Образование ОКТЯБРЬСКОГО района
925 subscribers
62.7K photos
1.91K videos
12 files
1.99K links
Download Telegram
7 мая ў ДУА "Дзіцячы сад N352 г.Мінска" адбылося метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі груп з беларускай мовай навучання на тэму "Развіццё ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай казкі праз тэатральную дзейнасць". Выхавальнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі Літоўчанка А.М. пазнаёміла калег з практыкай работы з тэкстамі казак і іх драматызацыяй, удакладніла асаблівасці працы з кожным узростам, прадэманстравала відэаролік конкурснай работы па казцы "Муха-пяюха".
Практычны матэрыял па вырабе з дзецьмі лялек-персанажаў казак на пластыкавых лыжках ад выхавальніка другой кваліфікацыйнай катэгорыі Паланевічы Т.У. знайшоў эмацыйны водгук у педагогаў. На прыканцы мерапрыемства ўдзельнікі з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у драматызацыі казкі "Зайчыкава хатка".

#детскийсад352
#детскийсад352минск
#ddu352
#ddu352_МО
#детскийтеатр
#октябрьскийрайон
#минск