Полоцкий вестник
1.4K subscribers
14.4K photos
1.59K videos
2 files
3.19K links
Официальный Telegram-канал газеты "Полацкі веснік". Только проверенные новости.
Теперь делиться новостями стало проще! Пишите сюда: @Polvestnik_bot
Download Telegram
У гаспадарках Полацкага раёна пачалася нарыхтоўка кармоў.
https://www.pvestnik.by/?p=87499
#полацківеснік #нарыхтоўкакармоў #сельскаягаспадарка
Першы ўкос траў у гаспадарках Полацкага раёна завершаны: план выкананы на 103%, травы ўбраны з плошчы 10 818 га.
У філіяле «Гараны-­Агра» ААТ «Полацкі КХП», ААТ «Новыя Гараны», ва УП «Палімір-­агра», у філіяле «Вясна-­энерга» РУП «Віцебскэнерга» і ААТ «Полацкі аграсервіс» травы займалі плошчу больш за тысячу га, механізатары шчыравалі ў полі і на сянажных траншэях з ранку да вечара. Агульны вынік працы ўсіх гаспадарак раёна па стане на ўчарашнюю раніцу — 2812 тон сена і 73 251 тона сенажу. Нарыхтавана 22 649 тон кармавых адзінак, на ўмоўную галаву жывёлы — 10,11 цэнтнера кармавых адзінак. У гаспадарках «Гараны-Агра», «Новыя Гараны», «Полацк-Мілк», «Астроўшчына», філіяле «Вясна-энерга» і ў ААТ «Полацкі аграсервіс» нарыхтавана 835 тон высокаякаснага корму ва ўпакоўцы.

#Полацківеснік #нарыхтоўкакармоў
📌Вынікі сельскагаспадарчага года падводзяць працаўнікі палёў і ферм Полаччыны.

Раённы хлебны каравай сёлетняга года важыць 35 тыс. т (у мінулым го­дзе намалот быў на 21% менш). Дасягнута сярэдняя ўраджайнасць зерневых культур 30 ц/га. Выраблена 3 тыс. т алейнага семя пры ўраджайнасці 12 ц/га. Вытворчасць бульбы ў дзвюх гаспадарках — ААТ «Кушлікі» і філіяле «Вясна-энерга» РУП «Віцебск­энерга» — склала 9 тыс. т пры ўраджайнасці 312 ц/га (120% да ўзроўню мінулага года).

За 10 месяцаў 2022 года дасягнуты валавы надой малака 38 тыс. т, рэалізацыя жывёлы і птушкі ў жывой вазе — 3 тыс. т. Нарыхтавана 60 тыс. т травяных кармоў, што ў пераліку на ўмоўную галаву жывёлы складае 27 ц.к.адз.
У раённым спаборніцтве пераможцы вылучаліся сярод гаспадарак з Полацкага аграпрамысловага аб’яднання (І група) і астатніх (ІІ група).

#Полацківеснік #сельскаягаспадарка
У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я прайшло свята "Ехала Каляда з Полацку..."

#Полацківеснік #каляда #музейткацтва
2 лютага ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца прэзентацыя новага выдання — кнігі «Федора Миронова» пры ўдзеле аднаго з аўтараў, Ірыны Масляніцынай.

Кніга прысвечана ўдзельніцы вайны 1812 года, адважнай разведчыцы Фядоры Міронавай, прыгоннай сялянцы з-пад Полацка. У ім распавядаецца аб лёсе гераіні, яе подзвігах, раскрываюцца таямніцы яе жыцця — насычанага і яркага, — што праходзіла на фоне важных гістарычных падзей.

#Полацківеснік #культура
Аграрыі Полаччыны рыхтуюцца да пасяўной кампаніі.
#Полацківеснік #пасяўная
🚜На Полаччыне пачалася сяўба.

Цёплае веснавое надвор’е паклікала ў поле сейбітаў. На палеткі гаспадарак «П-С Карпекі», «Блізніца», «Палімір-агра», дзе глеба падсохла, выехалі трактары з сеялкамі, першыя зярняты яравых культур ляглі ў падрыхтаваную глебу.

-Працуем ва ўрочышчы Емяльянікі. У аўторак засеялі зернебабовай сумессю 12 гектараў, сёння плануем на гэтым полі плошчай 43 гектары поўнасцю завяршыць сяўбу. З сеялкай працуе Леанід Чарткоў, на прыкатванні пасеваў — Уладзімір Смыкаў. Абодва мужчыны вопытныя, працуюць якасна, спадзяюся на іх высокі прафесіяналізм, — расказала Іна Ванславовіч, галоўны аграном УП «Палімір-агра».

