Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.56K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.12K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
🇧🇾 Пазнаём Беларусь

Вучні 1ых класаў гімназіі 14 наведалі сядзібу "Дары Велеса", што ў Пухавіцкім раёне. Іх чакала цікавая праграма:
🔻З дзецьмі правялі экскурсію па сядзібе і пазнаёмілі з гісторыяй і этапамі святкавання Масленіцы.
🔻 Прынялі ўдзел у тэатралізаваным прадстаўленні, вадзілі карагоды і гулялі ў цікавыя гульні.
🔻 Прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабу сыра-касічкі.
🔻Пачаставаліся хатнімі блінамі і травяной гарбатай.
🔻 Пазнаёміліся з вясёлымі жывёламі: маленькім дзікабразам, кральчатамі, марскімі свінкамі, хамякамі, поні і іншымі.

☝️😉Праз гульні ды падарожжы цікава вывучаць нацыянальныя традыцыі ды святы!

#Заводскі
#гімназія14
#традыцыі_і_святы
💯Тыдзень музея ў 6️⃣8️⃣ школе працягваецца💯

🔰Для вучняў нашай школы было праведзена фальклорнае свята вясенне - летняга цыклу беларускага народнага календара " Ад Вялікадня - да Сёмухі" (сёмы тыдзень пасля Вялікадня)🤗

👏Вучні 3-х класаў даведаліся аб традыцыях, абрадах , гульнях і аграрна - магічнай сутнасці абрадаў нашых продкаў у вясенні перыяд.

🌾А радзі , Божа, збожжа,
Каб жыць было можна!🌾

#музей
#беларускаянароднаякультура
#традыцыі
#культура
#фальклор
#сш68
#тыдзеньмузеяў
#Заводскі
#Заводской