Образование ОКТЯБРЬСКОГО района
931 subscribers
58.9K photos
1.81K videos
12 files
1.91K links
Download Telegram
💠Выставачны праект
«Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры»
(Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь)

🔹У межах Гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце, а таксама з нагоды правядзення дэкады беларускай мовы і культуры «Родная мова ў сэрцы маім» для супрацоўнікаў цэнтра «Ветразь» было арганізавана наведванне выставачнага праекта «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» Нацыяльнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса,12).

🔹Выставачны праект дае кароткую характарыстыку культурным здабыткам, прадстаўляе беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці, дапамагае зразумець, што такое Беларусь і хто такія беларусы.

#декада
#центр_Ветразь
#рэсурсныцэнтр #культура #беларускаямова