Пустовой. В духе правды
518 subscribers
737 photos
653 videos
1 file
1.5K links
Download Telegram
​​​​Яўген Пуставой: "Нядаўна ў Мінску з’явіўся помнік Аляксандру Неўскаму. Гэта, мабыць, першы гістарычны персанаж, хто адкрыта выступіў супраць заходняй экспансіі. Сапраўдны змагар. Змагаўся з варожай навалай. Благаверны князь трапна зазначыў: «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе». Беларускі лідар выказаўся больш па-свецку: «Сіла — у праўдзе». Трэба толькі ўмець чакаць. І час усе кропкі над беларускім «і» расставіў.
🔹
Мы заўжды параўноўваем сябе з суседзямі. З Украінай — ужо не. Хоць быў жа час, калі ўзрушана апавядалі пра свабоды ганарлівай і ганарыстай нацыі. Нават універсітэцкія паліталагіні прапагандавалі майданаўскае рушэнне. Хацелася б зараз паслухаць аргументы.
Калі палітычнае поле ператвараецца ў майдан, тады збожжавыя палеткі ператвараюцца ў поле бою. А мы за гэты час на сваіх палях зарабілі мільярды долараў толькі на экспарце. А колькі Украіна страціла сваіх палёў, а людзей на іх? Думайце, беларусы, і рабіце высновы.
А што з краінамі Прыбалтыкі і Польшчы? Народы блізкія. У некалькіх імперыях разам суіснавалі. 
А беларусы ніколі ні ў Польшчу, ні на тэрыторыю прыбалтыйскага трыа не прыходзілі. Затое яшчэ і сёння ў сталых жыхароў Панямоння і Прыбужжа свішча ў памяці бізун асаднікаў, а ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах Віцебшчыны не загаіліся дэмаграфічныя раны — нацысцкі след вынішчэння беларусаў рукамі наймітаў з Латвіі і Літвы.
Сучасныя ўлады таксама і цяпер не вельмі саромеюцца чапляцца да Беларусі. Напэўна, і каманда «фас» гучыць, і самім прыемна. Але тое ўлады. Людзі — іншае. Як бы там ні пужалі Беларуссю — дарэмна. Шмат бруду ў вушы суседзям уліваецца наконт нашай краіны. Дарэчы, штодзённа заходнія бенефіцыяры неспакою выдаткоўваюць на прапаганду супраць Расіі і Беларусі мільёны долараў. Вось так і нараджаецца «дыктатура», «галеча», «нястача» — увогуле «імперыя зла» ў віртуальнай рэчаіснасці. А ці так насамрэч? Тут дарэчы сказаць: лепш адзін раз убачыць.
Прыязджайце да нас у Беларусь. Мы заўжды адкрытыя, бо мы не лічым суседнія краіны ворагамі. А жыхароў тым больш. Суседзі ад Бога, неаднойчы падкрэсліваў кіраўнік нашай дзяржавы. Я ўвогуле прапаную напісаць гэта на кожным пагранічным пераходзе. Вось пішу гэтыя радкі, і на памяць прыходзяць кадры ранняга журналісцкага перыяду. Свята «Фальклор без меж». Палессе. Каляды. Замежных гасцей сустракаюць караваем і чаркай, скварка была потым. Дык вось панства ад уражанняў і цёплага прыёму скідвае шапкі і давай танцаваць пад беларускія песні. Хораша і весела. Мо яшчэ і паўторыцца. Бо Беларусь у сэнсе народнай дыпламатыі і сапраўды «без меж» (калі казаць афіцыйнай мовай — у нас для суседзяў «бязвіз»).
