Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.56K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.12K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
З карэйскім Новым годам! 😉

Сёння 1 лютага ў Карэі сустракаюць Новы год! Выхаванцы гуртка "Уводзіны ў карэйскую мову" гімназіі 14 пад кіраўніцтвам Катляровай Анастасіі Вячаславаўны віншуюць усіх з годам тыгра і жадаюць моцнага здароўя! 😉👌

У Карэі гэтае свята завецца "Салаль". У гэты дзень карэйцы апранаюцца ў традыцыйнае адзенне - "ханбок" і віншуюць бацькоў і ўсіх старэйшых асаблівым паклонам - "сэбэ".
☝️😉 Гэты паклон вучні гімназіі 14 дэманструюць на відэа! 🎭

Вывучаем культуру народаў свету! Гэта так цікава! Далучайцеся! 😃

#Заводскі
#гімназія14
#гурткі
#Культура_народаў_свету
☝️😉 Роўны навучае роўнага!

🚦Выхаванцы гуртка "Юны інспектар дарожнага руху" гімназіі 14 пад кіраўніцтвам Ліхаманавай Я.С. выступілі перад вучнямі 3-х класаў з пазнавальнай праграмай "Ведай правілы дарожнага руху!"

У сваім выступленні гурткоўцы нагадалі вучням пачатковых класаў аб неабходнасці выконваць правілы дарожнага руху, расказалі аб правілах паводзін у грамадскім транспарце. Разам узгадалі з якога ўзросту падлеткі могуць на веласіпедзе 🚴🚴 выязджать на дарогу, дзе ездзіць гарадскі транспарт.🚦

☝️😉 Гімназісты 3-х класаў паўдзельнічалі ў віктарыне і атрымалі каштоўныя веды.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮІД
#гурткі
Сонечны настрой 🌤️

Цудоўны сонечны настрой можна стварыць сваімі рукамі! 😉 Так лічаць і вучні малодшых класаў гімназіі 14, якія наведваюць гурток "Творчая майстэрня "Вясёлка"!

🌈 Пад кіраўніцтвам Аксаны Альбертаўны Гегечкоры дзеці вучацца рабіць сваімі рукамі цудоўныя рэчы, якія упрыгожваюць наша жыццё і побыт. Вось як зайграў яркімі колерамі спальны пакой! 😉😄🙂 Прыемна глядзець на вынікі сваёй працы, якія прыносяць задавальненне ўсім, хто побач! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#творчасць
#гурткі