Forwarded from Дятлово ОНЛАЙН
Уладзімір Каранік: “Мы любыя праекты моладзі гатовы падтрымаць”.
14 каманд, каля 400 удзельнікаў сабраў на Дзятлаўшчыне абласны моладзевы турысцкі злёт.
Яго прымае маляўнічая паляна ўрочышча Рыбакі. Сёлетні турзлёт прысвечаны Году народнага адзінства, праходзіць пад лозунгам “Беларусь. Моладзь. Адзінства” і са слоганам “Адпраўляйцеся даследаваць новае”.
Сустрэча моладзі на такіх мерапрыемствах – гэта не толькі адпачынак, спартыўны азарт, творчае майстэрства, але і месца для новых знаёмстваў, займальных гутарак.
У адкрытай абстаноўцы, без афіцыёзу, або, як кажуць, “без гальштукаў”, прайшоў дыялог удзельнікаў турзлёту з кіраўніцтвам вобласці. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў больш за гадзіну адказвалі на пытанні.
#Дзятлава