Па стане на ўчарашнюю раніцу ў Полацкім раёне засеяна плошча 77 га. У шэрагу гаспадарак на палях, якія паступова падсыхаюць, актыўна ідзе ўзворванне пад яравую сяўбу.



#Полацківеснік #сяўба
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае палачан 17 чэрвеня а 13-й гадзіне на майстар-клас Івана Іванова па дэкараванні сумкі-шопера ў тэхнікі набіванкі.

Вы паспееце:

Асвоіць новы навык.
Зрабіць сваю непаўторную сумку-шопер.
Атрымаць зарад добрага настрою.

Кошт -15 руб.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная! Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне 46-30-41

#Полацківеснік #сумка_шопер
Система автострахования “Зеленая карта” приостановит членство Беларуси и России с 30 июня

#Полацківеснік #автострахование
Пути развития внутреннего туризма в Беларуси обсудили на совместном заседании Президиума Совета Федерации профсоюзов Беларуси и коллегии Министерства спорта и туризма Респуб­лики Беларусь. В центре внимания — вопросы совершенствования туристической деятельности.

Один из основных вопросов, рассмотренных на заседании Президиума, — «О туристическом потенциале Полоцкого района, взаимодействии Полоцкого районного исполнительного комитета и проф­союзов по организации туристско-экскурсионной деятельности». С докладом выступил Игорь Маркович, председатель Полоцкого райисполкома.
#Полацківеснік #ФПБ #профсоюзыПолотчины #туризм
Дзве каровы з Полацкага раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе.

Сёлета ў Мінску праходзіла ўжо XXXIII Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра». Сярод шматлікіх мерапрыемстваў грандыёзнага сельскагаспадарчага форуму была і выстава «Лепшая племянная карова малочнай пароды».

Мерапрыемства штогод праходзіць па ініцыятыве Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і ДА «Белплемжываб’яднанне». Штогод у конкурсе прымаюць удзел 24 каровы розных лактацый — па 6 з кожнай вобласці.

Нашы две каровы з мянушкамі Славяначка і Лана — з філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга». З любоў’ю выхоўвалі і рыхтавалі каровак на конкурс, суправаджалі ў Мінскую вобласць жывёлаводы філіяла на чале з галоўным заатэхнікам Валянцінай Троцкай.
#Полацківеснік
С 19 июня на Полотчине стартует Неделя молодёжи и студенчества. Парней и девушек ждет насыщенная программа.

19 июня в 12.00 на базе Полоцкого лесного колле­джа пройдет воркшоп «От инициативы к делу». Здесь учащуюся молодежь познакомят с работой телеканала «Первый лесной», а в 15.00 в Полоцком государственном университете имени Евфросинии Полоцкой пройдет митап «Будущее за нами!». Кроме этого, на протяжении дня все желающие смогут принять участие в интернет-челлендже «Новость дня» (в соцсетях).

20 июня в 11.00 в Детском социальном приюте и Полоцком психоневрологическом интернате для престарелых и инвалидов молодежь будет проводить благотворительный марафон «#Поделисьдобром».

21 июня в 10.00 на базе филиала «Весна-энерго» состоится форум работающей молодежи «Время возможностей», а также интерактивная выставка «Молодость. Традиции. Будущее», при­уроченная к 60-летию белорусских студенческих отрядов.

Читать полный текст.
#Полацківеснік #молодежь #МолодежьПолотчины
У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адкрылася персанальнай выставы вядомага беларускага скульптара, мастака, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь — Анатоля Яфімавіча Арцімовіча пад назвай «Выбранае».

➡️Сярод найбольш вядомых манументальных работ скульптара: «Курган Славы» (у суаўтарстве з А. Бембелем, А. Стаховічам), Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (кампазіцыя ўваходу ў мемарыял), кампазіцыя гарэльефа «Салідарнасць» для Мінскага Дома мадэляў (сумесна з А. Яскіным), помнік Ізяславу і Рагнедзе ў Заслаўі, помнік Еўфрасінні Полацкай у Мінску, помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе і многія іншыя творы.

▶️Выстава працягнецца да 19 красавіка 2024 года.
#Полацківеснік #культура