А вось улады суседніх краін са свайго боку граніцы зачыняюць, як дзверы кратаў. Перасячэнне граніцы робяць нязручным. Што не дзень — навіна: там чарга, а там — праблемы. Асабліва шчыруюць заходнія суседзі. Мабыць, нездарма аж і сцяну пабудавалі. Жалезнае лязо праз сэрца рэліктавага лесу Еўропы. Што яны там хаваюць? Вайскоўцаў і ўзбраенне.
🔹
А людзі шукаюць спакою і міру. Цеплыні. Добрая і светлая Беларусь адкрыта для гасцей з розных краін.
З пачатку толькі гэтага года, паводле свежай інфармацыі, «бязвізам» скарысталіся 389 214 пражываючых у суседніх з Беларуссю краінах Еўрасаюза: 234 210 грамадзян Літвы, 89 550 грамадзян і 27 337 неграмадзян Латвіі (такая вось «дэмакратычная» з’ява), а таксама 38 117 грамадзян Польшчы. Людзі едуць да нас, нягледзячы на ўсе страшылкі сваіх улад, дзеляцца ўражаннямі. Ніякія граніцы не перашкодзяць. Сэлфі ў крамах і метро. Чысціня і дабрабыт. Тыя, што «пайшлі» ў Еўропу, да ўзроўню «старых еўрапейцаў» не дабраліся, а сваё страцілі. Літоўцаў і латышоў уражвае нават шырокая палітра нашай мясцовай прадукцыі. А дома яны вымушаны купляць заморскае. Так што ў гэтым плане ніякая антыбеларуская прапаганда не сапсуе смак беларускай рэчаіснасці.
Памятаеце, як у казцы? Як бы ні пэцкалі фэйкамі твар Беларусі, бруд усё роўна змыецца. Ну, тое ў казцы. А ў жыцці як? У жыцці — «Бог не ў сіле, Бог — у праўдзе». І сіла — у праўдзе. Наша з вамі сіла. А суседзі — дасць Бог, і яны гэта зразумеюць."
#Пустовой
#МЫБеларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Евгений Пустовой:
"Как приятно жить в нормальной стране, где общество и власть - просто определения разные, а в общем понимании - едины. Беларусь - страна единого духа. Речь про Концепцию национальной безопасности. Второй по значимости документ после Конституции. Между прочим из Конституции формулировку "по рождению" убрали из-за позиции представителя Минздрава. Лучше бы ведомство по делам здоровья  занималось не давосскими идеями, а молодыми специалистами. Как их закрепить в провинции и как ещё в процессе поступления отсеивать зерна от плевел. Врачей от Бога от врачей не дай Бог. Такие ошибки слишком дорого обходятся бюджету и вообще обществу. Вскоре, кстати, ожидается новый этап ревизии здравоохранения. Тогда и поговорим подробнее."

