Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.57K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.11K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
💼Прафарыентацыйная сустрэча-гутарка💼

🚔У гімназіі 14 адбылася прафарыентацыйная сустрэча-гутарка вучняў 9-11 класаў з выконваючым абавязкі па пасадзе начальніка РАУС №3 Заводскага раёна Анатолем Аляксандравічам Абрамчуком. 🚔

🏛Анатоль Аляксандравіч пазнаёміў вучняў з умовамі паступлення ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь, расказаў пра сваю цікавую прафесію і абавязкі супрацоўнікаў, адказаў на ўсе пытанні зацікаўленых гімназістаў.🏛

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
📚Сустрэчы ў літаратурнай гасцёўні гімназіі📚

📖9 лютага ў гімназіі 14 у чарговы раз працавала літаратурная гасцёўня: адбылася сустрэча вучняў гімназіі з вядомым беларускім паэтам, празаікам, членам саюза пісьменнікаў Беларусі Мазго Уладзімірам Мінавічам.📖

Пісьменнік расказаў пра сябе, пазнаёміў са сваёй творчасцю, агучыў планы на будучае, адказаў на пытанні гімназістаў.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
💼Сустрэча з участковым інспектарам ІСН💼

🚭🚔У гімназіі 14 участковым інспектарам ІСН Завадскога РУУС Купраёнак Аленай Пятроўнай з навучэнцамі 5г і 7а класаў былі праведзены гутаркі па прафілактыцы кіберзлачыннасці, аб недапушчэнні ўжывання электронных цыгарэт (вэйпаў).🚔🚭

🚓Растлумачана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, а таксама адказнасць за размяшчэнне ў сацыяльных сетках інфармацыі забароненага характару.🚓


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🏛️Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы🏛️

📚16.02. У гасцях у вучняў 1-4 класаў гімназіі 14 быў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.📚
Падчас экскурсіі азнаёміліся з біяграфічнымі звесткамі аб песняру, з цікавымі міфалагічнымі звычаямі і традыцыямі беларускага народа, папоўнілі веды аб жыцці нашых продкаў, паслухалі цудоўныя вершы Янкі Купалы.


#Заводскі
#гімназія14
#музей_Янкі_Купалы
#сустрэчы
🪖🇧🇾Хутка арміі роднай будзе папаўненне🇧🇾🪖

👫🪖Вучні 9-х класаў гімназіі 14 прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычнай акцыі «Хутка арміі роднай будзе папаўненне». У ходзе акцыі наведалі выставу ваеннай зброі, паслухалі ўспаміны воінаў-афганцаў, пазнаёміліся з правіламі паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, паглядзелі прафесіянальнае выступленне спецназа.🪖👫

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🔬Мікрабіялагічная лабараторыя🔬

Вучні 8-х класаў гімназіі 14 наведалі мікрабіялагічную лабараторыю Інстытута мяса-малочнай прамысловасці.

👫Гімназісты даведаліся, што ў інстытуце ёсць унікальная калекцыя штамаў бактэрый. Яна з'яўляецца здабыткам нашай краіны. Даведаліся пра бактэрыі, дзякуючы якім атрымліваюць смачныя і карысныя малочныя прадукты. Убачылі ў мікраскоп бактэрыі, з якіх робяць разнастайныя ёгурты.🦠

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🚨Дзень абароны дзяцей ад надзвычайных сітуацый

🚒 Настаўнікі і вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім” У рамках акцыі адбылася сустрэча вучняў з інспектар МНС Заводскага раёна, дзе былі дакладна агучаны правілы бяспечных паводзін дома і пры экстраных сігналах абвесткі.🚒
📚🪖 Вучні 6 а класа наведалі выставу, прысвечаную Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
У пачатковай школе гімназіі старшакласнікі правялі практычныя заняткі з вучнямі 1 і 2 класаў. 🪖📚
👫Спартыўная зала сустракала вучняў 5-х класаў, дзе прайшла трэніровачная эстафета.
Закончыўся ўдзел у рэспубліканскай акцыі ўсеагульнай эвакуацыяй гімназіі, з якой вучні і настаўнікі справіліся паспяхова.👫

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
#Дзень_грамадзянскай_абароны
🔻Вучні 10 “А” і 7 “А” класаў гімназіі 14 сустрэліся з інспектарам ІСН Бондар М.Ч.
Інспектар правяла гутарку па прафілактыцы ўжывання спіртных напоеў і піва, ужывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў. Бондар М.Ч. растлумачыла адказнасць непаўналетніх за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
25 сакавіка члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” сустрэліся з клубамі “Мір на далонях”, “Сапрана” і “Юнік”.
🔸 Асноўным фарматам гэтай сустрэчы паслужыў спектакль форум-тэатра, які падрыхтавалі і прадэманстравалі члены клуба ЮНЕСКА «Мір на далонях». Мерапрыемства прайшло у́ незвычайным фармаце.
🤝Дзякуй клубу ЮНЕСКА “Мір на далонях за гасціннасць! Будзем рады наступнай сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
#сустрэчы
4 красавіка ў актавай зале гімназіі 14 адбылася творчая сустрэча знакамітай беларускай пісьменніцы Алены Стэльмах з вучнямі 3-4-х класаў.
📚Алена Анатольеўна пазнаёміла вучняў са сваімі творамі, адказала на іх шматлікія пытанні і правяла аўтограф-сесію.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
10 мая вучні 5 ”В”, 9 “А”, 8 “Б” класаў гімназіі 14 сустрэліся з інспектарам па справах непаўналетніх Аўтуховіч Н.В. Наталля Віктараўна правяла з вучнямі прафілактычную гутарку аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, прафілактыцы крадзяжу ровара, бяспекі правілаў дарожнага руху.
👫Вучні задавалі пытанні інспектару пра свае правы і абавязкі. Гутарка адбылася вельмі пазнавальная.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
15 мая вучні 3а, 3б, 7б класаў сустрэліся з інспектарам па справах непаўналетніх Аўтуховіч Н.В.
🔸Наталля Віктараўна правяла з вучнямі прафілактычную гутарку аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, прафілактыцы крадзяжу ровара, бяспекі правілаў дарожнага руху.
👫Вучні задавалі пытанні інспектару пра свае правы і абавязкі. Гутарка адбылася вельмі пазнавальная.

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
23 мая ў вучняў 3"Б" класа адбылася сустрэча з супрацоўнікамі МНС "Арганізацыя бяспечных летніх канікулаў для вучняў пачатковай школы".
👫Вучні актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, яшчэ раз нагадалі сваім аднакласнікам аб правілах бяспечных паводзін падчас летніх канікулаў.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
Вучні атрада ЛТА сустрэліся з інспектарам па справах непаўналетніх Аўтуховіч Н.В. Наталля Віктараўна правяла з вучнямі прафілактычную гутарку аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, прафілактыцы крадзяжу ровара, бяспекі правілаў дарожнага руху.
👫Вучні задавалі пытанні інспектару пра свае правы і абавязкі.
🔸 Гутарка адбылася вельмі пазнавальная.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы