ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АТАМНАЙ СТАНЦЫІ” стаў фінальным акордам тыдня.

🔥Вучні 10-11-х класаў расказалі аб трагедыі і яе наступствах у свеце. Хвілінай маўчання класы гімназіі ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай трагедыі.

#Заводскі
#гімназія14
#дзеньпамяці
ПЕРАМОГА!
🎉Віншуем з перамогай вучаніцу 9 “В” класа гімназіі Горбач Сафію ў рэспубліканскім фестывалі юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, які адбыўся ў Рэспубліканскіі цэнтры экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Дыплом I ступені ўручыў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі, начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Мацюшонак Аляксандр Мікалаевіч.

#Заводскі
#гімназія14
#перамога
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ
👫Вучні 5”В” і 5 “Г” класаў паўдзельнічалі ў інтэлектуальным экалагічным мерапрыемстве “Загадкі прыроды”. Гімназістам прапанавалі адгадаць загадкі, вызначыць назвы дрэў па іх насенні, сабраць ядомыя грыбы, прадказаць надвор’е па прыродных прыкметах. У завяршэнне акрэслілі правілы паводзін у лесе.
Усе добра разумеюць, што берагчы прыроду - наша галоўная задача

👫 Вучні 1-2-х класаў завіталі ў творчую майстэрню, дзе рабілі прыгожыя паштоўкі, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Майстравалі і гаварылі на тэму Вялікай Айчыннай вайны, успомнілі, хто такія ветэраны і чаму іх трэба шанаваць і наведваць. Паштоўкі атрымаліся цудоўныя!

👫 Адбыўся фінал раённага конкурсу чытальнікаў "Радкі, апаленыя вайной", у якім актыўны ўдзел прынялі вучні гімназіі.
Мосін Мікіта атрымаў Дыплом фіналіста, Капцялова Ганна і творчы калектыў 9 "А" класа ўзнагароджаны Дыпломамі II ступені.
Малайцы! Віншуем!

#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні 9-х класаў гімназіі выкарысталі магчымасці горада і правялі класную гадзіну на базе Музея прыроды і экалогіі. 🏛️
Акрамя цікавай і змястоўнай экскурсіі, прынялі ўдзел у квэсце, дзе актыўна вывучалі матэрыял музея. Правядзенне такого незвычайнага мерапрыемства дало магчымасць больш актыўна далучаць вучняў да праблем экалогіі і шукаць рашэнні ў паляпшэнні экалагічнай абстаноўкі малой Радзімы, роднага горада Мінска!

#Заводскі
#гімназія14
Прайшло пасяджэнне гарадскога бацькоўскага ўніверсітэта на тэму "Гатуемся да лета: ключавыя аспекты аздараўлення і арганізацыі вольнага часу дзяцей".

🔸У ходзе сустрэчы асвятляліся пытанні арганізацыі аздараўлення дзяцей у лагерах, правілы дарожнай бяспекі, супрацоўнікі ІСН і МНС расказалі аб прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў непаўналетніх і надзвычайных сітуацый у перыяд канікулаў і водпускаў.


#Заводскі
#гімназія14
♥️У рамках рэспубліканскай акцыі “Запусці сэрца” вучні 10 класа наведалі Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж, дзе набылі базавыя навыкі аказання першай дапамогі пры станах, якія прадстаўляюць пагрозу жыццю і здароўю чалавека.

👫Вучні праслухалі змястоўную лекцыю, а затым змаглі паспрабаваць свае мануальныя здольнасці, якія ўмела карэкціраваліся спецыялістамі. Акцыя садзейнічала прафесійнай арыентацыі вучняў. Яны зразумелі, што ў медыцынскую прафесію ідуць людзі матываваныя і неабыякавыя.

#Заводскі
#гімназія14
🔥7 мая адбылася анлайн - сустрэча вучняў гімназіі 14 г.Мінска і гімназіі 80 г.Ніжні Ноўгарад.

🔸Тэма гутаркі для старшакласнікаў - лёс жанчыны на вайне.

🔥Кранальна і ўзрушана гаварылі вучні аб героях кнігі Б.Васільева "А зоры тут ціхія...". Былі прачытаны вершы аб жанчынах вайны.

📽️Напярэдадні сустрэчы вучні стваралі відэа фільмы па прачытаных творах.

🎉Пераможцай конкурсу буктрэйлераў стала вучаніца з Ніжняга Ноўгарада Васіліса Швяцова.

🙏Памяць пра подзвіг герояў жыве!

#Заводскі
#гімназія14