#Пустовой
#БезГалстуков_и_купюр
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
"Быць дарослым значыць адказваць за свае ўчынкі і за свой выбар. Гэта датычыцца і чалавека, і цэлай нацыі. За 30 гадоў самастойнага падарожжа па гепалітычным акіяне мы спачатку ад’еліся каўбасы. Потым розных іншых прысмакаў. Але ж для беларусаў, у цэлым, важна не толькі, каб на стале было не пуста. Нам патрэбна духоўная ежа, сэнсы. А самы вялікі сэнс для дарослай нацыі — гэта Незалежнасць і захаванне сябе ў гісторыі. Сярод іншых умоў гэтага сэнсу, такіх як моцная дэмаграфія і нацыянальная годнасць, вялікую ролю адыгрывае палітычная стабільнасць. Добра, калі за ўсё і ўсіх адказвае адзін чалавек. Як бацька ў сям’і. Ён і хату зладзіў і побыт наладзіў. Але ж бацька жадае, кааб і яго дзеці калі пасталелі і самі пачалі дбайна і рупліва ладзіць гаспадарку.
Што ўтойваць, шмат разоў нядаўна гучаў такі пасыл: беларусы, маўляў, дарослыя. Таму і патрабуюць перамен. Прабачце, але тое нагадвала псіхалагічны ўзрост падлеткаў. Дзяржава, нібы бацькі, павінна ўсё, а я нічога. Я толькі буду дыктаваць свае ўмовы без усялякай павагі да бацькоў (да дзяржавы). Зразумела, сярод дзесяці мільёнаў — розныя людзі. Але такі настрой у пэўны момант пераважаў у грамадстве... А зараз — калі ласка. Палітычны апгрэйд, вырашай свой лёс сам. Кожны павінен зразумець: у тым ліку ад яго выбару залежыць зараз лёс мільёнаў суайчыннікаў, а ў далейшым — будучыня нашай краіны і нацыі.
Так, зараз якраз той самы момант ісціны, усе ж разумеюць — палітычныя змены. І кожны, хто меў сілы і жаданне, мог паспрабаць сябе зарэгістраваць у якасці кандыдата ў дэпутаты. Але ж гэта перш за ўсё не статус — гэта адказнасць. У парламентарыяў: адна — законы, і не толькі тыя, што будуць паляпшаць наша з вамі жыццё, але, найперш, тыя навэлы, што змогуць зберагчы нашу краіну ад розных выклікаў геапалітычнага і нават ментальнага кшталту.
Мясцовых дэпутатаў таксама чакае вельмі адказная і напружаная праца, дарэчы, на грамадскіх пачатках. Там трэба не толькі мандаты трымаць у руках, там трэба трымаць руку на пульсе жыцця грамадства. Чым жыве звычайны чалавек? Што турбуе насельніцтва тваёй акругі? Нездарма ж кіраўнік краіны неаднаразова засяроджвае на гэтым увагу, патрабуе рэальную карціну пра стан спраў на месцах, каб прымаць правільныя рашэнні.
Правільнае рашэнне павінен прыняць і кожны з нас. Нам спрабуюць перашкодзіць гэта зрабіць. Зноў у ход ідуць сучасныя тэхналогіі. І, у цэлым — супраць адзінага дня галасавання, які заклікаюць байкатаваць, і супраць кандыдатаў, асабліва самых яркіх, распаўсюджваючы пра іх фэйкавы «кампрамат». Так званыя збеглыя заявілі: у выбарах мы не ўдзельнічаем. Яно і зразумела: у Беларусі не назбіраецца столькі прыхільнікаў у дэскрыдытаваных сіл на данатах заходніх разведак. Зрэшты, як гэта не ўдзельнічаюць? Сарваць выбары, накласці паклёп на кадыдатаў, удзельнікаў выбарчых камісій і нават актыўных выбаршчыкаў — вось у чым іх «удзел». Мэта адна — падняць вэрхал у роднай хаце...
Бяспека, у тым ліку інфармацыйная, — справа спецыяльных службаў і ведамстваў. А справа кожнага з нас — зрабіць свой выбар. Калі мы неабыякавыя да будучыні сваёй краіны, сваіх дзяцей, калі нам не ўсё роўна — трэба абавязкова прыйсці на выбары. Мы ж — дарослыя, мы павінны браць на сябе за гэта адказнасць. 
А вось за каго галасаваць... Кожны выбірае сам. Зыходзячы з уласнага вопыту і нават «голасу сэрца». Але ёсць і агульны так званы лайфхак. Арыентавацца патрэбна не на інтрыгі штучнага інтэлекту, не на тэхналогіі маніпулявання, патрэбна арыентавацца на тое, што ўбачыў на свае вочы, пачуў на свае вушы. Што прапануе кандыдат, як ён размаўляе з людзьмі. Трэба ацаніць, што ў багажы, ці змог рэалізавацца на сваім прафесійным полі і чаму ён ідзе ў дэпутаты. Няблага пачытаць яго праграму. А лепш за ўсё прыйсці на сустрэчу (цяпер якраз у разгары агітацыйны перыяд). Каб зразумець, ці пойдзеце вы ў адным напрамку."

