Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.32K subscribers
90.4K photos
2.95K videos
65 files
2.14K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
📍У рамках праграмы «Роўны навучае роўнага” адбылася сустрэча клубаў ЮНЕСКА “Айрыс” гімназіі 14 і “Юнік”з гімназіі 1 імя Ф.Скарыны.📍

Трэнінг па тымбілдынгу правялі госці Яновіч Яраслава і Сівак Ульяна, якія прайшлі навучанне ў “Школе маладых трэнераў”. Сустрэча атрымалася вельмі цікавая і цёплая, час праляцеў хутка і незаўважна. Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай ноце, віды актыўнасці і ўзаемадзеяння на працягу ўсяго трэнінга мяняліся. Вучні склалі і падпісалі дамову аб правілах і нормах паводзін падчас правядзення трэнінгаў, дзяліліся сваімі адчуваннямі і перажываннямі пасля кожнай актыўнасці, атрымалі зарад энергіі і пазітыўных эмоцый.

💫 Гэта быў толькі першы крок у запланаваных мерапрыемствах паміж двума клубамі. Супрацоўніцтва працягваецца… Чакаем нашых сяброў у наступную пятніцу з новымі трэнінгамі і ідэямі. Дзякуй за супрацоўніцства. 💫

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія1
#ЮНЕСКА
Навіны клуба "Айрыс'"

🔻На базе гімназіі 14 працягваецца серыя трэнінгаў ад Школы маладых трэнераў для ўдзельнікаў клубаў ЮНЕСКА. Былі разгледжаны тэмы “Рэпрадуктыўнае здароўе” і “Інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ). Хлопцы і дзяўчаты разважалі, працавалі ў парах і нават замалёўвалі змены ў падлеткавым арганізме. Гэтыя тэмы мала абмяркоўваюцца ва ўмовах звычайнай школьнай праграмы. Трэнінг стаў вельмі карысным, бо ён праведзены на "роўным узроўні". У падлеткаў з'явілася магчымасць адкрыта абмеркаваць тое, пра што яны б пасаромеліся спытаць на ўроках.🔻

З дапамогай прыёму "Вазьмі аўтограф" было паказана, як хутка могуць распаўсюджвацца ІППШ, былі названы лічбы трывожнай статыстыкі, а таксама члены клуба "Айрыс" разабралі спосабы перадачы віруса на прыёме "Домік/плот".

🔻Дзякуем гімназіі 1 г.Мінска, клубу ЮНЕСКА “Юнік” і трэнерам Яновіч Яраславе і Сівак Ульяне.
Удзельнікі трэнінга праверылі свае веды праз гугл-віктарыну ад клуба ЮНЕСКА "Планета".

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія1
#ЮНЕСКА
Сустрэча клубаў ЮНЕСКА

Aдбылася сяброўская сустрэча членаў клубаў ЮНЕСКА «Айрыс» гімназіі 14 і «Юнік» гімназіі 1 г. Мінска, на якой трэнерам Яновіч Яраславе і Сівак Ульяне ("Роўны навучае роўнага") былі ўручаны падзячныя лісты за праведзеныя трэнінгі, а навучэнцам з нашай гімназіі - сертыфікаты ўдзельнікаў.

На сустрэчы прысутнічалі: кіраўнік клуба "Айрыс'" Касаткіна Т.В. і намеснік дырэктара па замежных мовах Міхайлава Н.А.. Абмеркаваны планы на далейшае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва клубаў.

#Заводскі
#гімназія14
#гімназія1
#ЮНЕСКА