Ці лічыце вы, што пасьля падзеньня рэжыму трэба прыняць закон, па якім, сярод іншага, судзьдзі, якія прысуджалі штрафы, павінны кампэнсаваць асуджаным гэтыя штрафы ў 10-кратным памеры?
Anonymous Poll
86%
Так, і калі ня хопіць грошай - хай прададуць свае кватэры і маёмасьць.
11%
Так, але кампэнсацыю мусіць плаціць дзяржава.
2%
Не, бо судзьдзі былі вымушаныя выносіць прысуды, "ну вы ж усё разумееце".
ЧАМУ Я НЕ СПАДЗЯЮСЯ НА ПЕРАМОВЫ БАЙДЭНА І ПУЦІНА Ніякіх асаблівых спадзяваньняў у беларускай тэме на сустрэчу Байдэна з Пуціным у мяне няма. Пуцін катэгарычна абсячэ нават спробу «умешвацца ў справы» краіны, якую лічыць часткай «жыцьцёвых расейскіх інтарэсаў». Адказаць на гэта ў кіраўніцтва ЗША на цяперашні момант няма чым. Да таго ж, Беларусь у сьпісе прыярытэтаў для Вашынгтону — пасьля Кітаю, Сірыі, Украіны, Навальнага.
Усё было перадвызначана ў пачатку 90-х, калі ў 1992-м Шушкевіч «зарубіў» ініцыятыву БНФ пра новыя выбары (а тады можна было абраць парпямэнт, які б павёў Беларусь па дэмакратычным шляху), і ў 1993, калі Кебіч і старшыня камісіі па абароне дамагліся ўступленьня Беларусі ў АДКБ, які кантралюецца маскоўскім генштабам. Супраціў гэтаму дэпутатаў Апазыцыі БНФ быў марны: нас было 30 супраць 300, вырашала, як казаў Быкаў, арытмэтыка, ну а народ... Большую частку насельніцтва ў 92-м і 93-м ужо цікавіла «чарка і шкварка». Як і ў 94-м.
Лёс народа звычайна вырашае сам народ. Не вашынгтонскія, маскоўскія, і нават не мясцовыя палітыкі. Літоўцы ў 91-м ў час энэргетычнай блакады Крамля зімавалі ў кватэрах зь мінусавой тэмпэратурай — прыярытэтам для іх былі Незалежнасьць і свабода.
І ўсё ж, уздыманьне тэмы Беларусі прэзыдэнтам ЗША, самай магутнай дзяржавы — гэта добра. Лепей так, чым ніяк. Бо доўгі час было — ніяк.

МОВА ДЫПЛЯМАТЫІ БАЙДЭНА. Цягам двух дзесяцігодзьдзяў Байдэн быў кіраўніком (намесьнікам старшыні і старшынём) сэнацкай камісіі па міжнародных справах, і мовай дыпляматыі (сказаўшы нешта, не сказаць нічога) авалодаў віртуозна. У гэтым нам зь Зянонам Пазьняком давялося пераканацца, калі мы наведалі ягоны офіс у Вашынгтоне ў ліпені 96-га.
Словы Байдэна ўспрыманьне Пуціным тэмы Беларусі (а фактычна, Лукашэнкі) –«ён ня стаў не пагаджацца са мной, але па-іншаму бачыць, што з гэтым рабіць»; у іншых вэрсіях перакладу было – «ня ведае, што з гэтым рабіць»– па спэктру трактовак падобныя на адказ на пытаньне журналіста, ці лічыць ён Пуціна забойцам. Вэрсіі можна будаваць самыя розныя: ад таго, што Крэмль згодны вырашаць праблему Лукашэнкі разам зь Белым домам – да клясычнага «Так, гэта сукін сын, але гэта наш сукін сын».
Я ўсё ж схільны да апошняга варыянту.
Што бясспрэчна – Менск не на першым месцы ў прыярытэтах Вашынгтона. Беларусь ня Сірыя, дзе ідзе вайна, і не Ўкраіна, частка тэрыторыі якой анэксаваная.
Але радаваць Лукашэнку, які вярнуў сябе сумнеўны тытул «апошняга дыктатара Эўропы», гэта не павінна: ягоны лёс (палітычны, і ня толькі) можа зрабіцца разьменнай манэтай паміж Вашынгтонам і Масквой у любы момант.