#Пустовой
#МЫБеларусь
Есть такая профессия - Родину защищать.

Офицеры, генералы, солдаты - лучшие люди страны.

Благодаря им есть всё - экономика, быт, выборы, жизнь, только благодаря им.

Они - верная гвардия Главнокомандующего.

Они всё делают за нас. Они нас берегут.

Гимн воинской службе пропоём мы сегодня.

20-30 - стрим.

Евгений Пустовой у нас в гостях.

Ждём Вас, товарищи!

https://youtu.be/IGFWD8D8Usk

https://vk.com/video-218745699_456240684

https://rutube.ru/video/04ee8dd65e2729cb38dae989f13d5440

https://www.facebook.com/events/663643642453354/
Администрация канала
🧪#ХИМИЯ_С_НАМИ⚗️ присоединяется к поздравлениям журналиста и депутата Евгения Валентиновича Пустового, ведущего программы ,, Политика без галстуков и купюр,,!

🍾Дорогой Евгений Валентинович!
🎂С ДНЕМ РОЖДЕНИЯ ВАС!

Крепкого здоровья, широких возможностей, неисчерпаемых сил и энергии! Ловите каждый счастливый момент и наслаждайтесь им. Пусть в жизни Вас всегда преследует успех и удача, а также благополучие! Желаем только приятных хлопот, всегда смело идти вперед к своей мечте!

https://t.iss.one/Pustovoj
#химия_с_нами
#Пустовой
​​Яўген Пуставой:
"Зусім хутка гэта стане гісторыяй, што напісана не пад чужую дыктоўку, не за заморскія грошы, а нашым народам. Менавіта гэты адзіны дзень галасавання стаў самым народным, самым нашым. Чаму так? Давайце разбірацца.

Выбары паказалі, што наша Радзіма прыйшла ў прытомнасць ад заморскага віруса «каляровых рэвалюцый» і імпартных ідэй самазнішчэння сваёй дзяржаўнасці, у выніку — саміх сябе. А ўвага да нашых выбараў была пільнай. Ворагі паціралі рукі, разведкі суседніх недружалюбных краін ладзілі правакацыі, палітычныя лузеры зрабілі ўсё, каб справакаваць грамадскую незадаволенасць. Але гэта прайшло міма нас. Так, мы чыталі і глядзелі. Хтосьці палохаўся ад такой інфармацыі, хтосьці не хацеў верыць, нават жартаваў. Лёгка іранізаваць з тэракту, які не адбыўся, бо тыя, каму належыць гэта рабіць, яго прадухілілі. Мы шмат чаго не ведаем. Да многага ставімся як да належнага. Гэта і ёсць славутая характэрная беларуская стабільнасць. Можна не згаджацца і спрачацца. Але менавіта за яе беларусы і прагаласавалі. Дзеля гэтага прыйшлі на выбары. А ўжо потым выбіралі персоны і партыі.

Беларусы ўсё ўбачылі, усё зразумелі. Большасць беларусаў! Адзіны дзень галасавання не толькі дазволіў сэканоміць значныя матэрыяльныя рэсурсы. Выканана галоўная місія — на справе прадэманстраваць адзінства народа. Гэта вымяраецца не толькі ў лічбах і працэнтах тых, хто прагаласаваў, атмасфера 25 лютага перадала адзіны дух. Нас можна павіншаваць усіх. З паспяховым і элегантным правядзеннем выбараў. З кансалідацыяй нацыі. Адзіны дзень галасавання стаў днём яднання краіны і нашага грамадства. На ўчасткі прыйшлі або паклікалі да сябе ў госці дамоў прадстаўнікоў выбарчых камісій усе, хто неабыякавы да развіцця краіны. Што гэта, калі не грамадзянская супольнасць?

Па-першае, беларусы асвоілі азы медыйнай гігіены. Гэта першасная прафілактыка ад вірусаў «каляровых рэвалюцый». Па-другое, мы ж грамадства добрага сэрца і высокага інтэлекту. Разабраліся. За чатыры гады пара ўжо. «Неверагоднасць» вычарпала сябе. А свята засталося. У нас выбары не «майданутыя», а з песнямі і танцамі. Ды яшчэ і далікатэсамі. А тым, у каго гэта выклікае ўсмешку, скажу прама: лепш прысмакі ад спажыўкааперацыі і фермераў, чым «печыва» Дзярждэпа. Часам не варта і каштаваць, каб зразумець — атрута.

