Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.56K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.12K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
Навіны клуба "Айрыс"

🔸Доўгачаканая сустрэча ў Доме Дружбы - 27 верасня клуб ЮНЕСКА “Айрыс» гімназіі 14 г.Мінска на чале з кіраўніком клуба Касаткінай Т. В. сталі ўдзельнікамі першага паседжання клуба “Юны дыпламат” у 2022/2023 навучальным годзе, прысвечаным творчасці О.Генры. 🔸

О.Генры — амерыканскі пісьменнік, прызнаны майстар кароткага апавядання. Яго навэлам уласцівы тонкі гумар і нечаканыя развязкі. О.Генры напісаў каля 600 апавяданняў, поўны збор яго твораў складае 18 тамоў.

🔸 Азнаямленне з творчасцю гэтага цудоўнага пісьменніка прайшло на англійскай мове. Як і заўсёды сустрэча прайшла ў зале Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі.🔸

🔸Сустрэча была арганізавана членам праўлення БелАЮ Кашперкай А.А.. Чарговая цёплая сяброўская сустрэча і магчымасць пазнаваць культуру і традыцыі замежных краін.🔸
Мы разам выхоўваем будучых дыпламатаў! 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#клуб_Айрыс
#ЮНЕСКА
#Юны_дыпламат