Образование ЗАВОДСКОГО📝
4.72K subscribers
96.3K photos
3.35K videos
65 files
2.55K links
Самое важное и интересное про образование
Download Telegram
Віншуем пераможцу! 🎉

Вучаніца 9Б класа гімназіі 14 Музыка Дар'я стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу "Славянскі калейдаскоп-2022" у намінацыі "Публіцыстыка", атрымаўшы дыплом 3 ступені сярод 300 удзельнікаў. Узнагароду ўручыў Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення "Саюза пісьменнікаў Беларусі " М.С. Пазнякоў.

Віншуем і навуковага кіраўніка - настаўніцу гісторыі гімназіі 14 Т.В.Блешчаву. МАЛАЙЦЫ!
Ганарымся вамі! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#гісторыя
#перамога
ПЕРАМОГА!
🎉Віншуем з перамогай вучаніцу 9 “В” класа гімназіі Горбач Сафію ў рэспубліканскім фестывалі юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, які адбыўся ў Рэспубліканскіі цэнтры экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Дыплом I ступені ўручыў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі, начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Мацюшонак Аляксандр Мікалаевіч.

#Заводскі
#гімназія14
#перамога
🎊УРАЧЫСТАЕ УЗНАГАРОДЖАННЕ! 🎉

🏛У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў XII гарадскога фестываля праектных і даследчых работ вучняў пачатковых класаў “Пазнанне і творчасць”. 🌟

Сярод іх і вучань нашай гімназіі Вайнеловіч Павел з неверагодна цікавым і незвычайным праектам “Музей у чамадане” 🧑🎓

Жадаем поспехаў, новых дасягненняў і перамог юнаму таленту! 💪

#Гiмназiя14 #Перамога #Творчасць #Навука
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! ☀️

Вуліцы, на якіх мы жывём: што мы ведаем пра іх назвы? 🏙️
У рамках патрыятычнай акцыі “30 дзён да Перамогі” адбылося цікавае віртуальнае падарожжа па вуліцах Заводскага раёна, якія названы ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны. 🌟

Вучні гімназіі падрыхтавалі змястоўныя і пазнавальныя прэзентацыі пра свае родныя вуліцы. 📚

Назвы вуліц - гэта важны арыенцір, які вельмі неабходны для сучаснага грамадства, паколькі назвы адлюстроўваюць гісторыю. 🕰️

Заводскі раён беражліва захоўвае памяць пра гераічныя дні Вялікай Айчыннай вайны. У назвах вуліц і завулкаў увасоблены вялікі подзвіг нашых продкаў - абаронцаў Айчыны. 🛡️

#Перамога #Заводскі #Гiмназiя14
👍3
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! 🎉

Добрай традыцыяй сталі сустрэчы прадстаўнікоў адміністрацыі Заводскага раёна, членаў Беларускага саюза жанчын і вучнёўскай моладзі гімназіі №14 з жывымі сведкамі страшных падзей Вялікай Айчыннай вайны. 🕊️

Напярэдадні 80-годдзя Перамогі яны наведалі і павіншавалі Інэсу Георгіеўну Кулагу са святам, якая падзялілася сваімі ўспамінамі і пачаставала гасцей духмянай гарбатай.

Падобныя сустрэчы вельмі каштоўныя, бо гэта магчымасць сказаць дзякуй за мірнае неба над галавой, за права жыць, працаваць і проста атрымліваць асалоду ад кожнага дня. 🌺

#Перамога #Гімназія14 #Успаміны
👍2
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! 🎉

У рамках акцыі “30 дзён да Перамогі” вучні сёмых класаў і 9 "Б" класа наведалі гісторыка-культурны комплекс "Гродзенская крэпасць - Партызанскі лагер". 🏰

У час наведвання экспазіцыі ўдзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з побытам партызан, гісторыяй партызанскага руху ў нашай краіне, ваеннай тэхнікай.⚔️

Потым мы разам адправіліся ў адзіную галерэю халоднай зброі ў Беларусі "Грышук Арсенал", дзе нас чакала цікавая экскурсія з займальнымі фактамі аб розных артэфактах 18-19 стагоддзяў. 🏹

#Перамога #ГродзенскаяКрэпасць #Гiмназiя14
ДЗЕНЬ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ! 🎉

Вучні 9-х класаў гімназіі наведалі малалетняга вязня канцлагера “Азарычы” Маскалевіч Вольгу Афанасьеўну і павіншавалі з Днём Перамогі. 🎈

Дзеці з хваляваннем слухалі аповед пра зверствы фашыстаў у канцлагеры, пра вызваленне вязняў, пра цяжкія пасляваенныя гады... 😔

Сустрэча прынесла шмат хвалюючых момантаў, пакінула незабыўныя ўражанні ў сэрцах дзяцей. 💖

#Перамога #Гiмназiя14 #Уражаннi
👍1🕊1