Ну а самы галоўны для беларусаў вынік Жэнэўскай сустрэчы – Пуцін цяпер ня будзе “здаваць” Лукашэнку. Пакуль за яго Вашынгтонам ня будзе прапанаваная вельмі высокая плата (скажам, адмена санкцый за Крым, што цяпер нерэальна). Таму Масква будзе спрыяць, каб Лукашэнка ў вачах Захаду набіраў як мага болей “шорных шароў”. А значыць – гісторыя з Ryanair не апошняя.
Ці лічыце вы, што ў дэмакратычнай Беларусі КГБ павінен быць прызнаны злачыннай арганізацыяй?
Anonymous Poll
91%
Так
3%
Не
7%
Ня маю канкрэтнага адказу
Лукашэнка прыпыніў дзейнасьць менскага офісу Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека.
Пра міжнародную рэпутацыю Лукашэнкі казаць не даводзіцца – яе ніколі не было, цяпер ужо зьнікла ўспрыманьне яго як чалавека, здольнага хаця б у некаторай ступені адэкватна ўспрымаць рэчаіснасьць і сябе ў гэтай рэчаіснасьці.
У мяне няма ніякага сумневу, што адзінае, што спыніла б Лукашэнку перад тым, каб выйсьці на трыбуну ААН, расшпіліць штаны і памачыцца – гэта адмова прыняць ягоны самалёт у нью-ёрскім аэрапорце.
У ацэнцы матываў ягоных паводзінаў палітолагі даўно павінны саступіць месца псіхіятрам. Не зьдзіўлюся, калі пасьля падзеньня рэжыму Лукашэнка сам запатрабуе стварэньня псіхіятрычнай камісіі – і ўсё астатнія жыцьцё размаўляць зь ім будуць ня надзіральнікі турмы, а людзі ў белых халатах.
Ну а нам усім толькі і застанецца, як прыгадваць фразу з экранізацыі булгакаўскай аповесьці пра Шарыкава – «Как он мог служить в очистке!?».

ЯДЗЕРНЫ ШАНТАЖ? «Аж з-за Атлантыкі чутны сігнал: дапамажыце, як гэта было раней, затрымайце ядзерныя матэрыялы, каб яны не патрапілі ў Еўропу» - гэтая фраза Лукашэнкі, які кіруе краінай з АЭС, ня можа застацца без увагі як за прыгаданай ім Атлантыкай, так і на еўрапейскім кантынэнце. І тыя, хто ўбачаць у ёй намёк на ядзерны шантаж, будуць недалёкія ад ісьціны. І гэта куды больш сур'ёзна, чым перахоп грамадзянскага самалёта..
Тое, што Захад узмацніў (а лепей сказаць – пачаў) ціск на Лукашэнку, лагічна. Але станоўчы стратэгічны вынік гэта дасьць толькі ў тым выпадку, калі такі ж, і нават яшчэ большы, ціск будзе на Крэмль. Дазволю сабе, аднак, выказаць меркаваньне, што ў гэтай тэме заходнія лідэры ня маюць ня тое што скаардынаванай пазыцыі, але нават і не прыступалі да яе выпрацоўкі.
Магу памыліцца, але толькі экс-прэм’ер Славаччыны выказаўся за санкцыі да Пуціна ў зьвязку зь ягонай падтрымкай рэжыму Лукашэнкі. Тыя паўгады, якія (нібыта) Байдэн даў Пуціну на вырашэньне пастаўленых пад час сустрэчы пытаньняў, пры сучасным імклівым рытме падзеяў могуць аказацца для лёсу Беларусі фатальнымі.

