Полоцкий вестник
1.27K subscribers
13.3K photos
1.47K videos
2 files
3K links
Официальный Telegram-канал газеты "Полацкі веснік". Только проверенные новости.
Теперь делиться новостями стало проще! Пишите сюда: @Polvestnik_bot
Download Telegram
🚜На Полаччыне пачалася сяўба.

Цёплае веснавое надвор’е паклікала ў поле сейбітаў. На палеткі гаспадарак «П-С Карпекі», «Блізніца», «Палімір-агра», дзе глеба падсохла, выехалі трактары з сеялкамі, першыя зярняты яравых культур ляглі ў падрыхтаваную глебу.

-Працуем ва ўрочышчы Емяльянікі. У аўторак засеялі зернебабовай сумессю 12 гектараў, сёння плануем на гэтым полі плошчай 43 гектары поўнасцю завяршыць сяўбу. З сеялкай працуе Леанід Чарткоў, на прыкатванні пасеваў — Уладзімір Смыкаў. Абодва мужчыны вопытныя, працуюць якасна, спадзяюся на іх высокі прафесіяналізм, — расказала Іна Ванславовіч, галоўны аграном УП «Палімір-агра».

Па стане на ўчарашнюю раніцу ў Полацкім раёне засеяна плошча 77 га. У шэрагу гаспадарак на палях, якія паступова падсыхаюць, актыўна ідзе ўзворванне пад яравую сяўбу.



#Полацківеснік #сяўба