Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.56K subscribers
89.1K photos
2.93K videos
65 files
2.12K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
Зімовы ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА

💫 У Слуцку 27-29 снежня прайшоў рэспубліканскі маладзёжны форум. У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі клуба "Айрыс" гімназіі 14 у складзе: Кірплюк Соф'і, Семянюк Паліны, Бахматовіч Вікторыі і намесніка дырэктара Міхайлавай Надзеі Анатольеўны.

На базе аднаго з найлепшых каледжаў Слуцка сабралася 45 клубаў прадстаўнікоў ЮНЕСКА і 2 клубы кандыдаты.

Трохдзённая праграма была насычаная рознымі мерапрыемствамі і падзеямі: 💫майстар-класы, 💫экскурсіі, 💫сумеснае планаванне дзейнасці на будучы год, 💫дыскатэка, вечар бардаўскай песні, 💫гульні. Добрыя ўмовы пражывання, смачная ежа, а таксама адкрытасць і ветлівасць жыхароў Слуцка ўразілі прадстаўнікоў клуба ЮНЕСКА гімназіі 14 "Айрыс".

Мы атрымалі безліч пазітыўных эмоцый і гатовы падзяліцца імі з вамі! Далучайцеся да нашай дзейнасці! 😉😃😆😄👌🏻

#Заводскі
#гімназія14
#Клуб_АЙРЫС
#УніверсітэтКлубаўЮНЕСКА
#Слуцк_Мінск