Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.55K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.12K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
Бывай, лагер "Сонейка"!

🎉Першая тэматычная змена "Мінулых год святая памяць", прысвечаная Году гістарычнай памяці, ў аздараўленчым лагеры "Сонейка" гімназіі 14 г.Мінска завяршылася! 🎉

У лагеры за першую змену ў складзе 7 атрадаў аздавіліся 102 вучні. Дзецям былі прапанаваны мерапрыемствы краязнаўчай, экалагічнай і патрыятычнай тэматыкі.

Начальнік лагера А.М. Корабава і выхавальнікі прыклалі шмат намаганняў, каб кожны дзень стаў цікавым і запамінальным! 🎉
Завяршылася змена яскравым мерапрыемствам на вуліцы - праграмай "Святочны карагод". Гульні, танцы, вясёлыя забавы і казачныя госці - радасныя адчуванні і ўражанні для ўсіх! 🎉

🎉Лета працягваецца! Наперадзе шмат цікавага! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#лагер_Сонейка
Канікулы ў лагеры "Сонейка"

Цікава праводзяць канікулы вучні пачатковых класаў гімназіі 14 г.Мінска ў аздараўленчым лагеры "Сонейка". Начальнік лагера А.М.Корабава і выхавальнікі прапанавалі вельмі насычаную праграму тэматычнай змены "Мінск - ты сэрца майго сталіца!".

У планах работы запланаваны выхады ў музеі, тэатры, на выставы, экалагічныя пешыя прагулкі і цікавыя творчыя праграмы па гісторыі горада Мінска.

Цікавыя падзеі дня: наведванне Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і святочная праграма "БАГАЧ". Да нас у госці прыязджаў выязны планетарый з праграмай "Вандроўка ў мікрасвет. Нанакам."

🎉Канікулы працягваюцца! Наперадзе шмат цікавага! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#лагер_Сонейка