Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.37K subscribers
90.2K photos
2.95K videos
65 files
2.14K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
Да 140-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа📚

У гімназіі 14 працягваецца праца па праекту "Чытаем Купалу і Коласа разам". Кіраўнік праекта - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Калода Кацярына Вячаславаўна.

📚 Вучні 9А і 9Б класа на ўроках знаёмяцца з жыццёвым і творчым шляхам песняра, ствараюць творчыя праекты, а замацоўваюць веды на музейных занятках ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, дзе агульнавядомыя факты папаўняюцца эксклюзіўнымі матэрыяламі.

#Заводскі
#гімназія14
#спадчына
Да 140-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа📚

У гімназіі 14 працягваецца праца па праекту "Чытаем Купалу і Коласа разам". Кіраўнік праекта - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Калода Кацярына Вячаславаўна.

📚 Вучні 9Б класа наведалі выставу "Аўтограф". На ўласныя вочы пабачылі акно, прывезенае з Пецярбурга, у якое не раз выглядваў пісьменнік. Памацалі лесвіцу і парэнчы з гасцініцы "Масква", праз якую не стала Купалы і пакінулі на памяць аб сустрэчы фотаздымак.

#Заводскі
#гімназія14
#спадчына
🔻Да140-годдзя Я.Купалы і Я. Коласа🔻

Працягваем працу над праектам "Чытаем Купалу і Коласа разам!"

📝 Сёння вучні 9-х класаў гімназіі 14 на занятках па літаратуры праходзілі квэст па паэме Я.Купалы "Бандароўна". 📝

Вывучаць класікаў беларускай літаратуры цікава і займальна! Менавіта так прапануе праводзіць заняткі майстар сваёй справы - настаўніца Калода Кацярына Вячаславаўна. 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#спадчына
#Янка_Купала
📝 Спадчына Беларусі 🇧🇾

У рамках работы творчага цэнтра 'Спадчына" класныя кіраўнікі сумесна з дзецьмі падрыхтавалі цікавыя мерапрыемствы:

🧆 Кулінарны паядынак правяла Калода К.В. сярод вучняў 6А і 6Б класа. 🍪Дранік - нацыянальная страва. Пераканаліся ў гэтым, смакуючы страву. Вучні пазнаёміліся з адметнымі пачастункамі беларусаў, як замежныя турысты пабывалі ў кафэ і паспрабавалі замовіць ежу: варыўню і верашчаку, гарнушак і пранік.Не ўсё аказалася прыдатным да спажывы. А вось дранікі, прыгатаваныя дома, спадабаліся ўсім. 😉Смачна есці!

Класныя кіраўнікі 4 класаў Карака Г.С. і Шчэрба А.І. правялі
віртуальнае падарожжа ў самы старажытны горад Беларусі - Полацк.

Пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры Полацка ў ходзе прагляду прэзентацыі. Слухалі падрыхтаваныя вучнямі паведамленні пра гістарычных дзеячаў, помнікі якім пастаўлены ў Полацку. Напрыканцы разгадвалі крыжаванку, правялі інтэрактыўную гульню.

Ведай сваю гісторыю і шануй традыцыі! 🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#спадчына
#выхоўваем_беларусаў
Forwarded from Мelnik Marina
Необычный урок

Учитель истории СШ109 Войтович И.И. провела урок-экскурсию на базе школьного музея "Успамiн".

Тема занятия — «Начало использования металлов на белорусских землях» — вызвала неподдельный интерес у 6-классников. Ребята познакомились с металлическими орудиями труда белорусов.🇧🇾🪚⛓️⛏️

Ирина Ивановна поблагодарила юных экскурсоводов за помощь в проведении урока и подарила в фонд музея новый экспонат -ножницы для стрижки животных.✂️🐑

#Заводской
#СШ109
#музей
#спадчына
🌾 Дзень другі. КАЛАСАВІНЫ🌾

🍁У гімназіі 14 г.Мінска працягваецца тыдзень, прысвечаны 140-годдзю Я.Коласа.🍁

📝 Вучні 6Б класа з К.В.Калодай пісалі #коласаўскі_дыктант на тэму: "Думкі ў дарозе". Эх, добра быць у дарозе, якую сам сабе выбіраеш.... 😉

🌾"Бітва тытанаў Купала&Колас" прайшла паміж камандамі Гімназіі 14 і Гімназіі 25.🌾
🌾У першым туры ўзгадалі цікавыя факты з біяграфіі пісьменнікаў, у другім - праверылі валоданне творчай спадчынай, а трэці тур - візуальны паказаў, ці ведаюць гімназісты знакавыя мясціны, звязаныя з імёнамі паэтаў.🌾

🌾 Вынікі бітвы парадавалі: каманда 10А класа Гімназіі 14 не саступіла ў бітве з камандай Гімназіі 25 і дыпломы #1 ступені давялося атрымаць абедзвюм камандам. 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#каласавіны
#спадчына
#гімназія25
🌾Дзень трэці. КАЛАСАВІНЫ🌾

У гімназіі 14 г.Мінска працягваецца тыдзень, прысвечаны 140-годдзю Я.Коласа. Сёння на сцэне актавай залы гімназіі новае жыццё атрымалі творы Я. Коласа "Дзядзька-кухар" і "Дарэктар", "Сымон - музыка" і "Хмарка".

А як прыгожа гучыць наша родная беларуская мова! 😃😄😘

#Заводскі
#гімназія14
#каласавіны
#спадчына
Нам засталася спадчына

За активное участие в челлендже-конкурсе "Рушник: сила орнамента и традиции семьи" в рамках проекта "Нам засталася спадчына" дипломами ДДиМ "Орион" награждены учащиеся СШ109 Базыльчик Юлия и Уласевич Дарья!

Под руководством учителя белорусского языка и литературы Дергай В.И. девочки провели исследование на тему: "Шляхам народных традыцый: беларускi ручник" и пришли к выводу, что этот предмет быта никогда не утратит своей ценности.

#Заводской
#СШ109
#рушник
#Орион
#спадчына
#нашидетилучшие
#Ресурсная_площадка_109