Беларусы выбралі менавіта нашу Беларусь. Беларусь, якую ў 2020 годзе відавочна імкнуліся разбурыць, а датуль намагаліся знішчыць праз фонды, культуру, сэнсы. Не выйшла. Менавіта таму «з’ехала» пэўная частка грамадства. Справа не ў таталітарызме. Справа ў нязручнасці... Справа ў тым, што чорт заўжды бяжыць ад ладану. Вось галоўная прычына «неверагоднай эміграцыі». Краіна не тая: сацыяльна-арыентаваная, а не рыначная, традыцыйная, а не модна-гендарная, з класічным грамадствам, а не «лібераламі-касмапалітамі». Абсалютная большасць беларусаў паказала: мы выбіраем менавіта нашу краіну, такая, якая яна цяпер.

Роля парламентарызму ўзмацняецца: у Авальнай зале павінны выпрацоўваць сэнсы і трэнды, закладваць іх у заканадаўчы базіс. Палітра народаўладдзя становіцца шырэйшай і ярчэйшай. З’явіўся канстытуцыйны орган — Усебеларускі народны сход — цяпер, напэўна, самая папулярная абрэвіятура ў беларускім грамадстве. УНС — гэта грамадска-палітычная страхоўка.

Прэзідэнт нацэльвае пастаянна: дакладна бачыць рэальную сітуацыю, адчуваць запыты грамадства. Задача мясцовых выбраннікаў — чуць людзей, каб не было ашалелай вуліцы. Цяпер нам трэба не падвесці Прэзідэнта. Іспыт адзіным днём галасавання вытрымалі. Усе разам: дзяржаўныя інстытуты і грамадства. Менавіта цяпер як ніколі вельмі важны адзіны дух для дзяржавы і дакладная вертыкаль улады. Што і паказалі мінулыя выбары. Беларускае грамадства хвалюе захаванне нашай мадэлі развіцця і далейшая палітычная сітуацыя ў краіне. Мы прагаласавалі за дзейны курс дзяржавы. За яго выразную персаніфікацыю. Калі хочаце — за кожнага асобнага дэпутата, але ўсе разам — за Першага. А ён падводзіць не ўмее. Не для таго будаваў краіну, каб яна разбурылася на яго вачах. Таму служэнне працягваецца."
#Пустовой
#МЫБеларусь
​​Яўген Пуставой:
Шлях да сябе заўжды ляжыць праз дзяцінства. Свету былі адкрыты не толькі вочы, але і сэрца. А розум глытаў веды, нібы ў спякоту сёрбаў смачную ваду з далоні. За гады чалавек назапашвае шмат чаго. Жыллё, транспарт, хваробы, сяброў і несяброў, званні, граматы ды рэгаліі, а яшчэ брыдкія рысы характару. Так і з народам. Сталее і чарсцвее... Няўжо? Так не хочацца ў гэта верыць. Каб не страціць сваю самавітасць і адметнасць дабрыні, трэба час ад часу спыняць свой бег, сыходзіць з дзелавітага маршруту і — у абдымкі ўспамінаў, сваёй малой радзімы, да размовы аб спрадвечным з Творцам і да дыялогу з творцамі. Канцэрты, імпрэзы, вечарыны — добрае і вялікае мастацтва, што саскрабае налёт бруду. Асабліва калі на сцэне — дзеці. Але ёсць прыклады, калі нават чыстая рапсодыя не мае моцы вылечыць хваробы чалавечага сэрца.
