Образование ОКТЯБРЬСКОГО района
922 subscribers
63.1K photos
1.95K videos
12 files
2.01K links
Download Telegram
Forwarded from v110sh
❄️🎄 Да Новага 2025 года адзін дзень! Загадваем жаданні і развучваем лепшую святочную песню #⃣па_беларуску🇧🇾

🎼🎶СПЯВАЕМ "ЕЛАЧКУ" 🎄ПА-БЕЛАРУСКУ! 🇧🇾

Узышла ў лесе елачка,
У лесе і расла,
Узімку, улетку стройная,
Зялёная была.

Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
Глядзі, не замярзай!

Пужлівы зайчык шэранькі
Пад елачкай скакаў,
Падчас і воўк,
сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.

Вось снег у лесе
дрэмлючым
Пад полаззем
скрыпіць,
І конік жвавы, сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.

Вязе той конік саначкі,
А ў санках селянін,
Пад'ехаў
ён пад елачку
І ссек у міг адзін.

Цяпер яна прыбраная
На свята к нам прыйшла
І шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.

👍🎄Аўтар перакладу — наш славуты пясняр Янка Купала.✍️

#СШ110❤️💚
#Расцём_беларусамi🇧🇾