Образование ОКТЯБРЬСКОГО района
927 subscribers
61.2K photos
1.85K videos
12 files
1.95K links
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Відэавіншаванне дырэктара ЦДАДіМ «Ветразь» г.Мінска
Юліі Сяргееўны Лабковіч «У роднай мове – сэрца пачуццё»
🌾 да адкрыцця дэкады беларускай мовы і культуры «Гучы, спявай, родная мова!»

#гучыспявайроднаямова #дэкадабеларускаймовы
🌾 План правядзення дэкады беларускай мовы і культуры «Гучы, спявай, родная мова!»

🔸 у рамках рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў»

🔹 і інавацыйнага праекта «Внедрение сетевой модели формирования гражданско-патриотической позиции обучающихся: региональная модель»

💠 20 лютага - 1 сакавiка
2023 года


#гучыспявайроднаямова #дэкадабеларускаймовы
🤗 Майстар-клас "Родныя словы – родныя вобразы" 🤗

🌾 У межах дэкады беларускай мовы і культуры "Гучы, спявай, родная мова!" 20 лютага 2023 года ў ЦДАДіМ "Ветразь" адбыўся майстар-клас "Родныя словы – родныя вобразы" па традыцыйнай тэхніцы набойка.

💁 Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам таленавітага майстра Маісеенка А.А. (педагог дадатковай адукацыі аддзялення развіваючага навучання).

🧐 Навучэнцы аб'яднання па інтарэсах "Чароўная саломінка" (педагог Таляронак А.А.) пазнаёміліся з гісторыяй беларускай набойкі і самой тэхнікай.
🙌 Пры дапамозе спецыяльных штампаў на папяровых постэрах набілi беларускія літары, любімыя словы і выразы.
👍 Кожны з навучэнцаў змог адчуць сябе сапраўдным майстрам па набойцы.

#родныясловыродныявобразы #набойка #гучыспявайроднаямова #дэкадабеларускаймовы
🎶 Літаратурна-музычная праграма “Мая краіна ў вершах і песнях” 🎶

☀️ 27 лютага 2023 года ў рамках дэкады беларускай мовы і культуры “Гучы, спявай, родная мова” для навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах “Бродячие артисты” (педагог - Ярмашук Т.І.) і “Территория музыки” (педагог - Чамецьева С.А.) у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Кастрычніцкага раёна г.Мінска прайшла літаратурна-музычная праграма “Мая краіна ў вершах і песнях”.

🌾 Падчас мерапрыемства ўдзельнікі праграмы спявалі песні на роднай мове, практыкавалі беларускія хуткамоўкі, гулялі ў словы, перакладаючы іх з беларускай на рускую і наадварот. А таксама ўспаміналі беларускія народныя прыказкі і прымаўкі.

#дэкадабеларускаймовы #гучыспявайроднаямова