Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.56K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.12K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
Тыдзень пачатковай школы ў гімназіі 14

📍З мэтай развіцця пазнавальных інтарэсаў, індывідуальных, творчых і інтэлектуальных здольнасцей вучняў у гімназіі пачаўся тыдзень пачатковай школы.

📍Дэвіз тыдня: "Па лесвічцы ведаў крочыць мы будзем! Пакажам усім - чаго дасягнулі!" 😉
На ўрачыстым адкрыцці тыдня маленькіх жыхароў краіны ведаў прывіталі: дырэктар гімназіі Марыя Іванаўна Гарохава і намеснік дырэктара Доўнар Ірына Пятроўна.

📍Падчас мерапрыемстваў тыдня кожны вучань будзе мець магчымасць паспрабаваць свае сілы ў розных відах дзейнасці: вырашаць задачы і прыклады,🙋 складаць, 📝пісаць, майстраваць, 💫фантазіраваць, вылучаць ідэі, рэалізоўваць іх, маляваць,🎨🖌️ загадваць (прыдумляць) і разгадваць загадкі, рэбусы, крыжаванкі.
☝️😉 Кожны клас атрымаў маршрутны ліст. 🧾 Падарожжа пачалося! Чакайце нашых навін!😉😃

#Заводскі
#гімназія14
#ТыдзеньПачатковайШколы
🎨🖌️Мы малюем! 🖌️🎨

У межах Тыдня пачатковай школы ў гімназіі 14 адбылася выстава творчых работ вучняў 3"Г" класа і выхавацеля ГПД Смаляк Таццяны Міхайлаўны "Мы не мастакі - мы толькі вучымся!".

🎨🖌️ Таццяна Міхайлаўна сваім прыкладам прывівае вучням патрэбу ў самавыяўленні праз творчасць, праз перадачу колераў на малюнку. 🎨

Такія цікавыя і розныя першыя крокі ў свет выяўленчага мастацтва.
Жадаем вам поспехаў, юныя мастакі! 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#ТыдзеньПачатковайШколы
#малюнкі
💫Тыдзень пачатковай школы працягваецца ў гімназіі. Вучні 2-х класаў прынялі ўдзел у творчай майстэрні, дзе з вялікай ахвотай і зацікаўленасцю сумесна выраблялі 3D - сняжынкі.
💫У рамках тыдня адбылося мерапрыемства "Краязнаўчы рух у даследчых праектах пачаткоўцаў". Дыпламанты раённага этапу конкурсу даследчых работ “Пазнанне і творчасць” Блешчаў Аляксей, 4 “В” клас, Храмянкова Ульяна, 4 “Б” клас, Томка Ягор, 4”А” клас прадэманстравалі свае цікавыя даследчыя праекты.
👫Вучні 3-х класаў правялі алімпіяду па краязнаўстве. Шмат было цікавых пытанняў, з якімі гімназісты справіліся паспяхова.
📕Да Дня краязнаўства таксама адбыўся фестываль крыжаванак і рэбусаў "Краіна мая, Беларусь", падрыхтаваны вучнямі
4-х класаў.


#Заводскі
#гімназія14
#тыдзеньпачатковайшколы
🔔5-ы дзень у тыдні пачатковай школы прайшоў на " Ура!». А самым яркім і запамінальным мерапрыемствам гэтага дня стаў конкурс " Я-чараўніца!». 5 яркіх, выдатных, чароўных дзяўчынак прынялі ўдзел і раскрылі нам свае сакрэты, захапленні і таленты!
Вераскоўская Караліна, вучаніца 1 “В” класа.
Ганчарэнка Сафія, вучаніца 2 ”А” класа. Гарбачык Кацярына, вучаніца 2 “А” класа.
Казлоўская Юлія, вучаніца 2 “Б” класа.
Урбан Міраслава, вучаніца 3 “А” класа. Кожная з удзельніц была бездакорнай на сцэне: хтосьці парадаваў нас песняй, хтосьці вершам. У заключэнні прадэманстравалі нам свае ўборы пад запальную музыку падчас дэфіле.
👫Вучні 2-х класаў у Дзень музыкі і весялосці наведалі сучасны музей музычных інструментаў гімназіі №14 г.Мінска пад кіраўніцтвам Ровенскай А.І., якая ў інтэрактыўнай форме правяла падарожжа па краіне музычных інструментаў.

#Заводскі
#гімназія14
#тыдзеньпачатковайшколы