МЯНЯЦЬ ПІЛОТА, альбо ЧАРГОВЫ АДКАЗ ПРЕЙГЕРМАНУ Год таму я ўжо адказваў Яўгену Прэйгерману на ягоныя папрокі ў бок беларускага грамадзтва, якое ня хоча дамаўляцца з Лукашэнкам. Мэта гэтай дамоўленасьці, як яе бачыў Прэйгерман (ва ўсялякім разе, менавіта так я яе ўспрыняў) — Лукашэнка, якім бы ён ня быў, павінен застацца ва ўладзе, інакш незалежнасьць будзе ліквідаваная вонкавымі сіламі.
І таму — пагадзіцеся і ня рыпайцеся, бо будзе горш.
Днямі зьявіліся інтэрвію Прэйгермана (спачатку на Свабодзе, цяпер у Салідарнасьці), патас якога, калі зьвесьці да некалькіх словаў — «Я ж вас папярэджваў! Тузануліся? Атрымалі».
Памятаецца, у нейкім інтэрвію Прэйгерман прывёў аналёгію з самалётам, пілёт якога пасажырам не падабаецца. Што будзе, калі пасажыры ўварвуцца ў кабіну і пачнуць адбіраць у пілёта штурвал?
Добрая аналёгія. Але мае адну істотную хібу.
Ніводзін лётчык (нават самы кваліфікаваны) ня можа кіраваць лайнэрам бясконца. Вярнуўшыся да палітыкі, на такі выпадак і існуе працэдура выбараў. Лепшага спосабу зьмены ўлады, як пэрыядычныя і свабодныя выбары, чалавецтва не прыдумала. Няздольны кіраваць ці здольны, але стаміўся, — выходзь з кабіны.
Дзіўнавата, што палітоляг, які немалы час кіруе «Радай міжнародных адносін» і ладзіць сустрэчы прадстаўнікоў улады з эўрапейскімі палітыкамі, ня ведае пра гэты агульнапрыняты ў эўрапейскай, увогуле ў цывілізаванай супольнасьці спосаб — выбары.
Думаю, нават Прэйгерман ня будзе аспрэчваць, што выбары былі сфальсыфікаваныя — пілёт не пажадаў прызямліцца і саступіць штурвал іншаму.
І хто ў гэтым вінаваты? Пасажыры? Думаю, што пілёт. І, не ў малой ступені, чальцы экіпажу.
Разумею двухсэнсоўнасьць наступных слоў у кантэксьце апошняй авіяцыйнай драмы, але самалёт з такім пілётам (які да таго ж загадаў пусьціць у пасажырскі салён сьлезацечны газ) трэба садзіць, і як мага хутчэй.
Усё астатняе, даруйце за рэзкасьць — апраўданьне прынцыпу «Заткніцеся, пагадзіцеся з тыраніяй і маўчыце». Але ад гэтага Эўропа пачала пазбаўляцца яшчэ ў часы рымскага рабаўладальніцтва.

Прачытаў фармулёўку абвінавачваньня генэральнай пракуратуры ў адрас Анжалікі Агурбаш. Прыгадалася, што ўсе 27 гадоў правіцель дапускаў выказваньні, - далей цытую фармулёўку -- ”направленные на возбуждение социальной вражды и розни по признаку иной социальной принадлежности в отношении людей, имеющих общие социально значимые признаки, основанные на принадлежности к определенной профессии” – напрыклад, журналістаў незалежных СМІ. Куды глядзела і глядзіць пракуратура?
Думаю, варта пазбавіцца ад ілюзій, што рэпрэсіі Лукашэнкі толькі набліжаюць ягоны канец. Рэпрэсіі зусім не абавязкова набліжаюць канец дыктатара, гэта закон гісторыі (прыгадайце Сталіна ў 30-я, ці дынастыю Кімаў у Паўночнай Карэі).
Тым больш, рэжым пачаў выконваць сваю пагрозу — зьнішчыць грамадзянскую супольнасьць. “Зачышчаецца” (як выказалася КГБ) усё тое, што будавалася грамадзтвам з канца 80-х. Ні грамадства, ні Захад ня маюць колькі-небудзь эфэктыўных спосабаў гэта спыніць, тым больш такая “зачыстка” — цалкам у інтарэсах Крамля. Гэта нацыянальная трагедыя, параўнальная з рэпрэсіямі 1860-х і 1930-х.
Цяжка пакуль сказаць, што магчыма зрабіць у такой сытуацыі, але ясна, чаго рабіць абсалютна ня варта — ня варта спадзявацца на гэты самы Крэмль.

