Образование ОКТЯБРЬСКОГО района
915 subscribers
64.4K photos
2K videos
12 files
2.05K links
Download Telegram
🌟 Творчая пляцоўка
“Прыгоды напярэдадні
Каляд

У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”
21 снежня 2022 года ў ЦДАДіМ “Ветразь” (вул.Чкалава,1/4)
адбылася творчая пляцоўка “Прыгоды напярэдадні Каляддля шматдзетных сем’яў Кастрычніцкага раёна г.Мінска.

🐐 Дзеці разам з бацькамі наведалі майстар-клас
Калядны сувенір” (педагог – Шамецька Н.С.), дзе зрабілі беларускую народную цацку “козачку”, а таксама даведаліся пра ролю гэтага персанажа ў калядаванні. 

🤸‍♂️ Далей гасцей чакала забаўляльна-пазнавальная праграма “Гульні
разам з казой” (педагог – Касцяневіч Н.У.),
дзе ўсе ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю і прыёмы калядавання, а таксама акунуліся ў такія зімовыя гульні, як “Ішла свіння” і “Заінька”.

🏃‍♀️ Завяршылі мерапрыемства беларускім народным танцам “Лявоніха”.

#каляды
12.01.2023
🅿𝑹🅾💯свята

Ад нашай хаты да вашай хаты няхай імчыць кавалак свята🎉. Жывіце ў шчасці вы ды ў згодзе і не хварэйце ў гэтым годзе. Хай чарка ходзіць, хай бульба родзіць, хай патэльня♨️ трашчыць, на ёй скварка пішчыць. Будзьце здаровыя💪, як дубы стогадовыя! З Новым годам, з Калядамі, з усімі святамі! Шчасця, багацця і дабрабыту❗️‼️‼️

#ddu354minsk
#Каляды
#детскийсад354минск
#святы
#октябрьскийрайон