Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.55K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.12K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
📝 Спадчына Беларусі 🇧🇾

У рамках работы творчага цэнтра 'Спадчына" класныя кіраўнікі сумесна з дзецьмі падрыхтавалі цікавыя мерапрыемствы:

🧆 Кулінарны паядынак правяла Калода К.В. сярод вучняў 6А і 6Б класа. 🍪Дранік - нацыянальная страва. Пераканаліся ў гэтым, смакуючы страву. Вучні пазнаёміліся з адметнымі пачастункамі беларусаў, як замежныя турысты пабывалі ў кафэ і паспрабавалі замовіць ежу: варыўню і верашчаку, гарнушак і пранік.Не ўсё аказалася прыдатным да спажывы. А вось дранікі, прыгатаваныя дома, спадабаліся ўсім. 😉Смачна есці!

Класныя кіраўнікі 4 класаў Карака Г.С. і Шчэрба А.І. правялі
віртуальнае падарожжа ў самы старажытны горад Беларусі - Полацк.

Пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры Полацка ў ходзе прагляду прэзентацыі. Слухалі падрыхтаваныя вучнямі паведамленні пра гістарычных дзеячаў, помнікі якім пастаўлены ў Полацку. Напрыканцы разгадвалі крыжаванку, правялі інтэрактыўную гульню.

Ведай сваю гісторыю і шануй традыцыі! 🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#спадчына
#выхоўваем_беларусаў