Артыкул Пуціна - ў якім ён фактычна прапаноўвае вярнуца да межаў да 1922 - варта расцэньвпць як тэрытарыяльную прэтэнзію да ўсіх былых савецкіх рэспублік. Ён адназначна рыхтуецца да вялікай вайны, у якой будзе правакаваць Захад — ведаючы, што ён, Захад, ніколі не прыменіць першым ядзерную зброю. Беларусі ў гэтай вайне адведзеная роля палігону, дзе можа быць знішчана палова насельніцтва, а то і болей. Такая вось плата за інтэграцыйныя памкненьні Лукашэнкі.
Падобна, заявы, што ў жніўні 2020-га беларуская нацыя канчаткова палітычна сфармавалася, былі пасьпешнымі. 80% супраць Лукашэнкі яшчэ нічога ў гэтым сэнсе не азначалі, — у 1994 80% былі супраць Кебіча.
А важна тое, што значная частка насельніцтва працягвае падтрымліваць інтэграцыю з краінай, кіраўніцтва якой нават ня лічыць беларусаў асобным народам. Я ужо не кажу, што надзвычай жорсткія масавыя рэпрэсіі фактычна вітаюцца Крамлём (калі ўвогуле не былі ім інсьпіраваныя).
І гэта не выклікае адэкватнай ацэнкі нават у тых, каго прынята называць “новымі лідэрамі”. Калі летась ўвосень такое яшчэ можна было патлумачыць тактычным разьлікам, дык досьвед году пацьвердзіў, што спадзяваньне на Маскву — марная справа (а я б дадаў, што і небясьпечная).
Гэта ўсё роўна, як бы пасьля нападу Пуціна на Ўкраіну там лічылі Расею сяброўскай краінай і жадалі інтэграцыі зь ёй.
Якая тут палітычная спеласьць?
Урок 1994 году, калі праімперскія настроі Лукашэнкі ня сталі “стоп-сігналам” для большасьці выбаршчыкаў, не асэнсаваны. Значыць, нацыі давядзецца прайсьці праз куды больш страшныя выпрабаваньні, перш чым яна ў поўнай ступені ўсьвядоміць свае сапраўдныя інтарэсы.

Вобшукі і затрыманьні ў журналістаў, у тым ліку і Радыё Свабода. У кайданках павезьлі Алега Грузьдзіловіча (ён напісаў кнігу пра выбух у мэтро; з кватэры сілавікі выграблі ўсе грошы аж да капейкі), вобыск у Валянціна Жданко, а таксама ў былых супрацоўнікаў РС і ў журналістаў Белсату -- Іны Студзінскай, Галіны Абакунчык, Любы Лунёвай і іншых.
Разграміць бюро амэрыканскай карпарацыі Радыё Свабода, арыштаваць яе супрацоўнікаў за два дні да візыту Ціханоўскай у Вашынгтон - гэта як стральнуць сабе ў нагу. А можа, і ня толькі ў нагу.
Мой калега Алег Грузьдзіловіч, якога сёньня затрымалі (канфіскавалі ўсю тэхніку і грошы), напісаў кнігу “Хто ўзарваў менскае мэтро?”. Пачытайце, вельмі карысна. Яна, як і іншыя кнігі Свабоды, па спасылцы. https://www.svaboda.org/a/29262068.html
А вы заўважылі, што практычна зьніклі сьцьвярджэньні камэнтатараў (маю на ўвазе не праўладных), што Лукашэнка, як бы тое не было, “застаецца гарантам Незалежнасьці”, што калі ён падзе – Масква імгненна захопіць Беларусь? Прычына – ня толькі ў тым, што Лукашэнка ўжо даўно аддаў Беларусь пад фактычны кантроль Крамля. Нарэшце прыйшло разуменьне, што, знішчаючы грамадзянскую супольнасьць, незалежныя СМІ (а да гэтага – прынізіўшы мову і нацыянальныя каштоўнасьці), дыктатар тым самым разбурае той падмурак, без якога дзяржава (не “дзяржапарат”, а – дзяржава, краіна) існаваць ня можа і робіцца лёгкай здабычай агрэсіўнага суседа.
І прыклад фармальна сувэрэннай Паўночнай Карэі гэтую аксыёму ніякім чынам не абвяргае: па сутнасьці, Пэкін трымае Пхеньян на кароткім ланцугу, рэжым Кіма зь ягонымі ядзернымі капрызамі выгодны Кітаю, які пры жаданьні можа анэксаваць краіну цягам дня (прычым пад радасныя воклічы паўночных карэйцаў, якія дзесяцігодзьдзямі пакутуюць ад голаду і зьдзекаў).