Уяўляеце, дзеці з Малдовы падаравалі свята песні дарослым Польшчы, а пасля паехалі да беларускага гледача. І ўсё — дзіцячы хор, нібы групоўка экстрэмістаў, стаў пагрозай нацыянальнай бяспецы і для варшаўскіх і вільнюскіх улад. Такі вось палітычны вэрхал. Але чаму вэрхал? Тэндэнцыя! Памятаеце тыя кадры «гасціннай» сустрэчы мігрантаў палякамі, а пасля і прыбалтамі. 
У ход ішоў атрутны газ, сцюдзёная вада — гэта бачыў увесь свет. А ў прыцемках еўрапейскіх «абдымкаў» былі здзекі і катаванне. Людзі паміралі ў памежжы. Але ж тут не непажаданыя мігранты — дзеці з праеўрапейскай Малдовы. Яны да іх з песнямі, а тыя адказалі «добразычлівасцю». Гадзінамі не дазвалялі дзецям выйсці з аўтобуса. Нават аўтаматчыкаў паставілі! Вось яна — сапраўдная «свабода еўразоны».
Яны ж баяцца нават рапсодыі. Эпічнай песні. Сапраўды, які эпас? Суцэльны еўрапейскі фарс. «Рапсодыя» — гэта дзіцячы хор з Малдовы, які і Польшча, і Літва не прапускалі да сябе на тэрыторыю. Тут дзве прычыны. І абедзве дакладныя. Першая — каманду Санду нават польскія і літоўскія палітыкі ўсур’ёз не ўспрымаюць. Па-фарысейску ўсмешлівыя дзядзькі з ЕС і аб гуманізме забыліся, і аб правах дзяцей. І гэта насамрэч маршрут у нікуды. У акружэнні багацця і халодных палацаў іх сэрцы пачарнелі ад злосці і нянавісці. У тыя сутарэнні ні сонца, ні дзіцячы гоман не праб’юцца. Замест татачак і матуль — бацькі пад нумарамі. Замест дзядуль і бабуль — суцэльныя чайлдфры.
Глядзіце і запамінайце, па-еўрапейску настроеныя грамадзяне, якое месца ў куратніку еўразоны адведзена было б нам. Ніводная краіна не застрахавана ад сваёй Санду. Назіраючы за прыёмам дзіцячага аўтобуса, як яго ахоўвалі з аўтаматамі, я ўспомніў наш савецкі фільм «Вадзіцель аўтобуса». Што тады, што цяпер да нашых дзяцей іх стаўленне не змянілася: пагардлівая ўсмешка, а пасля — аўтаматная чарга. Калі б паступіў загад — стралялі... Як ужо не раз тое рабілі лёкаі з еўрапейскай абслугі. Такія яны — стасункі ў свеце аказання паслуг. І такая роля ў ім у дзяржаў іншага гатунку.
Ці можна спыніць мастацтва? Нядзіўна, што спрабуюць. Само паняцце «культура» на Захадзе спрабуюць адмяніць. Маўляў, тысячагоддзі запар было не тое. А цяпер каранавана лічба. Чалавек Мікеланджэла ўжо лішні — не патрэбен. Каб лягчэй было справіцца, забараняюць вялікае мастацтва і дзяцей. Таму ў цэлым халодны прыём, здзекі з дзіцячага хору — у рэчышчы заходняга мэйстрыму. Адразу трапілі ў дзве цэлі. Таму сітуацыя, што называецца, класічная. А яшчэ і лёкайскай зухаватасцю перад вялікімі краінамі. Маўляў, спыняючы Беларусь, мы не спынімся ні перад чым.
І пакуль вырашаліся спрэчныя пытанні, працавалі над новым лагістычным маршрутам, беларусы гасцінна сустракалі дзяцей Малдовы. Мне здаецца, што мясцовыя жыхары нават без каардынацыі ўлад дапамаглі б юным гасцям, таму што ў нас усё па-людску. Нездарма Беларусь — Бацькаўшчына. Нават і для дзяцей з іншых краін.

#Пустовой
#МЫБеларусь