Полоцкий вестник
1.27K subscribers
13.3K photos
1.47K videos
2 files
3K links
Официальный Telegram-канал газеты "Полацкі веснік". Только проверенные новости.
Теперь делиться новостями стало проще! Пишите сюда: @Polvestnik_bot
Download Telegram
🎭У Полацку 24-26 лістапада адбудзецца IV тэатральны фестываль «ЎMOЎNO». На сцэнічных пляцоўках ЦК «Полацк» і Полацкага гарадскога Палаца культуры акцёры аматарскіх калектываў з Беларусі і Расіі прадставяць 12 спектакляў, якія падораць гледачам шырокі спектр эмоцый.

💬- Кожны год мы імкнемся ўражыць полацкага глядача, старанна падбіраем рэпертуар на фестываль. Калі ў тым годзе мы рабілі акцэнт на пластычныя спектаклі, то ў гэтым – аматарскія калектывы прадэмаструюць разнапланавыя пастаноўкі: мюзікал, монаспектакль, пластычны, драматычны, інклюзіўны, лялечна-драматычны спектакль. Кожны глядач знойдзе нешта сваё, - пракаментавала Яўгенія Кавалёва, кіраўнік народнага тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі зьвяз».
#Полоцкийвестник #культура #ЎMOЎNO #театр