Наконт магчымасьці сустрэчы Ціханоўскай з Байдэнам. Думаю, афіцыйнай, так званай “рабочай” сустрэчы ня будзе — гэта азначала б прызнаньне Вашынгтонам Ціханоўскай абраным прэзыдэнтам (чаго не зрабіў Эўразьвяз). Хаця Байдэн мог бы прыняць Ціханоўскую як апазыцыйную дзяячку (як у свой час Буш-малодшы прымаў Севярынца, Калякіна, цэлую групу беларускіх палітыкаў).
Але ёсьць і такі фармат, як неафіцыйнае спатканьне. Скажам, у 1989, калі апальны Ельцын быў у Белым доме і сустракаўся з памочнікам прэзыдэнта, да памочніка “выпадкова” на 15 хвілін завітаў прэзыдэнт Буш. Будзе залежыць, у якім канкрэтна “Белым доме” Ціханоўскую прымуць — ці ў самой рэзыдэнцыі прэзыдэнта, дзе месьцяцца Авальны кабінет і кабінеты бліжэйшых дарадцаў — ці ў будынку апарату прэзыдэнта, які таксама маюць на ўвазе, калі кажуць “Белы дом”, ён метрах у 200-300 ад рэзыдэнцыі. У другім варыянце “выпадковай” сустрэчы ня будзе. Але трэба мець на ўвазе, што прэзыдэнт ЗША штодня ўздзельнічае ў розных мерапрыемствах, і вось там такая “выпадковая” сустрэча можа адбыцца.
Аднак варта разумець, што хаця ключавыя рашэньні і прымае прэзыдэнт, але рыхтуюць іх нават не дарадцы, а супрацоўнікі апарату. Зь імі ў Ціханоўскай сустрэчы будуць. Ня кажучы пра анансаваныя гутаркі з кангрэсмэнамі ад абодвух партый. А Кангрэс у ЗША адыгрывае непараўнальна больш важную ролю, чым бутафорская лукашэнкаўская “палатка” і такі ж дэкаратыўны “сэнат”.

ВАШЫНГТОНСКІЯ СУСТРЭЧЫ. Лука-ТВ, канешне, адпрацуе па поўнай тое, што Байдэн не сустрэўся зь Ціханоўскай. Але гэта — для простых ябацек. Ябацькі ж з аналітычных аддзелаў МЗС і КДБ разумеюць, што 15-хвілінная сустрэча з прэзыдэнтам мела б, канешне, важнае значэньне, але хутчэй сімвалічнае. Цудоўна для фотаздымку ў рамачцы на сьценку павесіць, унукам расказаць. А вось гадзінная гутарка з дзяржсакратаром (гэтую пасаду калісьці займаў Кісенджэр) і спатканьне з дарадцам па нацыянальнай бясьпецы (ім быў Бжэзінскі; пры ўзгадваньні гэтага імя ў ветэранаў КДБ і цяпер перакошваецца твар) — могуць мець далёка ідучыя практычныя і вельмі непрыемныя для галоўнага ябацькі наступствы.
Беларускі рэжым карыстаецца ізраільскай праграмай праслухоўваньня. Кіраўніцтва Ізраіля так і ня выказала цьвёрдага асуджэньня рэпрэсій супраць беларускага народа (пры тым, што ў жніўні катавалі і грамадзянаў Ізраілю). Здараюцца ж такія супадзеньні.