#АКТУАЛЬНА
«Міліцыя заўсёды знаходзіцца на перадавой»
Як удаецца быць на крок наперадзе зламыснікаў, якія сёння ў большай ступені дзейнічаюць у сферы высокіх тэхналогій, а таксама як развіваецца ведамства з улікам сучасных выклікаў і пагроз, у інтэрв'ю «Звяздзе» расказаў Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў.
Кіраўнік ведамства падзяліўся: у штодзённым клопаце аб дзеючых супрацоўніках унутраных спраў, які ён трымае на асабістым кантролі, не забываецца і аб будучыні беларускай міліцыі - ужо сёння варта задумацца над дастойнай зменай: калі дзеці і не папоўняць міліцэйскія рады, то ў любым выпадку будуць сумленнымі і прыстойнымі грамадзянамі нашай краіны.
Пра гістарычную памяць
- Заставацца абыякавымі да подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны нельга нікому, ніводнаму грамадзяніну Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне гэта немагчыма, бо амаль у кожнай сям'і ёсць родныя людзі, якія загінулі ў той страшнай вайне...
Міліцыя - такое ведамства, дзе ёсць асаблівы карпаратыўны дух. Для нас жыццёва неабходна памятаць і шанаваць калег, дзядоў і прадзедаў, якія абаранялі нашу Радзіму. Калі мы забудзем гэты подзвіг, то грош нам цана. Не можа быць выхавання патрыёта без памяці аб гэтым подзвігу.
Пра выхаванне новага пакалення
- Вельмі часта даводзіцца чуць фразы накшталт «цяпер іншая моладзь» або «моладзь ужо не тая». Аднак людзі забываюцца пра тое, што выхаванне моладзі - у нашых руках, у руках дарослых людзей, у тым ліку прадстаўнікоў органаў унутраных спраў. Важна данесці сучаснай моладзі - калі мы будзем патрыётамі, будзем імкнуцца ўмацоўваць нашу Радзіму, то ніхто нават не асмеліцца тузануцца ў наш бок, бо будуць ведаць, што мы заўсёды абаронім сваю краіну.
На бягучы момант у патрыятычных клубах пад нашым шэфствам займаецца каля 1800 непаўналетніх. Сярод іх - вялікая колькасць дзяўчынак. Я ганаруся тым, што ў нас расце такое пакаленне.
Пра сучасныя тэхналогіі
- Злачыннасць сёння не стаіць на месцы. Мы аналізуем усе віды злачынстваў, якія здзяйсняюцца, у тым ліку ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Дарэчы, мы адны з першых у СНД пачалі займацца гэтай работай. Менавіта ў нас былі створаны першыя падраздзяленні па супрацьдзеянні кіберзлачынствам. На цяперашні момант гэта ўжо сфарміраваная структура. Наш вопыт пераймаюць у многіх краінах, асабліва ў краінах Садружнасці.
Пра бяспеку супрацоўнікаў
- Абароненасць супрацоўнікаў міліцыі - пытанне нумар адзін. Яно заўсёды знаходзіцца ў мяне на кантролі. Так, раскрыццё злачынстваў - гэта важна. Аднак не будзе ні раскрыцця, ні прафілактыкі, калі супрацоўнікі міліцыі не будуць упэўненыя ў сваёй абароненасці. Нямала прыкладаў, калі звычайны выклік аб сямейным скандале заканчваецца гібеллю альбо атрыманнем цялесных пашкоджанняў супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Такія выпадкі мы аналізуем і робім усё для таго, каб нашы супрацоўнікі былі прафесійна падрыхтаваныя, здольныя прыняць правільнае рашэнне ў экстрэмальнай сітуацыі.
Пра рух наперад
- Што датычыцца развіцця ведамства, мы ні на імгненне не спыняемся. Мы павінны быць у пастаяннай баявой гатоўнасці. Калі ў нас на тэрыторыі ўсё добра і спакойна, гэта не значыць, што міліцыянеры павінны расслабіцца. Супрацоўнікі ведамства ў любы момант гатовыя супрацьстаяць сучасным выклікам і пагрозам. І калі хтосьці, не дай бог, задумае зладзіць масавыя беспарадкі або, горш за тое, здзейсніць пэўныя супрацьпраўныя дзеянні, нашы падраздзяленні абавязкова забяспечаць ахову грамадскага парадку і бяспеку грамадзян. Удасканальванне ведамства ідзе па ўсіх кірунках: пачынаючы аб клопаце аб супрацоўніках унутраных спраў, заканчваючы іх экіпіроўкай, форменным абмундзіраваннем, спецсродкамі, тэхнічнымі сродкамі, закупкамі тэхнікі. Развіццё ідзе пастаянна.

Звязда
Кубракоў: «Міліцыя заўсёды знаходзіцца на перадавой». Міністр пра інавацыі ведамства і актуальныя выклікі. Эксклюзіў «Звязды»
Беларусы, як ніхто іншы, ведаюць цану міру і спакою.